Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Раслінны і жывёльны свет. Браслаўскі раён

Прыродная расліннасць Браслаўшчыны належыць да Заходне-Дзвінскай геабатанічнай акругі. Лугі невялікімі ўчасткамі займаюць плошчу 34 тыс. га. Сухадолы займаюць 29,4%, нізінныя – 65,2%, заліўныя – 5,4 %.

Больш чвэрці тэрыторыі раёна займаюць лясы, пераважна хвойныя. Пад лясамі, якія адносяцца да падзоны дубова-цемнахвойных лясоў, занята 26 % тэрыторыі раёна. Пераважаюць невялікія масівы па 20–500 га, найбольшыя з якіх Бяльмонт, Відзаўская лясная дача, Друйская лясная дача. Склад лясоў у працэнтах: хваёвыя – 48,7, яловыя – 16,2, бярозавыя – 21,3, асінавыя – 3,5, чорнаальховыя – 8,4, шэраальховыя – 0,8, ясеневыя – 0,7, дубовыя – 0,2. 18 % лясоў – штучныя, пераважна хваёвыя насаджэнні.

130 балот належаць да Браслаўска-Шумілінскага тарфянога раёна. Іх плошча складае 18,1 тыс. га, 14,3 тыс. га нізінныя, 3,6 тыс. га верхавыя, 0,2 тыс. га пераходныя. Асноўныя балотныя масівы: Сядун, Бяльмонт, Весялоўскае, Каміраўшчына.

Флора Браслаўскага раёна налічвае больш 800 відаў вышэйшых раслін. На тэрыторыі Браслаўшчыны сустракаюцца 20 відаў раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі. Гэта гарлачык жоўты малы, неатыянта клабучковая. Распаўсюджаны расліны розных прыродных зон: субтрапічныя (хвошч стракаты, марошка), таёжныя (лінея паўночная, плавун-баранец), лесастэпавыя (кізільнік алаунскі). У азёрах сустракаецца рад рэдкіх водных і прыбярэжна-водных раслін : гідрыла мустоўчатая, каўлінія гібкая, каўлінія малая, траснік аўсяніцавы і іншыя.

З паляўніча-прамысловых жывёл на тэрыторыі Браслаўскага раёна водзяцца лось, дзік, казуля, заяц-бяляк і заяц-русак, ліса, воўк, янотападобны сабака, чорны тхор, вавёрка, лясная куніца, выдра, андатра, бабёр, крот. Шчыльнасць некаторых відаў жывёл значная. На 100 га лесу налічваецца 10 ласёў, 18 кабаноў, 12 казуль. З відаў, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, адзначаны барсук, буры мядзведзь, звычайная ляцяга.

Рэгіён цікавы ў арніталагічным плане. Тут жыве 80 % усяго саставу гняздуючай арнітафауны Беларусі. Асабліва важнае значэнне маюць арэалы распаўсюджання белай курапаткі, серабрыстай чайкі, чорнаваллёвіка.

З птушак, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, трапляюцца скапа, белая курапатка, малая паганка, лебедзь-шыпун, махнаногі сыч, уральская няясыць, трохпалы дзяцел, беркут, арлан-белахвост, чорны бусел, вялікі бугай.

 

Неатыянта клабучковая. Флора Браслаўскага раёна. Фотаздымак з сайта http://redbook.minpriroda.gov.byВялікі бугай. Птушкі Браслаўскага раёна. Фотаздымак з сайта http://redbook.minpriroda.gov.byЧорны бусел. Птушкі Браслаўскага раёна. Фотаздымак з сайта http://redbook.minpriroda.gov.by

ЛІТАРАТУРА

1. Браслав и его окрестности : путеводитель / текст: К. Шидловский ; фото С. Плыткевич. – Минск : Рифтур, 2006. – С. 80.

2. Буд, В. Б. На ахове флоры і фаўны / В. Б. Буд ; гутарыў А. Азевіч // Браслаўская звязда. – 2017. – 25 студз. – С. 4.

3. Голесник, С. По закону джунглей? / С. Голесник // Советская Белоруссия. – 2005. – 23 авг. – С. 4.

4. Дорофеев, А. М. Редкие и охраняемые виды растений Национального парка «Браславские озёра» / А. М. Дорофеев, И. И. Шимко // Веснік Віцебскага дзяржаўнага універсітэта. – 2001. – № 3. – С. 130–136.

5. Мацук, В. В. У прыродзе ўсё мае цану / В. В. Мацук // Браслаўская звязда. – 2001. – 20 чэрв. – С. 3–4.

6. Пятушка, А. Яны ствараюць прыгажосць / А. Пятушка // Браслаўская звязда. – 2012. – 22 снеж. – С. 7.

7. Редковская, О. «Браслав» завоевывает славу / О. Редковская // Белорусская лесная газета. – 2004. – 25 лістап. – С. 6.

8. Яцкевич, Т. Деньги для природы / Т. Яцкевич // Белорусская нива. – 1998. – 1 авг. – С. 4.