Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Бібліятэкі. Докшыцкі раён

 

У пачатку 1940 года на тэрыторыі раёна працавала 5 бібліятэк. У 1944 г. былі арганізаваны Докшыцкая раённая бібліятэка (якая на той час называлася хатай-чытальняй) і Бягомльская гарпасялковая бібліятэка. У 1946 годзе былі адкрыты Параф'янаўская і Крулеўшчынская сельскія бібліятэкі. Несцераўшчынская, Гняздзілаўская, Порплішчанская, Грабучанская, Юркаўшчынская, Валодзькаўская, Таргуноўская, Янкоўская, Бярозаўская, Тумілавіцкая лічыліся хатамі-чытальнямі.

У 1978 г. усе бібліятэкі раёна былі аб'яднаны ў цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму. Раённая бібліятэка рэарганізавана ў цэнтральную раённую бібліятэку.

Зараз бібліятэчным абслугоўваннем насельніцтва раёна, акрамя цэнтральнай раённай бібліятэкі займаюцца яшчэ 22 бібліятэчныя ўстановы: дзіцячая, гарпасялковая, 13 сельскіх бібліятэк-філіялаў, 7 бібліятэк-клубаў. 11 бібліятэк знаходзяцца ў аграгарадках. На базе Докшыцкай ЦБС працуе 4 публічныя цэнтры прававой інфармацыі.

«Докшыцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» складаецца:

Цэнтральная раённая бібліятэка, г. Докшыцы;

Дзіцячая бібліятэка-філіял № 1, г. Докшыцы;

Бягомльская гарпасялковая бібліятэка імя П. Панчанкі філіял № 2;

– Барсукоўская сельская бібліятэка-філіял № 26;

– Бярозкаўская сельская бібліятэка-клуб філіял № 46;

– Валкалацкая сельская бібліятэка-філіял № 34;

– Вітуніцкая сельская бібліятэка-філіял № 49;

– Гарадзішчанская сельская бібліятэка-клуб філіял № 37;

– Глінская сельская бібліятэка-філіял № 56;

– Гняздзілаўская сельская бібліятэка-філіял № 17;

– Заборцаўская сельская бібліятэка-філіял № 19;

– Замастоцкая сельская бібліятэка-клуб філіял № 39;

– Крулеўшчынская сельская бібліятэка-філіял № 29;

– Крыпульская сельская бібліятэка-філіял № 14;

– Літоўская сельская бібліятэка-клуб філіял № 31;

– Несцераўшчынская сельская бібліятэка-клуб філіял № 24;

– Параф'янаўская сельская бібліятэка-філіял № 10;

– Порплішчанская сельская бібліятэка-філіял № 25;

– Прудніцкая сельская бібліятэка-філіял № 41;

– Сітцаўская сельская бібліятэка-філіял № 18;

– Станіслаўская сельская бібліятэка-клуб філіял № 38;

– Тумілавіцкая сельская бібліятэка-клуб філіял № 22

– Янкоўская сельская бібліятэка-філіял № 6.

Паслугамі бібліятэк карыстаюцца каля 13,5 тыс. чытачоў. Кніжны фонд на 1 студзеня 2018 складаў звыш 223 тыс. выданняў. За год чытачам выдаецца звыш 255 тыс. дакументаў. У бібліятэках ЦБС працуе 63 работнікі. З іх 21 мае вышэйшую адукацыю, у тым ліку бібліятэчную – 13 супрацоўнікаў. 19 чалавек маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю. Для больш поўнага задавальнення патрэб чытачоў усе бібліятэкі аказваюць платныя паслугі.

Рэалізуючы сваю культурна-асветніцкую функцыю, бібліятэкі імкнуцца ўдасканальваць формы работы з чытачамі, ствараюць аптымальныя ўмовы для карыстання бібліятэкай. Масавыя мерапрыемствы праводзяцца сумесна з Дамамі культуры, школамі.

Адным з важнейшых напрамкаў работы з'яўляецца краязнаўства. Захаванне народнай спадчыны, нацыянальнай культуры, уздым цікавасці да мінулага – вось тыя задачы, над вырашэннем якіх працуюць бібліятэкары. У масавай рабоце бібліятэкі імкнуцца ўлічваць інтарэсы розных груп карыстальнікаў. Каб задаволіць патрэбы чытачоў у змястоўным правядзенні вольнага часу пры бібліятэках ствараюцца аматарскія аб'яднанні, клубы па інтарэсах. Усяго ў ЦБС працуюць 26 клубаў. З іх 13 – для дарослых. Па цікавых праграмах працуюць клубы: «Дакшычанка», «Сустрэча» (Цэнтральная раённая бібліятэка), «Талака» і «Купалінка» (Бягомльская гарпасялковая бібліятэка), «Лукамор'е» (Дзіцячая бібліятэка) і іншыя.

