Спіс помнікаў і памятных мясцін на тэрыторыі Докшыцкага раёна
- Подробности
- Створана 13.08.2019 09:34
- Адноўлена 15.08.2019 11:19
Абеліск на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у в. Бярозкі
На ўскраіне вёскі, непадалёку ад могілак пахаваны 81 партызан брыгады «Жалязняк» і 6 воінаў, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне. Абеліск пастаўлены ў 1964 годзе.
Абеліск на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у г. Докшыцы (у раёне стадыёна)
Пахаваны 350 воінаў і партызан, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі раёна ці былі загублены гітлераўцамі ў лагеры ваеннапалонных. Абеліск пастаўлены ў 1961 годзе.
Абеліск на брацкай магіле савецкіх лётчыкаў каля в. Новае Запонне
За 2,5 км на ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Калюга, на правабярэжжы р. Поня. Пахаваны 2 лётчыкі – камандзір экіпажа, намеснік камандзіра эскадрыллі па палітчастцы лейтэнант Г. К. Раманенка і штурман малодшы лейтэнант А. М. Панчанка, якія загінулі 29 чэрвеня 1941 года. У 1966 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Абеліск на магіле партызан і ахвяр фашызму ў в. Сасновая
Пахаваны 2 партызаны, што загінулі ў Вялікую Айчынную вайну і 96 мірных жыхароў в. Сасновая, якіх загубілі нямецка-фашысцкія захопнікі 1 чэрвеня 1943 года ў час карнай аперацыі «Котбус». У 1967 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Абеліск на месцы партызанскага аэрадрома ў г. п. Бягомль
На паўднёва-заходняй ускраіне пасёлка, злева ад дарогі на Докшыцы. Аэрадром існаваў з красавіка 1943 года. Была наладжана дастаўка зброі, узрыўчаткі, боепрыпасаў, медыкаментаў, газет, пісем для партызан, а на Вялікую зямлю адвозілі раненых, дзяцей, жанчын, старых. У 1967 годзе на месцы партызанскага аэрадрома пастаўлены абеліск з макетам самалёта на вяршыні.
Абеліск на месцы спаленай вёскі ў в. Залатухі
Вёска знаходзілася за 3 км на паўночным-захадзе ад в. Вярэнькі. 20 сакавіка 1943 года нямецка-фашысцкія акупанты спалілі яе разам з жыхарамі (загінулі 42 чалавекі, 13 двароў). Вёска не адрадзілася. У 1980 годзе на месцы вёскі пастаўлены абеліск.
Курган памяці ў в. Вілейка
24 ліпеня 1943 года нямецка-фашысцкія акупанты спалілі 39 жыхароў вёскі. У 1967 годзе на месцы загубы ахвяр насыпаны Курган, на вяршыні якога пастаўлены абеліск.
Курган Памяці ў в. Таргуны
На ўшанаванне памяці 80 землякоў – воінаў і партызан, якія загінулі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікую Айчынную вайну, у 1967 годзе быў насыпаны Курган. На яго вяршыні пастаўлены помнік: скульптурная група (воін трымае на руках загінуўшага ў баі таварыша).
Памятнае месца ў в. Азарцы
12 жніўня 1943 годзе фашысты загубілі 27 жыхароў, спалілі вёску, якая не адрадзілася. Скульптурная кампазіцыя (жанчына ў жалобе і хлопчык) пастаўлена на гэтым месцы ў 1979 годзе.
Помнік ахвярам фашызму ў в. Асавы
Стэла пастаўлена ў 1967 годзе ў гонар 78 аднавяскоўцаў – членаў партызанскіх сем'яў, якіх у маі 1943 года закатавалі і спалілі нямецка-фашысцкія захопнікі.
Помнік ахвярам фашызму ў в. Вітунічы
На ўшанаванне памяці 124 аднавяскоўцаў, загубленых 3 мая 1943 года нямецка-фашысцкіх акупантамі. Стэла пастаўлена ў 1967 годзе.
Помнік ахвярам фашызму ў в. Гарэлае
У маі 1943 года ў час правядзення карнай аперацыі «Котбус» гітлераўцы спалілі вёскі Гарэлае і Клінікі, расстралялі, а затым спалілі 200 мірных жыхароў. На ўшанаванне памяці ахвяр фашызму ў 1964 годзе пастаўлена стэла. Вёска Гарэлае ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе Хатынь.
