Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Народная творчасць. Докшыцкі раён

 

Докшыцкая паэтычная традыцыя мае глыбокія карані, якія ідуць углыб дахрысціянскіх язычніцкіх міфалагічных уяўленняў аб прыродзе і навакольным свеце.

Паэзія докшыцкай зямлі была прадметам глыбокіх назіранняў З. Даленгі-Хадакоўскага, Г. Калантая, братоў Яўстафія і Канстанціна Тышкевічаў. Двойчы выдаваўся зборнік «Беларускія народныя песні» П. Шэйна, дзе многа запісаў з докшыцкіх мясцін.

На рубяжы XIX і XX стст. жывой з'явай беларускай культуры быў лялечны тэатр батлейка. Батлеечны тэатр, які з'явіўся як паказ праз лялькі і адпаведныя тэксты хрысціянскай легенды аб цудоўным нараджэнні Хрыста і другіх батлеечных сюжэтаў, на Беларусі набыў пераважна бытавы, трагікамічны, а пазней і сатырычны характар. І яскравейшае сведчанне гэтага – знакамітая докшыцкая батлейка Патупчыка, у якога за сатырычныя сцэнкі ў батлеечных прадстаўленнях неаднаразова канфіскавалі лялькі. Докшыцкая батлейка была адноўлена ў 1999 годзе ў гарадскім Цэнтры культуры. Кіраўнік Р. А. Пянткоўскі. Падрыхтаваны паказ на восеньскіх кірмашах, спектакль «Цар Ірад». Батлейка ўдзельнічала ў днях культуры Віцебскай вобласці ў Мінску.

Надзейнымі асяродкамі захавання самабытных народных свят і абрадаў, лепшых узораў народнай творчасці з'яўляюцца фальклорна-этнаграфічныя калектывы, якія часта паказваюць на сцэне докшыцкія святы і абрады. Купалле, Заручыны і Жаніцьбу Цярэшкі перанёс на сцэну фальклорны калектыў в. Дзедзіна, музыкі і спевакі з калектыву «Раніца» пры Докшыцкім ГЦК і в. Крулеўшчына прыгожа паказалі ў праграме «Запрашаем на вячоркі» на беларускім тэлебачанні Купалле і Вячоркі.

Докшыцкі край, падобна ўсёй Беларусі, багаты не толькі на народна-песеннае, але і на музычна-інструментальнае мастацтва, увасабленне якога адбываецца з дапамогай самых разнастайных гукавых прылад. У большасці вёсак Докшыцкага раёна інструментальная музыка знітавана з працоўнай дзейнасцю сялянства, з некаторымі промысламі, каляндарна-земляробчымі і сямейна-родавымі абрадамі. Сапраўднае ядро музычнага інструментарыя Докшыцкага раёна ўтвараюць скрыпка, кларнет, цымбалы, гармонік і бубен.

У 1970 гады ў Докшыцах была свая мясцовая славутасць – капэлія, у якой бралі ўдзел скрыпачы С. А. Піўцэвіч і А. К. Стадольнік з в. Пасекі, цымбаліст А. К. Глінскі і яго сын баяніст М. А. Глінскі, барабаншчык Ю. С. Петрашкевіч. З часам ансамбль распаўся, а тыя, хто працягваў іграць «сукупіліся» з іншымі музыкантамі.

Да так званых «прыродных музыкантаў» належаць самавукі – скрыпач А. К. Стадольнік, скрыпач С. А. Піўцэвіч, гарманіст С. І. Гінтофт.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Альшэўская, Т. Лепшыя выканаўцы Бягомльшчыны / Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2013. – 22 мая. – С. 5.

2. Круковіч, Н. Прыпеўкі несалёныя / Н. Круковіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2001. – 8 жн. – С. 4.

3. Ліцвінка, В. Д. Спеўны голас Докшыцкай зямлі / В. Д. Ліцвінка // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 685–691.

4. Молочко, Е. То не гармонь – душа поёт... / Е. Молочко // Сельская газета. – 1986. – 27 июня. – С. 4.

5. Назіна, І. Д. Музычна-інструментальная традыцыя Докшыцкага раёна / І. Д. Назіна // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 691–695.

6. Чувахова, Т. Баланс і ...песня / Т. Чувахова // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2002. – 11 верас. – С. 2.