Найбольш актыўнай катэгорыяй чытачоў ЦБС з'яўляюцца дзеці і падлеткі. Сёння бібліятэкі надаюць больш пільную ўвагу арыентацыі падрастаючага пакалення на духоўныя і агульначалавечыя каштоўнасці, прыродаахоўнае мысленне і паводзіны, на фарміраванне патрыятычных пачуццяў, распаўсюджванне эстэтычных ведаў, арганізацыю вольнага часу дзяцей, неад'емнай часткай якога з'яўляюцца чытанне і кніга. У арсенале бібліятэкі – пазнавальныя, конкурсныя, дыскусійныя, гульнёвыя формы работы з дзецьмі: аўкцыёны, гульні-падарожжы, урокі-разважанні, тэатралізаваныя прадстаўленні, экспрэс-інфармацыі, хвілінкі інфармацыі.

Неаднойчы бібліятэкі прымалі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» і станавіліся яго пераможцамі: Станіслаўская сельская бібліятэка (1997), Цэнтральная раённая бібліятэка (1998), Валодзькаўская сельская бібліятэка (1999), Прудніцкая сельская бібліятэка (2001), Сітцаўская сельская бібліятэка (2003). Глінская сельская бібілятэка стала пераможцай абласнога агляду-конкурсу па прапагандзе творчасці У. Караткевіча.

Больш падрабязную інфармацыю аб біблітэчным абслугоўванні ў раёне можна знайсці на афіцыйным сайце Докшыцкай раённая бібліятэкі 

Докшыцкай раённая бібліятэкі 

ЛІТАРАТУРА

1. Аб справах бібліятэчных // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2002. – 13 лістап. – С. 3.

2. Альшэўская, Т. Ад часовасці – да пастаянства / Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2005. – 19 лют. – С. 2.

3. Альшэўская, Т. Бібліятэка – асяродак культуры і эстэтыкі / Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2012. – 17 сак. – С. 6.

4. Альшэўская, Т. Вялікі дар чалавеку ад Бога / Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2012. – 21 сак. – С. 2.

5. Альшэўская, Т. Духоўнай кнігі хараство / Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2017. – 18 сак. – С. 5.

6. Альшэўская, Т. Захавальніца культуры бацькаўшчыны / Т. Альшэўская // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2006. – 13 верас. – С. 2.

7. Альшэўская, Т. Клубы і бібліятэкі набываюць новы выгляд / Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2009. – 11 сак. – С. 3.

8. Альшэўская, Т. На «агеньчык» у бібліятэку / Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2015. – 28 лістап. – С. 5.

9. Альшэўская, Т. Установа для роздуму, для душы / Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2015. – 3 студз. – С. 2.

10. Альшэўская, Т. Энтузіяст бібліятэчнай справы / Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2013. – 3 ліп. – С. 6.

11. Берагавы, Г. Бібліятэкар Алена Шумская / Г. Берагавы // Ленінская трыбуна (Докшыцы). – 1966. – 6 верас. – С. 2.

12. Бібліятэка застаецца сучаснай // Родныя вытокi (Докшыцы). – 1998. – 5 жн. – С. 2.

13. Васілевіч, А. Нашы творчыя дасягненні / А. Васілевіч // Ленінская трыбуна (Докшыцы). – 1971. – 2 лют. – С. 3.

14. Вераснёва, В. Захавальніца ачага ведаў / В. Вераснёва // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2013. – 14 верас. – С. 4.

15. Гапанёнак, А. Шануй і любі прыроду / А. Гапанёнак // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2001. – 5 мая. – С. 4.

16. Гапанёнак, А. Юбілею песняра / А. Гапанёнак // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2002. – 14 снеж. – С. 2.

17. Гапанёнак, П. Наша Ніна Пятроўна / П. Гапанёнак // Ленінская трыбуна (Докшыцы). – 1978. – 1 мая. – С. 3.

18. Гічанская, Я. Месца сустрэчы – бібліятэка / Я. Гічанская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2017. – 9 верас. – С. 4.

19. Глазко, Л. Каб было зручна чытачам / Л. Глазко // Ленінская трыбуна (Докшыцы). – 1977. – 20 кастр. – С. 2.

20. Дзень сённяшні бібліятэк // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2008. – 13 верас. – С. 7.

21. Жоўтка, А. Да кожнага чытача – з кнігай і душой / А. Жоўтка // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2011. – 14 верас. – С. 2.

22. Жоўтка, А. Месца для адпачынку душы / А. Жоўтка // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2006. – 15 ліп. – С. 6.

23. Жоўтка, А. У сяброўстве з кнігай і чытачамі / А. Жоўтка // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2004. – 24 лістап. – С. 4.

24. З гісторыі бібліятэчнай справы // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 593–594.

25. Інавацыі ў рабоце // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2006. – 13 верас. – С. 2.

26. Кальга, Л. У бібліятэцы чыгуначнікаў / Л. Кальга // Ленінская трыбуна (Докшыцы). – 1965. – 7 жн. – С. 4.

27. Карповіч, В. Чытаць сталі больш, але... / В. Карповіч // Віцебскі рабочы. – 1996. – 30 ліп. – С. 3.

28. Карэпанава, І. Бібліятэка – адукацыйны цэнтр / І. Карэпанава // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2010. – 15 верас. – С. 2.

