Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Цэнтральная бібліятэка, г. Браслаў, ДУК. Браслаўскі раён

Бібліятэка заснавана ў 1939 годзе ў г. Браслаў. У час Вялікай Айчыннай вайны ўвесь кніжны фонд бібліятэкі быў знішчаны. Пасля вызвалення Браслаўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на аснове рашэння райвыканкама ад 5 верасня 1944 года была адчынена Браслаўская раённая бібліятэка. Пачатковы кніжны фонд бібліятэкі быў скамплектаваны за кошт кніг, сабраных сярод насельніцтва і прысланых бібліятэкамі Масквы і Урала. Яго колькасны і якасны састаў невядомы.

Да 1953 года штат бібліятэкі складаўся з двух чалавек: загадчыка бібліятэкі і бібліятэкара. 21 лютага 1953 года быў адкрыты перасоўны аддзел. З 1954–1956 гг. раённай бібліятэкай загадвала Кавалеўская Кацярына Паўлаўна, потым загадчыцай бібліятэкі стала Новікава Людміла Пракоф'еўна.

Колькасны і якасны састаў кніжнага фонду Браслаўскай раённай бібліятэкі вядомы з 1958 года, калі ў бібліятэцы прайшла інвентарызацыя, у выніку якой высветлілася, што кніжны фонд бібліятэкі складаў 12140 экзэмпляраў кніг, з іх 5236 – мастацкай літаратуры і 608 – дзіцячай. Пасля аб'яднання раённай і гарадской бібліятэк кніжны фонд вырас і складаў 23876 экз. За наступныя 10 гадоў яго колькасць павялічвалася наступным чынам: 1963 – 28530, 1964 – 30820, 1967 – 31326 экз.

У 1962 годзе раённая бібліятэка была аб'яднана з гарадской. З 1 лютага 1960 года пры раённай бібліятэцы была адчынена чытальная зала. З 1974 года і па сённяшні дзень раённая бібліятэка размяшчаецца ў памяшканні былога Дома культуры па вуліцы Савецкай, 108.

У снежні 1976 года была створана Браслаўская ЦБС, і раённая бібліятэка была перайменавана ў Браслаўскую цэнтральную бібліятэку.

У 1986 годзе ў раённай бібліятэцы пачаў працаваць першы клуб па інтарэсах «Час і мы». Клуб існаваў на працягу 5-ці гадоў і з поспехам аб'ядноўваў прадстаўнікоў інтэлігенцыі горада. У рамках клуба праходзілі цікавыя і інавацыйныя на той час па форме правядзення мерапрыемствы:

– прэс-канферэнцыі;

–абмеркаванні твораў з літаратурна-мастацкіх часопісаў;

– літаратурна-музычныя гасцёўні.

Вялася шырокая практычная работа: добраўпарадкаванне і азеляненне горада; удзел у археалагічных раскопках; турыстычныя вандроўкі.

З 1993 года пры Браслаўскай цэнтральнай бібліятэцы працуе аматарскае аб'яднанне для моладзі «Сучаснік».

У 2002 годзе пры Цэнтральнай бібліятэцы пачаў працаваць Публічны цэнтр прававой інфармацыі, які быў створаны для накаплення, захавання і прадастаўлення карыстальнікам эталоннай прававой інфармацыі на папяровых і электронных носьбітах. Стварэнне Цэнтра дазволіла наведвальнікам карыстацца ўсімі прававымі актамі, якія існуюць у Рэспубліцы Беларусь. Фонд Цэнтра выдзелены асобна, у яго ўваходзяць кнігі, даведнікі прававой тэматыкі, часопісы, дыскі электроннага банка дадзеных «Эталон». Гэты фонд пастаянна папаўняецца і абнаўляецца.

У 2011 годзе згодна з Дзяржаўнай праграмай адраджэння і развіцця вёскі пры Браслаўскай цэнтральнай бібліятэцы пачаў сваю працу бібліёбус. На сённяшні дзень «бібліятэка на колах» абслугоўвае 74 вёскі, 400 жыхароў сталі чытачамі бібліёбуса. Кнігавыдача за год складае 8500 экз., наведванняў – 1700. Курсіруе аўтобус згодна пэўнаму графіку па 10 маршрутах.