Помнік ахвярам фашызму ў в. Жамойск
25 мая 1943 года ў час правядзення карнай аперацыі «Котбус» гітлераўскія акупанты спалілі 27 жыхароў вёскі. У 1967 годзе ва ўшанаванне памяці ахвяр фашызму пастаўлены абеліск.
Помнік ахвярам фашызму ў г. п. Бягомль (на вуліцы Савецкай)
Ва ўшанаванне памяці 697 мірных жыхароў Бягомля, якіх закатавалі ці расстралялі нямецка-фашысцкія акупанты. Пастаўлены ў 1975 годзе.
Помнік Вызвалення ў г. Докшыцы (на вуліцы Ленінскай)
У гонар вызвалення горада і Докшыцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Уяўляе сабой пілон, завершаны кубам, на адной з граней якога рэльефная выява галавы савецкага воіна, на другой – надпіс-прысвячэнне. Пастаўлены ў 1979 годзе.
Помнік Вызвалення ў г. п. Бягомль (на вуліцы Савецкай)
У гонар вызвалення пасёлка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1967 годзе была пастаўлена стэла. Бягомль быў вызвалены 1 ліпеня 1944 года пры ўдзеле партызан брыгады «Жалязняк».
Помнік землякам і ахвярам фашызму ў г. п. Бягомль (на вуліцы Кірава)
Ва ўшанаванне памяці 552 землякоў – воінаў і партызан, якіх загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, а таксама ахвяр фашызму, загубленых гітлераўцамі ў перыяд акупацыі раёна. У 1969 годзе пастаўлены помнік – скульптурная кампазіцыя «Воін і партызанка».
Помнік на брацкай магіле партызан у в. Маргавіца
Пахаваны 3 партызаны, якія загінулі ў чэрвені 1943 года ў баі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1979 годзе на магіле пастаўлена стэла.
Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан
Знаходзіцца на станцыі Параф'янава ў скверы, каля чыгуначнага вакзала. Пахаваны 55 воінаў і партызан, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне. Сярод пахаваных – воіны 1193-га стралковага палка 860-й стралковай дывізіі, загінуўшыя ў 1944 годзе. У 1961 годзе пастаўлены помнік – скульптура воіна.
Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у в. Вітунічы на ўсходняй ускраіне
У 1964 годзе былі перазахаваны партызаны брыгады «Жалязняк» і воіны, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, усяго 51 чалавек. У 1964 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна.
Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у г. Докшыцы (на плошчы Палявога, у скверы)
Пахаваны 101 воін і 29 партызан, у тым ліку Герой Савецкага Саюза І. С. Палявой. Помнік, скульптура воіна, пастаўлены ў 1961 годзе.
Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у г. п. Бягомль (у скверы на вуліцы Савецкай)
Перазахаваны з бліжэйшых вёсак 73 воіны і 195 партызан. Сярод пахаваных – воіны 277-й стралковай дывізіі 3-га Беларускага фронту, якія вызвалялі Бягомль. У 1961 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптура партызана ў жалобе, а таксама 2 дошкі з імёнамі загінуўшых.
Помнік на магіле ахвяр фашызму ў в. Маргавіца
Пахавана каля 70 мірных жыхароў, якіх 31 мая 1943 года ў час карнай аперацыі «Котбус» гітлераўцы спалілі жывымі ў Бягомлі. Сярод іх былі жыхары в. Бабцы. У 1955 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Помнік на магіле ахвяр фашызму ў г. Докшыцы (у скверы паміж вуліцамі Палявога і Піянерскай)
У гады Вялікай Айчыннай вайны фашысты расстралялі на гэтым месцы 4200 савецкіх грамадзян. У 1968 г. на гэтым месцы закладзены мемарыяльны сквер і ўстаноўлена стэла з барэльефнымі выявамі сям'і мірных жыхароў.
Помнік партызанскай славы ў в Крулеўшчына
У час нямецка-фашысцкай акупацыі на чыгуначнай станцыі Крулеўшчына размяшчаўся буйны гарнізон варожых войск. 17 жніўня 1943 года партызаны 1-й Антыфашысцкай брыгады штурмам авалодалі станцыяй, разграмілі варожы гарнізон. У 1964 годзе ў гонар партызанскай баявой аперацыі пастаўлена стэла.
Помнік партызанскай славы ў г. п. Бягомль
Пастаўлены ў гонар партызанскай аперацыі па разгроме варожага гарнізона ў Бягомлі ў 1942 годзе. Кампазіцыя пабудавана на кантрастным супастаўленні прамавугольнай стэлы і маналітнай глыбы, якія аб'яднаны агульным стылабатам. На фасаднай плоскасці стэлы рэльеф з выявай групы партызан са зброяй у руках. На зрэзанай па вертыкалі плоскасці каменя памятны надпіс. Помнік пастаўлены ў 1967 годзе.
