eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 6th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 7th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

type your text for 8th image here

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 10th image here

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 11th image here

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

type your text for 12th image here

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

  • anons-LITERARY-CROSSROADS 10 2026
  • anons-WEEKEND-AT-THE-LIBRARY 10 2026
  • anons-EVERY-FRIDAY
  • anons-WE-AND-PUSHKIN
  • anons-PCPI-banner 06 2026
  • anons-Vicebski-kray 2026
  • anons-EX-LIBRIS
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

banner-god-bel-woman-2026
banner-five-year-quality

Творческий вечер Ф.М. Кузнецова и М.М. Боборико

3 верасня ў бібліятэцы адбылося ўрачыстае закрыццё юбілейнай выставы жывапісу віцебскага мастака-пейзажыста Ф.М. Кузняцова «Зимы очарование» з цыкла «Поры года» і пасяджэнне мастацка-эстэтычнага салона «ОЛИ-Art», прысвечанага творчасці мастака Фелікса Міхайлавіча Кузняцова і пісьменніцы Маіны Максімаўны Бабарыка.

Мастак Ф. М. Кузняцоў нарадзіўся 1 верасня 1940 года ў г. Віцебску ў сям'і мастакоў. Яго бацька, Міхал Трафімавіч, быў вучнем Ю. М. Пэна, арганізатарам і першым дырэктарам Віцебскіх мастацкіх майстэрняў. Маці, Ганна Веніямінаўна – адной з першых вучаніц Марка Шагала. Фелікс Міхайлавіч, скончыўшы ў 1966 годзе мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута, працаваў мастаком-афарміцелем. Ён з'яўляецца ўдзельнікам многіх рэспубліканскіх і абласных выстаў. Уся творчасць Фелікса Міхайлавіча звязана з прыродай.

На экспазіцыі прадстаўлена 19 зімовых краявідаў мастака.

Жонка мастака Маіна Максімаўна Бабарыка – член Саюза журналістаў СССР (1971), член Саюза журналістаў Беларусі (1976), член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2005), аўтар кніг для дзяцей і юнацтва, літаратурных публікацый.

Маіна Максімаўна нарадзілася 21 сакавіка 1930 года ў г. Віцебску ў сям'і служачых. Падчас Вялікай Айчыннай вайны яе сям'я была эвакуіравана ў д. Урала Альмецьеўскага раёна Татарыі. Па вяртанні ў Віцебск скончыла школу працоўнай моладзі пры фабрыцы «Сцяг індустрыялізацыі», потым Віцебскі педагагічны інстытут. Яшчэ ў школе пачала пісаць вершы, аповеды, нарысы. Друкавалася у газеце «Віцебскі рабочы». Маіна Максімаўна працавала на Віцебскай абласной тэлестудыі ў рэдакцыі праграм для дзяцей і юнацтва.

На пасяджэнні салона ішла гутарка пра ролю асобы ў лёсе горада. З вуснаў Маіны Максімаўны прагучалі вершы, якія былі напісаны як яшчэ ў далёкім юнацтве, так і зусім новыя.

На мерапрыемстве прысутнічалі сябры гэтай творчай сям'і. Сярод жадаючых сказаць добрае слова ў адрас Фелікса Міхайлавіча і Маіны Максімаўны былі мастацтвазнаўца Міхась Цыбульскі, мастак Фелікс Гумен, паэты Уладзімір Папковіч, Галіна Сінякова, актрысы Раіса Грыбовіч, Наталля Аладка і Святлана Жукоўская, навуковы супрацоўнік Віцебскага мастацкага музея Алена Рак, архівіст Таццяна Цаль.

 

  • Мастака віншуе дырэктар бібліятэкі Т. М. Адамян
    big image
    Мастака віншуе дырэктар бібліятэкі Т. М. Адамян
  • Выступае паэт, перакладчык У. А. Папковіч
    big image
    Выступае паэт, перакладчык У. А. Папковіч
  • Пра творчасць Ф. М. Кузняцова гаворыць мастацтвазнавец М. Л. Цыбульскі
    big image
    Пра творчасць Ф. М. Кузняцова гаворыць мастацтвазнавец М. Л. Цыбульскі
  • Віншаванне ад А. В. Рак
    big image
    Віншаванне ад А. В. Рак
  • Ф. М. Кузняцоў і М. М. Бабарыка
    big image
    Ф. М. Кузняцоў і М. М. Бабарыка
  • Мастака віншуюць Н. А. Аладка, С. М. Жукоўская, Р. С. Грыбовіч
    big image
    Мастака віншуюць Н. А. Аладка, С. М. Жукоўская, Р. С. Грыбовіч
  • Пасяджэнне мастацка-эстэтычнага салона «ОЛИ-Art»
    big image
    Пасяджэнне мастацка-эстэтычнага салона «ОЛИ-Art»
  • Выступае мастак Ф. Ф. Гумен
    big image
    Выступае мастак Ф. Ф. Гумен