eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 6th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 7th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

type your text for 8th image here

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 10th image here

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 11th image here

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

type your text for 12th image here

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

  • anons-LITERARY-CROSSROADS 10 2026
  • anons-WEEKEND-AT-THE-LIBRARY 10 2026
  • anons-EVERY-FRIDAY
  • anons-WE-AND-PUSHKIN
  • anons-PCPI-banner 06 2026
  • anons-Vicebski-kray 2026
  • anons-EX-LIBRIS
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

banner-god-bel-woman-2026
banner-five-year-quality

Творчая сустрэча з паэтэсай А. У. Крыклівец

ko-dnu-bibliotek-by

 

Kriklivets-EV17 верасня ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Віцебскай абласной бібліятэкі адбылася творчая сустрэча з паэтэсай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, членам Саюза пісьменнікаў Расіі, лаўрэатам міжнародных літаратурных конкурсаў, кандыдатам філалагічных навук. дацэнтам кафедры літаратуры Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Аленай Уладзіміраўнай Крыклівец.

Алена Уладзіміраўна Крыклівец нарадзілася ў горадзе Віцебску. Аўтар зборніка вершаў «На грани света» (2008). Лаўрэат VII Міжнароднага Пушкінскага конкурса (2007, Расія), Міжнародных літаратурных конкурсаў: «Северная Аврора» (2012, Расія), «Мир без войны и насилия» (2013, Польшча), «Словенское поле» (2013, Расія), «Литературная Вена» (2013, Аўстрыя), «Русский Stil» (2014, Германія), «Арфа Давида» (2015, Израіль), «Эмигрантская лира-2015» (2015, Бельгія).

Гэта першы творчы вечар паэтэсы, які адбыўся ў Віцебскай абласной бібліятэцы. Павіншаваць Алену Крыклівец прыйшлі калегі па рабоце і творчасці. Старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамара Іванаўна Краснова-Гусачэнка расказала прысутным пра шматлікія перамогі Алены на міжнародных літаратурных конкурсах. Цёплыя словы пра сваю калегу гаварылі загадчык кафедры літаратуры Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Вольга Виктараўна Лапацінская і кандыдат філалагічных навук, паэтэса Вольга Іванаўна Русілка.

Прыемным сюрпрызам для Алены і ўсіх удзельнікаў сустрэчы стала выступленне мастацкага кіраўніка ўзорнага самадзейнага калектыву музычнай студыі «Альтанка», кампазітара, аранжыроўшчыка Мікалая Мікалаевіча Радзівонава, які расказаў пра даўняе супрацоўніцтва з Аленай Крыклівец як паэтам-песеннікам. Прагучалі фанаграмы песень на вершы паэтэсы.

Аматары паэзіі, якія сабраліся ў гэты дзень у бібліятэцы, пачулі шмат выдатных вершаў. Алена Уладзіміраўна прачытала некаторыя з вершаў, з якімі яна атрымала перамогу на міжнародных літаратурных конкурсах, гучалі таксама новыя вершы і найбольш любімыя вершаваныя радкі паэтэсы. Біблейскія матывы, філасофскія развагі, прысвячэнні любімаму гораду не пакінулі абыякавымі нікога са слухачоў.

Дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі Таццяна Мікалаеўна Адамян, падзякаваўшы паэтэсе за цудоўны творчы вечар, пажадала ёй новых кніг і новых сустрэч у сценах бібліятэкі.

 

  • Дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі Т. М. Адамян
    big image
    Дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі Т. М. Адамян
  • Паэтэса Алена Крыклівец
    big image
    Паэтэса Алена Крыклівец
  • В. В Лапацінская віншуе калегу
    big image
    В. В Лапацінская віншуе калегу
  • Т. І. Краснова-Гусачэнка прадстаўляе паэтэсу
    big image
    Т. І. Краснова-Гусачэнка прадстаўляе паэтэсу
  • В. І. Русілка пра творчасць Алены Крыклівец
    big image
    В. І. Русілка пра творчасць Алены Крыклівец
  • Алена Крыклівец чытае свае вершы
    big image
    Алена Крыклівец чытае свае вершы
  • Выступае загадчык аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Л. І. Рагачова
    big image
    Выступае загадчык аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Л. І. Рагачова
  • Удзельнікі творчай сустрэчы
    big image
    Удзельнікі творчай сустрэчы
  • М. М. Радзівонаў
    big image
    М. М. Радзівонаў