Стэла на магіле Буланды Фёдара Аўксенцьевіча ў в. Маргавіца
Буланда Ф. А. – удзельнік Бягомльскай падпольнай партыйна-камсамольскай арганізацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У чэрвені 1942 года расстраляны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Стэла пастаўлена ў 1979 годзе.
Стэла на магіле Ганчара Уладзіміра Георгіевіча ў в. Будзілаўка
Ганчар У. Г. – удзельнік Бягомльскай падпольнай групы партыйна-камсамольскай арганізацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Расстраляны ў чэрвені 1942 года. Стэла пастаўлена ў 1979 годзе.
Стэла на магіле Патапенкі Канстанціна Дзмітрыевіча ў в. Беразіно
Патапенка К. Дз. – удзельнік Бягомльскай падпольнай партыйна-камсамольскай арганізацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Расстраляны ў 1942 годзе. Стэла пастаўлена ў 1979 годзе.
Стэла на магіле Перавяслава, які загінуў у ліпені 1939 года пры ахове дзяржаўнай граніцы
Стэла пастаўлена ў 1979 годзе ў в. Маргавіца.
Стэла на магіле Печаня Уласа Мікалаевіча ў в. Будзілаўка
Печань У. М. – удзельнік Бягомльскай падпольнай групы партыйна-камсамольскай арганізацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Расстраляны ў чэрвені 1942 года. Стэла пастаўлена ў 1979 годзе.
Стэла на магіле Таракана Уладзіміра Васілевіча ў в. Маргавіца
Таракан У. В. – удзельнік Бягомльскай падпольнай партыйна-камсамольскай арганізацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1942 годзе арыштаваны і расстраляны гітлераўцамі. Стэла пастаўлена ў 1979 годзе.
Стэла на магіле Хацкевіча Сяргея Сяргеевіча ў в. Улессе
Хацкевіч С. С. – удзельнік Бягомльскай падпольнай партыйна-камсамольскай арганізацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У чэрвені 1942 года быў схоплены гітлераўцамі і расстраляны. Стэла пастаўлена ў 1978 годзе.
Стэла на магіле Чагіра
Савецкі пагранічнік, які загінуў у ліпені 1939 года пры ахове дзяржаўнай граніцы. Стэла пастаўлена ў 1979 годзе ў в. Маргавіца.
Стэла на магіле Шаўцова Якава Аляксандравіча ў в. Новае Запонне
Шаўцоў Я. А. – кіраўнік Бягомльскай падпольнай партыйна-камсамольскай арганізацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У чэрвені 1942 года арыштаваны акупантамі і расстраляны. Стэла пастаўлена ў 1979 годзе.
Абеліск на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у в. Бярозкі. На ўскраіне вёскі, непадалёку ад могілак пахаваны 81 партызан брыгады «Жалязняк» і 6 воінаў, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне. Абеліск пастаўлены ў 1964 годзе.
Абеліск на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у г. Докшыцы (у раёне стадыёна). Пахаваны 350 воінаў і партызан, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі раёна ці былі загублены гітлераўцамі ў лагеры ваеннапалонных. Абеліск пастаўлены ў 1961 годзе.
Абеліск на брацкай магіле савецкіх лётчыкаў каля в. Новае Запонне за
Абеліск на магіле партызан і ахвяр фашызму ў в. Сасновая. Пахаваны 2 партызаны, што загінулі ў Вялікую Айчынную вайну і 96 мірных жыхароў в. Сасновая, якіх загубілі нямецка-фашысцкія захопнікі 1 чэрвеня 1943 года ў час карнай аперацыі «Котбус». У 1967 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Абеліск на месцы партызанскага аэрадрома ў г. п. Бягомль на паўднёва-заходняй ускраіне пасёлка, злева ад дарогі на Докшыцы. Аэрадром існаваў з красавіка 1943 года. Была наладжана дастаўка зброі, узрыўчаткі, боепрыпасаў, медыкаментаў, газет, пісем для партызан, а на Вялікую зямлю адвозілі раненых, дзяцей, жанчын, старых. У 1967 годзе на месцы партызанскага аэрадрома пастаўлены абеліск з макетам самалёта на вяршыні.
Абеліск на месцы спаленай вёскі ў в. Залатухі. Вёска знаходзілася за
Курган памяці ў в. Вілейка. 24 ліпеня 1943 года нямецка-фашысцкія акупанты спалілі 39 жыхароў вёскі. У 1967 годзе на месцы загубы ахвяр насыпаны Курган, на вяршыні якога пастаўлены абеліск.
