Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Цэнтральная бібліятэка, ДУК. Бешанковіцкі раён, г. п. Бешанковічы

Бешанковіцкая цэнтральная раённая бібліятэка заснавана ў верасні 1919 года ў г. п. Бешанковічы ў доме купца Рапапорта. Кніжны фонд бібліятэкі на той момант складаў 2652 экзэмпляраў. У 1975 годзе пры пераходзе да цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, у якую ўвайшлі 48 бібліятэк Бешанковіцкага раёна, бібліятэка атрымала статус раённай. З'яўляецца культурным інфармацыйным і метадычным цэнтрам. Накіроўвае і кантралюе дзейнасць 25 сельскіх бібліятэк раёна. Выпісвае штогод звыш 105 перыядычных выданняў, у тым ліку газет – 23, часопісаў – 82. Фонд бібліятэкі на 01.01.2019 года складае 52 896 экзэмпляраў.

Чытачам бібліятэка прадастаўляе прасторны абанемент, чытальную залу на 28 чытацкіх месцаў. Карыстальнікамі бібліятэкі з'яўляюцца 3802 чалавекі, з іх больш за 700 жыхароў аддаленых вёсак Бешанковіцкага раёна, якія абслугоўваюцца бібліёбусам. Распрацавана 17 маршрутаў дастаўкі, на абслугоўванне ўзята 57 населеных пунктаў.

З 2006 года ў бібліятэцы дзейнічае Публічны цэнтр прававой інфармацыі (ПЦПІ). Паслугамі цэнтра карыстаюцца 100 чалавек. У сярэднім у год выдаецца каля 400 дакументаў прававой тэматыкі. Выконваецца звыш 350 даведак. Да паслуг карыстальнікаў ПЦПІ маюцца 2 прававыя базы: «Эталон», «Збор законаў РБ».

Сёння разам з выкананнем традыцыйных функцый бібліятэка ажыццяўляе новыя віды дзейнасці, звязаныя з укараненнем сучасных тэхналогій. У аддзеле абслугоўвання функцыянуе 5 камп'ютараў, 3 прынтары, 2 сканеры, ксеракс, каляровы прынтар, перфабіндар. Абслугоўванне карыстальнікаў вядзецца ў аўтаматызаваным рэжыме.

Пры бібліятэцы працуюць клубы па інтарэсах: клуб аматараў агародніцтва і садоўніцтва «Парастак», краязнаўчы клуб «Прыдзвінне» і прафесійны клуб бібліятэкараў «Сустрэча».

Адрас: Віцебская вобласць, Бешанковіцкі раён, г. п. Бешанковічы, вул. Камуністычная, 12.

 

Бешанковіцкая цэнтральная раённая бібліятэка. Фотаздымак з сайта https://vedaj.by

ЛІТАРАТУРА

1. Белавус, Н. У кожнага аўтара – свой чытач / Н. Белавус // Народнае слова. – 2012. – 12 студз. – С. 16.

2. Бешанковіцкая цэнтральная раённая бібліятэка // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал. : Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 1 : А–Б. – С. 673.

3. Бешенковичская центральная районная библиотека // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 61.

4. Гордей, Е. «Росток» уже дает плоды / Е. Гордей // Белорусская нива. – 2008. – 7 июня. – С. 16.

5. Керемша, Е. А книги все-таки нужны! / Е. Керемша // Зара (Бешанковічы). – 2010. – 17 жн. – С. 4.