eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 6th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 7th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

type your text for 8th image here

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 10th image here

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 11th image here

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

type your text for 12th image here

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

  • anons-LITERARY-CROSSROADS 10 2026
  • anons-WEEKEND-AT-THE-LIBRARY 10 2026
  • anons-EVERY-FRIDAY
  • anons-WE-AND-PUSHKIN
  • anons-PCPI-banner 06 2026
  • anons-Vicebski-kray 2026
  • anons-EX-LIBRIS
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

banner-god-bel-woman-2026
banner-five-year-quality

Вечар-успамін «Святло душы аддаўшы людзям»

Konopelko16 снежня ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі адбыўся вечар-успамін «Святло душы аддаўшы людзям», прымеркаваны да 75-годдзя з дня нараджэння паэта, перакладчыка, педагога Анатоля Мікалаевіча Канапелькі.

Блізкія, сябры, вучні Анатоля Мікалаевіча сабраліся ў гэты снежаньскі вечар, каб яшчэ раз успомніць добрага, светлага чалавека, паслухаць яго вершы.

Напачатку вечарыны была паказана прэзентацыя з фотаздымкамі паэта і прагучалі вершы Анатоля Канапелькі ў выкананні вучняў СШ № 34 г. Віцебска.

Загадчык кафедры беларускай літаратуры Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта, паэтэса Вольга Іванаўна Русілка расказала не толькі пра педагагічную працу Анатоля Мікалаевіча, але і пра асаблівасці яго творчасці. Сваімі ўспамінамі пра настаўніка падзяліліся былыя студэнты Анатоля Мікалаевіча – намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 34 г. Віцебска Галіна Мароз, загадчык літаратурнай часткі Беларускага тэатра «Лялька», паэтэса Людміла Сіманёнак і загадчык аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Ларыса Рагачова.

Доўгія гады сяброўства звязвалі віцебскіх паэтаў Анатоля Канапельку, Давіда Сімановіча, Уладзіміра Папковіча. Пра гэта расказваў паэт, перакладчык Уладзімір Папковіч. А запіс выступлення Давіда Сімановіча толькі пацвердзіў, што сяброўства сапраўды не старыцца і не знікае з зыходам чалавека з жыцця.

Пра супрацоўніцтва Анатоля Канапелькі з газетай «Народнае слова», на старонках якой Анатоль Мікалаевіч вёў рубрыку «Анталогія беларускай паэзіі», гаварыў пісьменнік Сяргей Рублеўскі.

Краязнаўцы Аркадзь Падліпскі і Святлана Казлова ў сваіх выступленнях звярнулі ўвагу на ролю Анатоля Канапелькі ў культурным і грамадскім жыцці нашага горада.

Выступленні Раісы Грыбовіч, Святланы Дашкевіч, Уладзіміра Сівіцкага былі прысвечаны сяброўству і супрацоўніцтву Анатоля Мікалаевіча Канапелькі з Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатрам імя Якуба Коласа.

Добрымі ўспамінамі пра Анатоля Мікалаевіча падзялілася былы загадчык аддзела беларускай літаратуры Віцебскай абласной бібліятэкі Тамара Васільеўна Ганчарова.

Сваю падзяку ўсім, хто не забывае Анатоля Канапельку і захоўвае памяць пра яго, выказала ўдава Анатоля Мікалаевіча Святлана Іванаўна Федаровіч.

Відэазапісы, на якіх Анатоль Мікалаевіч Канапелька чытае вершы і гаворыць пра сваіх сяброў, зноў наблізілі яго да ўсіх нас, і здавалася, што ён знаходзіцца на гэтай вечарыне і вітае ўсіх прысутных.

 

  • Выступае Святлана Казлова
    big image
    Выступае Святлана Казлова
  • Святлана Іванаўна Федаровіч (Канапелька)
    big image
    Святлана Іванаўна Федаровіч (Канапелька)
  • Удзельнікі вечарыны
    big image
    Удзельнікі вечарыны
  • Загадчык літаратурнай часткі Беларускага тэатра «Лялька», паэтэса Людміла Сіманёнак
    big image
    Загадчык літаратурнай часткі Беларускага тэатра «Лялька», паэтэса Людміла Сіманёнак
  • Актрыса Раіса Грыбовіч
    big image
    Актрыса Раіса Грыбовіч
  • Загадчык кафедры беларускай літаратуры Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта, паэтэса Вольга Русілка
    big image
    Загадчык кафедры беларускай літаратуры Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта, паэтэса Вольга Русілка
  • Загадчык аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Ларыса Рагачова
    big image
    Загадчык аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Ларыса Рагачова
  • Паэт, перакладчык Уладзімір Папковіч
    big image
    Паэт, перакладчык Уладзімір Папковіч
  • Пісьменнік Сяргей Рублеўскі
    big image
    Пісьменнік Сяргей Рублеўскі
  • Выступае Тамара Васільеўна Ганчарова
    big image
    Выступае Тамара Васільеўна Ганчарова
  • Краязнаўца Аркадзь Падліпскі
    big image
    Краязнаўца Аркадзь Падліпскі
  • Выступаюць вучні СШ № 34 г. Віцебска
    big image
    Выступаюць вучні СШ № 34 г. Віцебска
  • Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 34 г. Віцебска Галіна Мароз
    big image
    Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 34 г. Віцебска Галіна Мароз
  • Выступае Святлана Дашкевіч
    big image
    Выступае Святлана Дашкевіч
  • Акцёр Уладзімір Сівіцкі
    big image
    Акцёр Уладзімір Сівіцкі