Фонд бібліёбуса вельмі добра ўкамплектаваны. Тут маецца літаратура на любы густ:

– беларуская, руская і замежная класіка;

– даведачная і пазнавальная літаратура;

– гістарычныя і жаночыя раманы;

– дэтэктывы.

Для задавальнення больш складаных заказаў выкарыстоўваецца адзіны фонд Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.

Пад час працы «бібліятэкі на колах» практыкуюцца выезды супрацоўнікаў бібліёбуса і аўтаклуба. Па водгуках жыхароў вёсак, такія сустрэчы з песняй і кнігай ўпрыгожваюць будні, робячы іх больш яскравымі і разнастайнымі.

Асноўны напрамак дзейнасці ўстановы – прапаганда здаровага ладу жыцця. Бібліятэка працуе па комплекснай мэтавай праграме «Да здароўя – праз здаровы лад жыцця». Работнікі бібліятэкі займаюцца папулярызацыяй нацыянальнай культуры і літаратуры, патрыятычным і экалагічным выхаваннем моладзі, прававой асветай насельніцтва.

Бібліятэка – удзельнік разнастайных святаў і конкурсаў, супрацоўнічае са школамі, цэнтрамі творчасці і развіцця.

Адрас: Віцебская вобласць, Браслаўскі раён, г. Браслаў, вуліца Савецкая, 108.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Буланова, В. В помощь выбирающим будущее / В. Буланова // Браслаўская звязда. – 2017. – 27 сак. – С. 6.

2. Вансовіч, Н. На шляху сур'ёзнага выбару / Н. Вансовіч // Браслаўская звязда. – 2017. – 6 мая. – С. 7.

3. Гарнова, Т. Без кніг жыццё не ўяўляюць: у Браслаўскай раённай бібліятэцы іх не толькі збіраюць і захоўваюць, але і выдаюць / Т. Гарнова // Витебские вести. – 2014. – 10 июля. – С. 23.

4. Лук'янава, В. Вызначылі лепшых, акрэслілі планы / В. Лук'янава // Браслаўская звязда. – 2017. – 9 сак. – С. 6.

5. Ляснеўская, В. Навінкі кніжнага сусвету / В. Ляснеўская // Браслаўская звязда. – 2013. – 16 студз. – С. 2.

6. Макарэвіч, І. Інавацыі – у практыку работы / І. Макарэвіч // Браслаўская звязда. – 2013. – 23 кастр. – С. 2.

7. Макарэвіч, І. Краязнаўства ў кантэксце бібліятэчнай справы / І. Макарэвіч // Браслаўская звязда. – 2014. – 1 лістап. – С. 2.

8. Макарэвіч, І. Краязнаўчы семінар бібліятэкараў / І. Макарэвіч // Браслаўская звязда. – 2018. – 13 чэрв. – С. 7.

9. Навіцкая, Р. Лепшыя чытачы беларускай літаратуры / Р. Навіцкая // Браслаўская звязда. – 2013. – 16 студз. – С. 2.

10. Навіцкая, Р. Цікавыя выставы / Р. Навіцкая // Браслаўская звязда. – 2012. – 26 мая. – С. 3.

11. Пашкевіч, Т. «Бібліёбус» чакаюць чытачы / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2016. – 28 апр. – С. 20.

12. Пятушка, А. Літаратурны бульвар сабраў сяброў / А. Пятушка // Браслаўская звязда. – 2017. – 20 верас. – С. 6.

13. Святлова, Н. Пад нумарам 53659 / Н. Святлова // Літаратура і мастацтва. – 2017. – 15 снеж. – С. 11.

14. Сялява, Г. Кампактна пра наш рэгіён / Г. Сялява // Браслаўская звязда. – 2013. – 28 верас. – С. 3.