Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Азёры. Докшыцкі раён

 

Найбольшыя азёры Докшыцкага раёна: Сэрвач, Плаўна, Вольшыца, Медзазол, Межужол, Манец, Дамашкаўскае, Станіслаўскае, Чорнае, Маскавіца.

Вольшыца – возера плошчай 3,98 км2. Найбольшая глыбіня 2,7 м. Даўжыня 3,32 км. Найбольшая шырыня 1,9 км. Даўжыня берагавой лініі 9,75 км. Аб'ём вады 4,97 млн. м3. Плошча вадазбору 100 км2.

Знаходзіцца ў басейне р. Бярэзіна, за 40 км на ўсход ад г. Докшыцы, на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Схілы катлавіны і берагі нізкія, забалочаныя. Дно плоскае, выслана сапрапелямі, месцамі ілам. Празрыстасць вады да дна. Моцна зарастае.

Дамашкаўскае возера – плошча 0,81 км2. Найбольшая глыбіня 3,2 м. Даўжыня 1,7 км. Найбольшая шырыня 0,71 км. Даўжыня берагавой лініі 4,11 км. Аб'ём вады 1,07 млн. м3. Плошча вадазбору 11,9 км2.

Знаходзіцца ў басейне р. Бярэзіна, за 35 км на паўднёвы ўсход ад г. Докшыцы, каля в. Дамашкавічы. Схілы катлавіны вышынёй 20–25 м (на паўночны захад 5–8 м), параслі лесам, на поўначы разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі, на поўначы і паўднёвым усходзе нізкія. На беразе возера санаторый-прафілакторый «Лясное».

Манец – возера плошчай 1,44 км2. Найбольшая глыбіня 1,3 м. Даўжыня 2,72 км. Найбольшая шырыня 0,75 км. Даўжыня берагавой лініі 6,1 км. Аб'ём вады 0,96 млн. м3. Плошча вадазбору 186,5 км2.

Знаходзіцца ў басейне р. Бярэзіна, за 42 км на паўднёвы ўсход ад г. Докшыцы, на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка, сярод забалочанага лесу. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі нізкія, забалочаныя, пад хмызняком. Дно плоскае, сапрапелістае. Поўнасцю зарастае.

Маскавіца – возера плошчай 0,16 км2. Даўжыня 0,5 км. Найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 1,5 км.

Знаходзіцца ў басейне р. Бярэзіны, за 32 км на паўночны ўсход ад г. Докшыцы, за 6 км на паўночны ўсход ад в. Беразіно, сярод забалочанага ляснога масіву на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі забалочаныя. Выцякае р. Маскавіца.

Медзазол – возера плошчай 3,02 км2. Найбольшая глыбіня 5,3 м. Даўжыня 2,96 км. Найбольшая шырыня 1,4 км. Даўжыня берагавой лініі 9 км. Аб'ём вады 8,1 млн. м3. Плошча вадазбору 381 км2.

Знаходзіцца ў басейне р. Бярэзіна (прыток Дняпра, цячэ праз возера), за 18 км на паўночны ўсход ад г. Докшыцы, каля в. Бірулі. Схілы катлавіны нізкія, забалочаныя, тарфяністыя, параслі лесам, на поўнач вышынёй 4–8 м, разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя, тарфяністыя, на паўднёвы захад зліваюцца са схіламі, пясчаныя. Дно сапрапелістае. Моцна зарастае, шырыня паласы расліннасці 80–100 м, пашырана да глыбіні 1,5–2 м.

Межужол – возера плошчай 2,86 км2. Найбольшая глыбіня 3 м. Даўжыня 3,88 км. Найбольшая шырыня 1,05 км. Даўжыня берагавой лініі 9,15 км. Аб'ём вады 1,82 млн. м3. Плошча вадазбору 53,4 км2.

Знаходзіцца ў басейне р. Бярэзіна, за 22 км на паўночны ўсход ад г. Докшыцы, за 2 км на паўночны захад ад в. Трасцяніца, сярод вярховага балота, якое парасло лесам і хмызняком. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі нізкія, забалочаныя, тарфяністыя. Дно сапрапелістае. У паўднёвай частцы возера востраў плошчай 0,04 км2. Вада вызначаецца нізкай мінералізацыяй (да 70 мг/л) і высокай колернасцю. Зарастае слаба.