29. Кеда, Л. Будзе ў сям'і лад, калі кнізе рад / Л. Кеда // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2012. – 25 студз. – С. 5.

30. Кеда, Л. ...І этнаграфічны музей, і краязнаўчы куток / Л. Кеда // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2009. – 10 студз. – С. 8.

31. Кеда, Л. Справа на ўсё жыццё / Л. Кеда // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2000. – 4 каст. – С. 2.

32. Климович, А. Деревенский летописец / А. Климович // Белорусская нива. – 2009. – 15 сент. – С. 6.

33. Клуб – другая сям'я / падрыхт. Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2016. – 28 мая. – С. 4.

34. Лук'яненка, М. Так проста знайсці дарогу дабра... / М. Лук'яненка // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2009. – 4 крас. – С. 3.

35. Лук'яненка, М. Шчыруе над кнігамі, як пчолка над кветкамі / М. Лук'яненка // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2008. – 17 верас. – С. 5.

36. Малевіч, Я. Бібліятэка. Кніга. Чытач / Я. Малевіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2017. – 20 верас. – С. 4.

37. Малевіч, Я. Галоўнае – любіць і паважаць тых, хто побач / Я. Малевіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2018. – 31 студз. – С. 5.

38. Малевіч, Я. Пачніце дзень з цікавай кнігі / Я. Малевіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2018. – 21 ліп. – С. 5.

39. Малько, Т. Любоў да кнігі / Т. Малько // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2005. – 19 студз. – С. 4.

40. Навіцкая, Н. Кніга ці тэлевізар? Кніга! / Н. Навіцкая // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2007. – 13 кастр. – С. 2.

41. Несцяронак, А. «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі» / А. Несцяронак // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2016. – 24 лют. – С. 5.

42. Пахомава, В. Яшчэ раз пра вайну / В. Пахомава // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2015. – 15 ліп. – С. 4.

43. Повязь часоў // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2017. – 1 лістап. – С. 5.

44. Пра бібліятэчнае абслугоўванне і правапарадак // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2016. – 19 сак. – С. 1–2.

45. Русак, Ж. Шмат чаго хочацца... / Ж. Русак // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2003. – 26 сак. – С. 3.

46. Салодкіна, І. І. Бібліятэкам – быць! / І. І. Салодкіна // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2002. – 14 верас. – С. 1–2.

47. Талярэнка, В. Верацейская хата-чытальня / В. Талярэнка ; В. Паўлаў // Ленінская трыбуна (Докшыцы). – 1961. – 7 чэрв. – С. 2.

48. Цыбульская, Г. Бібліятэкі – асяродак нацыянальнай культуры / Г. Цыбульская // Родныя вытокi (Докшыцы). – 1994. – 5 студз. – С. 4.

49. Цыбульская, Г. В. Каб гучалі пісьмёны / Г. В. Цыбульская // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2005. – 14 верас. – С. 2.

50. Цыбульская, Г. В. Калі ёсць бібліятэка – культура не загіне / Г. В. Цыбульская // Родныя вытокi (Докшыцы). – 1994. – 21 снеж. – С. 2, 4.

51. Чувахова, Т. Сюды прыходзяць не толькі за кнігай / Т. Чувахава // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2003.– 27 снеж. – С. 4.

52. Чувахова, Т. Цёця Валя з Бярозак / Т. Чувахова // Родныя вытокі ( Докшыцы ). – 2001. – 13 студз. – С. 2.

53. «Чытач. Сям'я. Кніга» / падрыхт. М. Лук'яненка // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2004. – 29 жн. – С. 2.

54. Шаура, В. Бібліятэкар са Станіслаўцаў / В. Шаура // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2012. – 6 студз. – С. 7.

55. Шаура, В. Бібліятэкі і патрыятычнае выхаванне / В. Шаура // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2009. – 27 чэрв. – С. 7.

56. Шаура, В. Клубы цікавых сустрэч / В. Шаура // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2008. – 29 кастр. – С. 4.

57. Шаура, В. Мой родны кут – мой клопат і мой лёс / В. Шаура // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2002. – 5 чэрв. – С. 2.

58. Шаура, В. Нам засталася спадчына / В. Шаура // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2008. – 9 студз. – С. 3.

59. Шаура, В. «Няма смачней вадзіцы, як з роднае крыніцы» / В. Шаура // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2003.– 6 снеж. – С. 2

60. Шаура, В. Палітра прафесійнага майстэрства / В. Шаура // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2011. – 21 снеж. – С. 5.

61. Шаура. В. Тут карані, адсюль вытокі / В. Шаура // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2004. – 1 студз. – С. 4.

62. Шаура, В. Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі / В. Шаура // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2008. – 3 мая. – С. 6.

63. Шаура, В. У бібліятэках раёна / В. Шаура // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2016. – 10 лют. – С. 4.

64. Эстаціштван, В. Я. З кнігай па жыцці / В. Я. Эстаціштван // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2006. – 27 снеж. – С. 2.

65. Якая будучыня сельскіх бібліятэк // Родныя вытокi (Докшыцы). – 1997. – 2 крас. – С. 3.