Лучоса, турысцка-гасцінічны комплекс, КУП. г. Віцебск
- Подробности
- Створана 15.05.2021 10:03
- Адноўлена 15.05.2021 15:44
Афіцыйная назва | Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Турысцка-гасцінічны комплекс "Лучоса"» |
Адрас | г. Віцебск |
Сайт | https://luchesa.by |
Турысцка-гасцінічны комплекс «Лучоса» адкрыты 9 ліпеня 2004 года.
Будаўніцтва гасцініцы на 479 месцаў па праекце архітэктараў Васіля Зубкова, Зінаіды Конаш і Аляксандра Бельскага пачалося ў 1985 годзе.
У 1988 годзе ў сувязі з праблемамі фінансавання работы прыпынены.
У 2003 годзе архітэктарамі УП «Інстытут Віцебскграмадзянпраект» праект гасцініцы 1984 года быў адкарэкціраваны. Пачалося будаўніцтва высокакамфартабельнага атэля з нумарамі рознай ступені камфортнасці (аднапакаёвыя, двухпакаёвыя, трохпакаёвыя).
У 2005 годзе гасцініцы прысвоена катэгорыя «чатыры зоркі», якая паспяхова была пацверджана ў 2008 і 2011 гг.
У 2016 годзе гасцініца сертыфікавана на катэгорыю «тры зоркі».
На сённяшні момант гасцініца ўключае 150 нумароў. Маецца нумар для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. У кожным нумары ёсць міні-бар, халадзільнік, тэлевізар, сейф, гарадская і міжнародная сувязь, доступ у інтэрнэт (Wi-Fi). У трохпакаёвых нумарах маецца кухня, абсталяваная неабходнай бытавой тэхнікай.
У гасцініцы створаны ўмовы не толькі для камфортнага пражывання, але і для дзелавых перагавораў (канферэнц-залы на 30 і 100 месцаў, пакой для сустрэч і перагавораў на 12 месцаў). Да паслуг пастаяльцаў гульнёвая зона для більярда, трэнажорная зала, саўна, салон прыгажосці «VIP-Persona», рэстаран. У гасцініцы «Лучоса» ёсць і ўласнае турыстычнае агенцтва.
Турысцка-гасцінічны комплекс у розныя гады ўзнагароджваўся міжнароднай прэміяй «Лідары туріндустрыі» ў Маскве, за якасць абслугоўвання – прызам «Залатая карона», як гасцініца-турпартнёр – «Сярэбранай каронай». У свой час навукова-экспертны савет праграмы «Лідары XXI стагоддзя»ўзнагародзіў прадпрыемства «Лаўрамі славы» за прафесійныя дасягненні.
Адрас: Віцебская вобласць, г. Віцебск, праспект Будаўнікоў, 1.
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
ЛІТАРАТУРА
1. Бредихина, Н. Третий «гигант» стройтреста № 9 / Н. Бредихина // Вiцебскі рабочы. – 2004. – 24 студз. – С. 2.
2. Бруев, В. Ф. Десять лет гостеприимства / В. Ф. Бруев ; беседовал М. Бакунин // Советская Белоруссия. – 2014. – 8 июля. – С. 8.
3. Бруев, В. Ф. Звезды гостеприимства / В. Ф. Бруев ; беседовал И. Сытник // Советская Белоруссия. – 2011. – 27 июля. – С. 12.
4. Двинский, С. «Растает» в феврале «Лучеса» / С. Двинский // Народная газета. – 1998. – 13 лют. – С. 3.
5. Дединкина, С. Четыре звезды для «Лучесы» / С. Дединкина // Народнае слова. – 2005. – 16 ліп. – С. 2.
6. Дедюро, Л. «Лучеса» – второй четырехзвездочный отель в Беларуси / Л. Дедюро // Вiцебскі рабочы. – 2005. – 16 ліп. – С. 1.
7. Жигулов, В. На замороженной гостинице «Лучеса» скоро наступит оттепель / В. Жигулов // Народнае слова. – 1998. – 1 студз. – С. 3.
8. Зафатаев, А. Гостиница «Лучеса» в Витебске: опыт проектирования / А. Зафатаев // Архитектура и строительство. – 2005. – № 6. – С. 46–49.
9. Конохова, Н. «Лучеса» – значит лучшая / Н. Конохова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2006. – 14 нояб. – С. 1–2.
10. Кочетов, С. «Лучеса». Семнадцать лет спустя / С.Кочетов // Витебский курьер. – 2003. – 18 нояб. – С. 1.
11. Кочетов, С. Виктор Велюго поможет городу поднять «Лучесу» / С. Кочетов // Витебский курьер. – 2004. – 2 апр. – С. 3.
12. Крупица, Н. «Лучесу» назвали витебским чудом / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2004. – 17 авг. – С. 2.
13. Крупица, Н. Звезды «Лучесы» / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2014. – 19 июля. – С. 5, 12.
14. Кутынко, А. «Лучеса» стала 4-звездочной / А. Кутынко // Витебский курьер. – 2005. – 19 июля. – С. 1.
15. «Лучоса», гостиничный комплекс // Туристические регионы Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника ; сост. Л. В. Ловчая. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 159.
16. Ляшук, С. «Лучеса» меняет облик / С. Ляшук // Народнае слова. – 2003. – 14 кастр. – С. 3.
17. Подлипский, А. Как дела на стройке «века» / А. Подлипский // Народнае слова. – 1999. – 6 мая. – С. 2.
18. Подлипский, А. Номера «Лучесы» не пустуют / А. Подлипский // Народнае слова. – 2004. – 16 кастр. – С. 4.
19. Сытник, И. Звездная величина / И. Сытник // Советская Белоруссия. – 2012. – 12 янв. – С. 6.
20. Туристско-гостиничный комплекс «Лучеса» = Hotel Luchesa / фото С. Плыткевич. – Минск : Рифтур, 2007. – 21 с.