eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 6th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 7th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

type your text for 8th image here

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 10th image here

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 11th image here

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

type your text for 12th image here

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

  • anons-LITERARY-CROSSROADS 10 2026
  • anons-WEEKEND-AT-THE-LIBRARY 10 2026
  • anons-EVERY-FRIDAY
  • anons-WE-AND-PUSHKIN
  • anons-PCPI-banner 06 2026
  • anons-Vicebski-kray 2026
  • anons-EX-LIBRIS
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

banner-god-bel-woman-2026
banner-five-year-quality

Літаратурная вечарына «Чараўнік роднага слова»

24 лютага ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі адбылася літаратурная вечарына «Чараўнік роднага слова» да 80-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.

У дзень наражэння паэта ў абласную бібліятэку прыйшлі прыхільнікі творчасці Рыгора Барадуліна, паэты, пісьменнікі, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі горада, студэнты і вучні.

З вялікай цікавасцю слухалі ўсе прысутныя выступленні людзей, якія былі асабіста знаёмыя з народным паэтам.

Пра свае першыя крокі ў літаратуры і дапамогу Рыгора Барадуліна гаварыў паэт, перакладчык Уладзімір Папковіч. А Зінаіда Авяр'янаўна Комбар, якая ведала Рыгора Барадуліна са студэнцкіх гадоў, прыгадала пра сумесныя выступленні з будучым народным паэтам на розных мерапрыемствах, што ладзіліся ў той час у БДУ. Пра сваё знаёмства з Рыгорам Барадуліным і сумесную вандроўку на радзіму паэта расказаў пісьменнік Сяргей Рублеўскі. Цудоўныя фотаздымкі, што былі зроблены журналістам Міхасём Шмерлінгам падчас гэтай вандроўкі, зацікавілі ўсіх удзельнікаў вечарыны. З хваляваннем і шчырасцю прачытала любімыя вершы Рыгора Барадуліна вучаніца 11 класа гімназіі № 8 г. Віцебска Настасся Жлукценка. Творы Рыгора Барадуліна таксама гучалі ў выкананні бібліятэкараў Марыі Бяляцкай і Анжалікі Радзевіч.

Загадчык аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Ларыса Рагачова расказала пра цікавыя выданні твораў паэта і апошнія зборнікі вершаў, якія знаходзяцца ў фондзе аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі, пра папулярызацыю творчасці паэта на старонках сайта Віцебскай абласной бібліятэкі.

Вечарына, што адбылася ў дзень нараджэння народнага паэта, з'яўляецца данінай памяці і павагі Рыгору Барадуліну і працягвае цыкл мерапрыемстваў, арганізаваных супрацоўнікамі Віцебскай абласной бібліятэкі да юбілею нашага знакамітага земляка. З пачатку 2015 года ў аддзелах бібліятэкі наладжаны кніжныя выставы, прысвечаныя жыццю і творчасці Рыгора Барадуліна. На працягу тыдня ўсе наведвальнікі Віцебскай абласной бібліятэкі могуць паглядзець электронную прэзентацыю пра Рыгора Барадуліна на экране ў фае бібліятэкі.

 

  • Выступае вучаніца 11 класа гімназіі № 8 г. Віцебска Настасся Жлукценка
    big image
    Выступае вучаніца 11 класа гімназіі № 8 г. Віцебска Настасся Жлукценка
  • Выстава ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі да 80-годдзя з дня нараджэння Рыгора Барадуліна
    big image
    Выстава ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі да 80-годдзя з дня нараджэння Рыгора Барадуліна
  • Выступае паэт, перакладчык Уладзімір Папковіч
    big image
    Выступае паэт, перакладчык Уладзімір Папковіч
  • Аўтар мноства фотаздымкаў Рыгора Барадуліна журналіст Міхась Шмерлінг
    big image
    Аўтар мноства фотаздымкаў Рыгора Барадуліна журналіст Міхась Шмерлінг
  • Верш Рыгора Барадуліна чытае бібліятэкар Анжаліка Радзевіч
    big image
    Верш Рыгора Барадуліна чытае бібліятэкар Анжаліка Радзевіч
  • Выступае Зінаіда Авяр’янаўна Комбар
    big image
    Выступае Зінаіда Авяр’янаўна Комбар
  • Выступае пісьменнік Сяргей Рублеўскі
    big image
    Выступае пісьменнік Сяргей Рублеўскі
  • Верш Рыгора Барадуліна чытае бібліятэкар Марыя Бяляцкая
    big image
    Верш Рыгора Барадуліна чытае бібліятэкар Марыя Бяляцкая
  • Вядучы літаратурнай вечарыны – загадчык аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Ларыса Рагачова
    big image
    Вядучы літаратурнай вечарыны – загадчык аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Ларыса Рагачова
  • Удзельнікі вечарыны
    big image
    Удзельнікі вечарыны