Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Рамёствы. Докшыцкі раён

На Докшыччыне шмат людзей, прагных да мастацтва. У красавіку 1993 г. іх памкненні былі аб'яднаны пад дахам Дома рамёстваў, які ўзяў на сябе клопат пра захаванне народнай творчасці, падтрымку народных талентаў.

З 1993 г. пры Доме раместваў працуе клуб народных і самадзейных майстроў «Докша», заснаваны яшчэ ў 1978 годзе. У 1991 г. яму прысвоена ганаровае званне «народны», у 1996 г. – «Докша». Ён аб'ядноўвае 27 народных майстроў з розных куткоў раёна па наступных відах рамёстваў: ткацтва, выцінанка, мастацкая разьба па дрэве, саломапляценне, кераміка і ганчарства, вышыўка, лозапляценне, жывапіс, чаканка.

У Доме рамёстваў мэтанакіравана адбываецца вывучэнне рэгіянальных традыцый ткацтва. Кіруе работай Н. Пятровіч, якая ў студзені 2003 г. стала членам рэспубліканскага Саюза майстроў народнай творчасці.

Цудоўныя тканыя рэчы вырабляюць майстрыхі Я. В. Маскалёнак, Т. А. Грыдзюшка, Т. А. Лаўрыновіч, Н. Б. Камянецкая і інш. Майстрыхі раёна неаднаразова атрымлівалі ўзнагароды. Ручнік Т. Л. Чэрныш адзначаны залатым медалём ВДНГ СССР. Прымалі ўдзел у выстаўках такога ўзроўню Я. У. Пацэвіч, Н. І. Каляга.

Вельмі папулярнае ў Докшыцкім раёне майстэрства саломапляцення, а самы славуты майстар – Т. Я. Махніст. Саломапляценнем у раёне займаюцца і іншыя выдатныя майстрыхі: Г. В. Раткевіч, І. Г. Карпека.

За межамі раёна славяцца вырабы з лазы А. С. Карніловіча, Я. М. Птуціна. Т. П. Гаварцова была ўзнагароджана дыпломам на рэспубліканскім конкурсе «Лазовы прут».

Жывуць і працуюць у Докшыцах прафесійныя мастакі А. С. Вішнеўскі і І. П. Плыгаўка.

Душой народнага мастацтва можна назваць самадзейных аматараў жывапісу У. Н. Сакалова і А. А. Багаткевіча, творы якіх экспанаваліся і праславілі сваіх аўтараў не толькі на шматлікіх рэспубліканскіх выстаўках народнага мастацтва, але і за межамі Беларусі – у Прыбалтыцы і Маскве.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Альшэўская, Т. Мастак і майстар / Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2009. – 3 мая. – С. 6.

2. Альшэўская, Т. Чароўны куфэрак Раісы Пятроўны / Т. Альшэўская // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2005. – 31 жн. – С. 3.

3. Аўтух, М. Падзвіжнікі / М. Аўтух // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2003. – 9 крас. – С. 4.

4. Бегунова, Е. В гостях у сказки / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2015. – 17 кастр. – С. 24.

5. Бельскі, Я. Дом натхнення / Я. Бельскі // Культура. – 2003. – 19–25 крас. – С. 12.

6. Берникович, Д. Мастерства и вдохновения чудеса / Д. Берникович // Витебские вести. – 2016. – 27 авг. – С. 10.

7. Гаранская, Т. Г. «На роднай зямельцы ўсе мы ня госці...» / Т. Г. Гаранская // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 695–698.

8. Гічанская, Я. Мастацкі свет кошак / Я. Гічанская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2017. – 18 сак. – С. 5.

9. Гладкова, Д. Рукі майстроў ствараюць вясну / Д. Гладкова // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2018. – 14 сак. – С. 7.

10. Дубоўская, В. Вышыты ручнік – люстэрка маёй душы / В. Дубоўская // Клiч Радзiмы (Шаркаўшчына). – 2003. – 10 верас. – С. 3–4.

11. Климович, А. Ваяют фигурки с закрытыми глазами / А. Климович // Белорусская нива. – 2009. – 12 нояб. – С. 16.

12. Круковіч, Н. Докшыцкія маляванкі на «Славянскім базары» / Н. Круковіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2009. – 18 ліп. – С. 7.

13. Майстар народнай творчасці // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2003. – 15 сак. – С. 1.

14. Віннікава, М. М. Народнае ткацтва Докшыцкага раёна / М. М. Віннікава // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 680–685.

15. Пашэвіч, В. Узыходзячы па глінянай лесвіцы / В. Пашэвiч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2001. – 2 чэрв. – С. 4.

16. Сахута, Я. М. Докшыцкія маляваныя дываны / Я. М. Сахута // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 684–685.

17. Сауліч, У. І тчэ, забыўшыся рука... / У. Сауліч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2002. – 13 крас. – С. 2.

18. Стаднюк, Т. Творцы / Т. Стаднюк // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2007. – 15 верас. – С. 3.

19. Шыталь, Р. «Зімняя казка» з вясеннім настроем / Р. Шыталь // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2015. – 14 сак. – С. 4.