eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 6th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 7th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

type your text for 8th image here

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 10th image here

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 11th image here

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

type your text for 12th image here

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

  • anons-LITERARY-CROSSROADS 10 2026
  • anons-WEEKEND-AT-THE-LIBRARY 10 2026
  • anons-EVERY-FRIDAY
  • anons-WE-AND-PUSHKIN
  • anons-PCPI-banner 06 2026
  • anons-Vicebski-kray 2026
  • anons-EX-LIBRIS
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

banner-god-bel-woman-2026
banner-five-year-quality

Мастацкая выстаўка Вячаслава Шамшура «Лазні»

10 красавіка ў фае бібліятэкі адбылося адкрыццё мастацкай выставы члена Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь Вячаслава Вячаслававіча Шамшура «Лазні».

Мастак, мастацтвазнаўца, педагог Вячаслаў Вячаслававіч Шамшур нарадзіўся ў 1942 годзе ў вёсцы Пціцкія Міёрскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1970), аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (1978). З 1970 года выкладае ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава. З 1986 па 2005 год з'яўляўся загадчыкам кафедры мастацтваў, з 2006 – прафесарам кафедры дызайна. Зараз – прафесар кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і тэхнічнай графікі. Выдатнік народнай асветы БССР. Даследуе гісторыю беларускага мастацтва першай паловы ХХ стагоддзя, творчасць сучасных віцебскіх мастакоў. Працуе ў розных тэхніках станковай графікі. Асноўныя работы выкананы ў тэхніцы лінагравюры і пастэлі.

Гэтая выстава – пацвярджэнне таго, што мастака асабліва прыцягваюць і захапляюць пейзажныя матывы роднага краю. У экспазіцыі прадстаўлена 18 твораў, выкананых у тэхніцы пастэлі. Выявы вясковых хатак, лазняў, вясковага побыту з'яўляюцца асабліва ўлюблёнымі для мастака. «Дарагія мясціны майго дзяцінства, – прызнаецца В. В. Шамшур, – не даюць мне спакою. Іх цудоўныя сонечныя вобразы заўсёды стаяць у маіх вачах і вельмі часта ўзнікаюць у снах».

Павіншаваць Вячаслава Вячаслававіча з адкрыццём выставы прыйшлі мастакі, калегі-выкладчыкі, паэты, студэнты, шматлікія прыхільнікі яго таленту.

У аддзеле літаратуры па мастацтве на кніжнай выставе «Класік сучаснага пейзажа» прадстаўлены мастацтвазнаўчыя работы і фотадакументы з асабістага архіва В. В. Шамшура.

Вячаслаў Шамшур – адна з адметных і вельмі цікавых персон у сучаснай мастацкай прасторы не толькі Віцебшчыны, але і ўсёй Беларусі. Супрацоўнікі аддзела сумесна з мастацтвазнаўцам М. Л. Цыбульскім падрыхтавалі каталог «Вячаслаў Шамшур. Класік сучаснага пейзажа».


  • Выставу работ В. В. Шамшура адкрывае мастацтвазнаўца М. Л. Цыбульскі
    big image
    Выставу работ В. В. Шамшура адкрывае мастацтвазнаўца М. Л. Цыбульскі
  • Загадчык кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта А. А. Альхіменак пра В. В. Шамшура і яго творчасць
    big image
    Загадчык кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта А. А. Альхіменак пра В. В. Шамшура і яго творчасць
  • Цёплыя словы ўдзячнасці і любові ад дачкі мастака В. В. Шамшура Жанны
    big image
    Цёплыя словы ўдзячнасці і любові ад дачкі мастака В. В. Шамшура Жанны
  • На вернісажы (на пярэднім плане паэткі В. І. Русілка і Н. Ф. Салаўёва)
    big image
    На вернісажы (на пярэднім плане паэткі В. І. Русілка і Н. Ф. Салаўёва)
  • Кветкі В. В. Шамшуру ад старшыні Віцебскага аддзялення Беларускага саюза мастакоў С. А. Баранкоўскай
    big image
    Кветкі В. В. Шамшуру ад старшыні Віцебскага аддзялення Беларускага саюза мастакоў С. А. Баранкоўскай
  • Віншаванні ад дырэктара Віцебскай абласной бібліятэкі А. І. Сёмкіна
    big image
    Віншаванні ад дырэктара Віцебскай абласной бібліятэкі А. І. Сёмкіна
  • Словы падзякі ад студэнтаў мастацка-графічнага факультэта ВДУ імя П.М. Машэрава (Д. Кярдзюк, Ю. Гянчук, В. Горбуль, В. Берліна, А. Буслаева, С. Пашкова)
    big image
    Словы падзякі ад студэнтаў мастацка-графічнага факультэта ВДУ імя П.М. Машэрава (Д. Кярдзюк, Ю. Гянчук, В. Горбуль, В. Берліна, А. Буслаева, С. Пашкова)