Плаўна – возера плошчай 4,02 км2. Найбольшая глыбіня 2 м. Даўжыня 3,45 км. Найбольшая шырыня 1,75 км. Даўжыня берагавой лініі 9,05 км. Аб'ём вады 5,12 млн. м3. Плошча вадазбору 186,5 км2.

Знаходзіцца ў басейне р. Сергуч (цячэ праз возера), за 42 км на ўсход ад г. Докшыцы, у межах Бярэзінскага біясфернага запаведніка (заснаваны ў 1925 годзе для аховы і развядзення каштоўных дзікіх жывёл, асабліва бабра, у 1978 годзе яму нададзены статус біясфернага). Схілы катлавіны невыразныя. Берагі нізкія, забалочаныя, на 3 сплавінныя. Дно плоскае, сапрапелістае. Востраў плошчай 0,07 км2, ёсць сплавінныя астравы. Поўнасцю зарастае падводнай расліннасцю.

Возера Плаўна, Докшыцкі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byВозера Плаўна, Докшыцкі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byВозера Плаўна, Докшыцкі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by

 

Станіслаўскае возера – плошча 0,46 км2. Найбольшая глыбіня 2 м. Даўжыня 0,93 км. Найбольшая шырыня 0,65 км. Даўжыня берагавой лініі 2,61 км. Аб'ём вады 0,88 млн. м3. Плошча вадазбору 42,2 км2.

Знаходзіцца ў басейне р. Патачанка, за 23 км на захад ад г. Докшыцы, каля в. Станіслаўцы. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, на паўночны ўсход і ўсход да 10 м, часткова разараныя. Берагі на паўночны ўсход і ўсход забалочаныя, пад хмызняком, астатнія сплавінныя. Пойма шырынёй 75–100 м, тарфяністая. Дно выслана сапрапелем, уздоўж паўночна-ўсходняга берага – ілам. Поўнасцю зарастае падводнай расліннасцю. Шырыня прыбярэжнай паласы з аеру, трыснягу, чароту 35–50 м.

Сэрвач – возера плошчай 4,55 км2. Найбольшая глыбіня 5,2 м. Даўжыня 3,83 км. Найбольшая шырыня 2,89 км. Даўжыня берагавой лініі 12,9 км. Аб'ём вады 12,9 млн. м3. Плошча вадазбору 51,8 км2.

Знаходзіцца ў басейне р. Сэрвач (выцякае з возера), за 18 км на паўночны захад ад г. Докшыцы, каля вёсак Вешняе і Шантараўшчына, на тэрыторыі гідралагічнага заказніка Сэрвач. Схілы катлавіны вышынёй 1–З м, разараныя, на 3 невыразныя. Берагі нізкія, месцамі сплавінныя. Пойма забалочаная, пад хмызняком, на захадзе пераходзіць у забалочаную, парослую лесам нізіну. Дно выслана сапрапелем, на поўначы – торфам; мелкаводдзе пясчанае. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці 15–120 м, пашырана да глыбіні 1,5–2 м.

Чорнае возера – плошча 0,28 км2. Найбольшая глыбіня 2,4 м. Даўжыня 0,66 км. Найбольшая шырыня 0,64 км. Даўжыня берагавой лініі 2,04 км. Аб'ём вады 0,38 млн. м3. Плошча вадазбору 5,9 км2.

Знаходзіцца ў басейне р. Югна, за 26 км на захад ад г. Докшыцы і за 1 км на поўдні ад в. Замошша. Схілы катлавіны невыразныя. Дно сапрапелістае. Зарасло. Меліярацыйнай канавай злучана з воз. Станіслаўскае.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Блакітная кніга Беларусі (водныя аб'екты Беларусі) : энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – 415 с. : іл.

2. Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – 480 с. : іл.

3. Геаграфія Беларусі : энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: Л. В. Казлоўская [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1992. – 383 с.

4. Лявіцкая, Р. І. Докшыцкі раён / Р. І. Лявіцкая, Г. П. Рудава, М. Ф. Янюк // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: Г. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ, 1984. – Т. 2 : Гатня–Катынь. – С. 202–203.

5. Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – 504 с. : ил.

6. Прыродна-геаграфічнае апісанне Докшыцкага раёна / Ф. Палачанін // Докшыцкі край / Ф. Палачанін. – Мінск : Беларусь, 2009. – С. 7–15.