Курган Памяці ў в. Таргуны. На ўшанаванне памяці 80 землякоў – воінаў і партызан, якія загінулі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікую Айчынную вайну, у 1967 годзе быў насыпаны Курган. На яго вяршыні пастаўлены помнік: скульптурная група (воін трымае на руках загінуўшага ў баі таварыша).
Памятнае месца ў в. Азарцы. 12 жніўня 1943 годзе фашысты загубілі 27 жыхароў, спалілі вёску, якая не адрадзілася. Скульптурная кампазіцыя (жанчына ў жалобе і хлопчык) пастаўлена на гэтым месцы ў 1979 годзе.
Помнік ахвярам фашызму ў в. Асавы. Стэла пастаўлена ў 1967 годзе ў гонар 78 аднавяскоўцаў – членаў партызанскіх сем’яў, якіх у маі 1943 года закатавалі і спалілі нямецка-фашысцкія захопнікі.
Помнік ахвярам фашызму ў в. Вітунічы на ўшанаванне памяці 124 аднавяскоўцаў, загубленых 3 мая 1943 года нямецка-фашысцкіх акупантамі. Стэла пастаўлена ў 1967 годзе.
Помнік ахвярам фашызму ў в. Гарэлае. У маі 1943 года ў час правядзення карнай аперацыі «Котбус» гітлераўцы спалілі вёскі Гарэлае і Клінікі, расстралялі, а затым спалілі 200 мірных жыхароў. На ўшанаванне памяці ахвяр фашызму ў 1964 годзе пастаўлена стэла. Вёска Гарэлае ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе Хатынь.
Помнік ахвярам фашызму ў в. Жамойск. 25 мая 1943 года ў час правядзення карнай аперацыі «Котбус» гітлераўскія акупанты спалілі 27 жыхароў вёскі. У 1967 годзе ва ўшанаванне памяці ахвяр фашызму пастаўлены абеліск.
Помнік ахвярам фашызму ў г. п. Бягомль (на вуліцы Савецкай) ва ўшанаванне памяці 697 мірных жыхароў Бягомля, якіх закатавалі ці расстралялі нямецка-фашысцкія акупанты. Пастаўлены ў 1975 годзе.
Помнік Вызвалення ў г. Докшыцы (на вуліцы Ленінскай) у гонар вызвалення горада і Докшыцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Уяўляе сабой пілон, завершаны кубам, на адной з граней якога рэльефная выява галавы савецкага воіна, на другой – надпіс-прысвячэнне. Пастаўлены ў 1979 годзе.
Помнік Вызвалення ў г. п. Бягомль (на вуліцы Савецкай). У гонар вызвалення пасёлка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1967 годзе была пастаўлена стэла. Бягомль быў вызвалены 1 ліпеня 1944 года пры ўдзеле партызан брыгады «Жалязняк».
Помнік землякам і ахвярам фашызму ў г. п. Бягомль (на вуліцы Кірава) ва ўшанаванне памяці 552 землякоў – воінаў і партызан, якіх загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, а таксама ахвяр фашызму, загубленых гітлераўцамі ў перыяд акупацыі раёна. У 1969 годзе пастаўлены помнік – скульптурная кампазіцыя «Воін і партызанка».
Помнік на брацкай магіле партызан у в. Маргавіца. Пахаваны 3 партызаны, якія загінулі ў чэрвені 1943 года ў баі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1979 годзе на магіле пастаўлена стэла.
Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан на станцыі Параф’янава ў скверы, каля чыгуначнага вакзала. Пахаваны 55 воінаў і партызан, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне. Сярод пахаваных – воіны 1193-га стралковага палка 860-й стралковай дывізіі, загінуўшыя ў 1944 годзе. У 1961 годзе пастаўлены помнік – скульптура воіна.
Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у в. Вітунічы на ўсходняй ускраіне. У 1964 годзе былі перазахаваны партызаны брыгады «Жалязняк» і воіны, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, усяго 51 чалавек. У 1964 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна.
Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у г. Докшыцы (на плошчы Палявога, у скверы). Пахаваны 101 воін і 29 партызан, у тым ліку Герой Савецкага Саюза І. С. Палявой. Помнік, скульптура воіна, пастаўлены ў 1961 годзе.
Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у г. п. Бягомль (у скверы на вуліцы Савецкай). Перазахаваны з бліжэйшых вёсак 73 воіны і 195 партызан. Сярод пахаваных – воіны 277-й стралковай дывізіі 3-га Беларускага фронту, якія вызвалялі Бягомль. У 1961 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптура партызана ў жалобе, а таксама 2 дошкі з імёнамі загінуўшых.
Помнік на магіле ахвяр фашызму ў в. Маргавіца. Пахавана каля 70 мірных жыхароў, якіх 31 мая 1943 года ў час карнай аперацыі «Котбус» гітлераўцы спалілі жывымі ў Бягомлі. Сярод іх былі жыхары в. Бабцы. У 1955 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Помнік на магіле ахвяр фашызму ў г. Докшыцы (у скверы паміж вуліцамі Палявога і Піянерскай). У гады Вялікай Айчыннай вайны фашысты расстралялі на гэтым месцы 4200 савецкіх грамадзян. У
Помнік партызанскай славы ў в Крулеўшчына. У час нямецка-фашысцкай акупацыі на чыгуначнай станцыі Крулеўшчына размяшчаўся буйны гарнізон варожых войск. 17 жніўня 1943 года партызаны 1-й Антыфашысцкай брыгады штурмам авалодалі станцыяй, разграмілі варожы гарнізон. У 1964 годзе ў гонар партызанскай баявой аперацыі пастаўлена стэла.
Помнік партызанскай славы ў г. п. Бягомль пастаўлены ў гонар партызанскай аперацыі па разгроме варожага гарнізона ў Бягомлі ў 1942 годзе. Кампазіцыя пабудавана на кантрастным супастаўленні прамавугольнай стэлы і маналітнай глыбы, якія аб’яднаны агульным стылабатам. На фасаднай плоскасці стэлы рэльеф з выявай групы партызан са зброяй у руках. На зрэзанай па вертыкалі плоскасці каменя памятны надпіс. Помнік пастаўлены ў 1967 годзе.
Стэла на магіле Буланды Фёдара Аўксенцьевіча ў в. Маргавіца. Буланда Ф. А. – удзельнік Бягомльскай падпольнай партыйна-камсамольскай арганізацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У чэрвені 1942 года расстраляны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Стэла пастаўлена ў 1979 годзе.
Стэла на магіле Ганчара Уладзіміра Георгіевіча ў в. Будзілаўка. Ганчар У. Г. – удзельнік Бягомльскай падпольнай групы партыйна-камсамольскай арганізацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Расстраляны ў чэрвені 1942 года. Стэла пастаўлена ў 1979 годзе.
Стэла на магіле Патапенкі Канстанціна Дзмітрыевіча ў в. Беразіно. Патапенка К. Дз. – удзельнік Бягомльскай падпольнай партыйна-камсамольскай арганізацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Расстраляны ў 1942 годзе. Стэла пастаўлена ў 1979 годзе.
Стэла на магіле Перавяслава, які загінуў у ліпені 1939 года пры ахове дзяржаўнай граніцы. Стэла пастаўлена ў 1979 годзе ў в. Маргавіца.
Стэла на магіле Печаня Уласа Мікалаевіча ў в. Будзілаўка. Печань У. М. – удзельнік Бягомльскай падпольнай групы партыйна-камсамольскай арганізацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Расстраляны ў чэрвені 1942 года. Стэла пастаўлена ў 1979 годзе.
Стэла на магіле Таракана Уладзіміра Васілевіча ў в. Маргавіца. Таракан У. В. – удзельнік Бягомльскай падпольнай партыйна-камсамольскай арганізацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1942 годзе арыштаваны і расстраляны гітлераўцамі. Стэла пастаўлена ў 1979 годзе.
Стэла на магіле Хацкевіча Сяргея Сяргеевіча ў в. Улессе. Хацкевіч С. С. – удзельнік Бягомльскай падпольнай партыйна-камсамольскай арганізацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У чэрвені 1942 года быў схоплены гітлераўцамі і расстраляны. Стэла пастаўлена ў 1978 годзе.
Стэла на магіле Чагіра, савецкага пагранічніка, які загінуў у ліпені 1939 года пры ахове дзяржаўнай граніцы. Стэла пастаўлена ў 1979 годзе ў в. Маргавіца.
Стэла на магіле Шаўцова Якава Аляксандравіча ў в. Новае Запонне. Шаўцоў Я. А. – кіраўнік Бягомльскай падпольнай партыйна-камсамольскай арганізацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У чэрвені 1942 года арыштаваны акупантамі і расстраляны. Стэла пастаўлена ў 1979 годзе.