Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Астровенская сельская бібліятэка, аг. Астроўна. Бешанковіцкі раён

Астровенская сельская бібліятэка знаходзіцца ў аг. Астроўна Бешанковіцкага раёна і абслугоўвае 4 вёскі. Бібліятэчны фонд складае 11 043 экз. Пры бібліятэцы створаны і працуюць чатыры аматарскія аб'яднанні:

– клуб здаровага ладу жыцця «Падлетак»;

– клуб зносін «Спадарыня»;

– тэатр кнігі «Чараўнікі»;

– літаратурна-драматычны клуб «Жамчужынка».

Бібліятэка працуе па мэтавай праграме «Дар дабрыні і міласэрнасці». Праграма складаецца з двух частак:

Першы раздзел – «Дапамагаючы іншым – знаходзіш сябе» звязаны з псіхалогіяй зносін, узаемаадносінамі дзяцей і дарослых, здаровых дзяцей і дзяцей-інвалідаў, з дапамогай адзінокім састарэлым людзям і ветэранам.

Другі раздзел – «Мы ўсё можам» спрыяе выяўленню і развіццю творчых здольнасцей дзяцей з сем'яў, якія патрабуюць асаблівай сацыяльнай падтрымкі, дзяцей-інвалідаў, удзелу іх у аглядах творчых калектываў, конкурсах, стварэнню ўмоў для іх асабістай сацыяльнай самарэалізацыі.

Адрас: Віцебская вобласць, Бешанковіцкі раён, аг. Астроўна, вул. Надазёрная, 28.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бандзёнак, В. І. Захавальніца гісторыі і спадчыны народа / В. І. Бандзёнак // Зара (Бешанковічы). – 2013. – 2 жн. – С. 5.

2. Мароз, Т. Знайшла аднадумцаў / Т. Мароз // Зара (Бешанковічы). – 2003. – 5 жн. – С. 2.