eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 6th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 7th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

type your text for 8th image here

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 10th image here

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 11th image here

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

type your text for 12th image here

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

  • anons-LITERARY-CROSSROADS 10 2026
  • anons-WEEKEND-AT-THE-LIBRARY 10 2026
  • anons-EVERY-FRIDAY
  • anons-WE-AND-PUSHKIN
  • anons-PCPI-banner 06 2026
  • anons-Vicebski-kray 2026
  • anons-EX-LIBRIS
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

banner-god-bel-woman-2026
banner-five-year-quality

Прэзентацыя электроннага рэсурсу «Афганистан. Без права на забвение»

20 лютага 2014 г. у Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна адбылася прэзентацыя электроннага рэсурсу «Афганистан. Без права на забвение». Рэсурс створаны да 25-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана і прысвечаны воінам-інтэрнацыяналістам Віцебскай вобласці, як даніна павагі ўдзельнікам ваенных падзей у Афганістане.

 Новы рэсурс – вынік сумеснай работы ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Віцебскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» і Віцебскага гарадскога музея воінаў-інтэрнацыяналістаў. На прэзентацыю праекта былі запрошаны ветэраны ваенных дзеянняў у Афганістане, сваякі загінуўшых воінаў-«афганцаў», прадстаўнікі 103-й гвардзейскай мабільнай брыгады, ваенных камісарыятаў вобласці, Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама, жансавет афганскага таварыства «Братэрства», кадэты Віцебскага кадэцкага вучылішча, вайскоўцы ўнутраных войскаў МУС РБ в/ч 5524, музейныя работнікі, педагогі, бібліятэкары, прадстаўнікі СМІ, студэнты ВНУ, гісторыкі і краязнаўцы горада.

Вядучы мерапрыемства, дырэктар бібліятэкі, Аляксандр Іосіфавіч Сёмкін цёпла павітаў гасцей і ўдзельнікаў прэзентацыі і расказаў пра ідэю стварэння электроннага рэсурсу. Каардынатар праекта, намеснік дырэктара, Таццяна Мікалаеўна Адамян азнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з электроннай базай даных «Афганистан. Без права на забвение» і распавяла пра карпатлівую работу супрацоўнікаў бібліятэкі па яе стварэнні. Выступленне суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй і слайдамі з фотагалерэі электроннага рэсурсу.

На мерапрыемстве выступілі воіны-інтэрнацыяналісты Артур Іосіфавіч Мацяюн, Валерый Рыгоравіч Марчанка, Валяр'ян Альбінавіч Мацкевіч. У 1979–1989 гг. яны былі рэальнымі ўдзельнікамі ваенных падзей у Афганістане. Кадравыя афіцэры высока ацанілі работу Віцебскай абласной бібліятэкі па ўвекавечанні памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў Віцебскай вобласці і адзначылі, што новы электронны рэсурс з'яўляецца своеасаблівай кнігай памяці і годным дакументальным матэрыялам для ідэалагічнага выхавання моладзі.

Дырэктар Віцебскага гарадскога музея воінаў-інтэрнацыяналістаў Вольга Юр'еўна Аляксандрава дала высокую ацэнку якасці апрацоўкі дакументальных матэрыялаў, якія змяшчаюцца ў базе даных, і падзякавала супрацоўнікам бібліятэкі за каласальную работу, праведзеную за час працы над электронным рэсурсам.
Намеснік дырэктара па інфармацыйных рэсурсах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Таццяна Васільеўна Кузьмініч адзначыла важнасць і актуальнасць створанага краязнаўчага электроннага рэсурсу.

Вершы і песні афганскай тэматыкі прагучалі ў выкананні Валянціны Мікалаеўны Кузьміной, Аляксея Масальскага, ветэрана-«афганца» Андрэя Мікалаевіча Голуба. Іх выступленні нікога з прысутных не пакінулі абыякавымі. Для гасцей вечара з музычным падарункам ад калектыву абласной бібліятэкі выступіла Кацярына Голікава.

Пасля заканчэння мерапрыемства ўсім жадаючым была прадастаўлена магчымасць азнаёміцца з электронным рэсурсам «Афганистан. Без права на забвение» ў электроннай чытальнай зале бібліятэкі.
 

  • Выступае воін-афганец, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама В. Р. Марчанка.
    big image
    Выступае воін-афганец, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама В. Р. Марчанка.
  • Падарачныя выданні для Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
    big image
    Падарачныя выданні для Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
  • Загадчык кафедры гісторыі Беларусі УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава» А. М. Дулаў і начальнік аддзела культуры Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама П. М. Падгурскі
    big image
    Загадчык кафедры гісторыі Беларусі УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава» А. М. Дулаў і начальнік аддзела культуры Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама П. М. Падгурскі
  • Выступае старшыня Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» В. А. Мацкевіч
    big image
    Выступае старшыня Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» В. А. Мацкевіч
  • Кадэты ДУА «Віцебскае кадэцкае вучылішча»
    big image
    Кадэты ДУА «Віцебскае кадэцкае вучылішча»
  • Падарункі абласной бібліятэцы ад Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане»
    big image
    Падарункі абласной бібліятэцы ад Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане»
  • Выступае партнёр па рэалізацыі праекта дырэктар Віцебскага гарадскога музея воінаў-інтэрнацыяналістаў В. Ю. Аляксандрава
    big image
    Выступае партнёр па рэалізацыі праекта дырэктар Віцебскага гарадскога музея воінаў-інтэрнацыяналістаў В. Ю. Аляксандрава
  • Удава воіна-афганца В. М. Кузьміна
    big image
    Удава воіна-афганца В. М. Кузьміна
  • Спявае воін-афганец Андрэй Голуб
    big image
    Спявае воін-афганец Андрэй Голуб
  • Выступае намеснік дырэктара па інфармацыйных рэсурсах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Т. В. Кузьмініч
    big image
    Выступае намеснік дырэктара па інфармацыйных рэсурсах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Т. В. Кузьмініч
  • Удзельнікі і арганізатары мерапрыемства
    big image
    Удзельнікі і арганізатары мерапрыемства
  • Удзельнікі мерапрыемства
    big image
    Удзельнікі мерапрыемства
  • Выступае воін-афганец, першы намеснік галоўнага рэдактара газеты «Віцебскія весці» А. І. Мацяюн
    big image
    Выступае воін-афганец, першы намеснік галоўнага рэдактара газеты «Віцебскія весці» А. І. Мацяюн
  • Госці мерапрыемства: воін-афганец І. А. Чаркасаў, удава воіна-інтэрнацыяналіста В. М. Кузьміна, маці загінуўшага воіна-афганца Н. Р. Тувальская, старшыня Віцебскай гарадской арганізацыі «Братэрства» В. Р. Ананчанка, старшыня жансавета афганскага таварыства «Братэрства» М. К. Кіянка.
    big image
    Госці мерапрыемства: воін-афганец І. А. Чаркасаў, удава воіна-інтэрнацыяналіста В. М. Кузьміна, маці загінуўшага воіна-афганца Н. Р. Тувальская, старшыня Віцебскай гарадской арганізацыі «Братэрства» В. Р. Ананчанка, старшыня жансавета афганскага таварыства «Братэрства» М. К. Кіянка.
  • Музычны падарунак для гасцей вечарыны ад супрацоўнікаў бібліятэкі ў выкананні Кацярыны Голікавай
    big image
    Музычны падарунак для гасцей вечарыны ад супрацоўнікаў бібліятэкі ў выкананні Кацярыны Голікавай