eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 6th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 7th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

type your text for 8th image here

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 10th image here

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 11th image here

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

type your text for 12th image here

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

  • anons-LITERARY-CROSSROADS 10 2026
  • anons-WEEKEND-AT-THE-LIBRARY 10 2026
  • anons-EVERY-FRIDAY
  • anons-WE-AND-PUSHKIN
  • anons-PCPI-banner 06 2026
  • anons-Vicebski-kray 2026
  • anons-EX-LIBRIS
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

banner-god-bel-woman-2026
banner-five-year-quality

Вечарына памяці «Гарыць зорка лёсу»: да 80-годдзя з дня нараджэння Барыса Беляжэнкі

5 чэрвеня ў бібліятэцы адбылася вечарына памяці «Гарыць зорка лёсу»: да 80-годдзя з дня нараджэння паэта, празаіка, Ганаровага члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Барыса Беляжэнкі.

На працягу 50 гадоў Барыс Паўлавіч Беляжэнка актыўна і мэтанакіравана праяўляў сябе ў самых разнастайных літаратурных жанрах, ствараючы цудоўныя вершы, аповесці, байкі, гумарэскі. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама Наталля Шыянок падкрэсліла вялікі ўнёсак Барыса Беляжэнкі ў культурную спадчыну Віцебшчыны. Пра шматлікія літаратурныя ўзнагароды, выдадзеныя кнігі аўтара нагадала ўсім прысутным старшыня Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Тамара Краснова-Гусачэнка. Прагучалі вершы паэта з кнігі «Тайна иволги». Ала Арлова, якая доўгія гады працавала настаўнікам у Бачэйкаўскай сярэдняй школе і цесна супрацоўнічала з паэтам, і настаўніца беларускай мовы і літаратуры гэтай жа школы Любоў Шчука сказалі сваё слова пра славутага земляка. Шмат гадоў у абкаме партыі разам з Барысам Беляжэнкам працаваў Віктар Грузневіч, які таксама падзяліўся сваімі ўспамінамі.

Прагучалі выступленні загадчыка секцыі паэзіі Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Намеснікава і паэта, празаіка Уладзіміра Крайнева.

Барыс Беляжэнка быў частым госцем у многіх бібліятэках Віцебшчыны. Загадчык аддзела маркетынгу Бешанковіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі Таццяна Мароз расказала, што зараз вырашаецца пытанне пра наданне Бачэйкаўскай вясковай бібліятэцы імя Барыса Беляжэнкі.

Гумар, сатыра, жарты былі заўсёды блізкія Барысу Беляжэнку. Вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Юрась Цвірка па-майстэрску выканаў урывак з гумарэскі Барыса Беляжэнкі «У аўтобусе».

На працягу 11 гадоў побач з Барысам Паўлавічам крочыла Лілія Забаўленка, якая шчыра распавяла прысутным пра жыццё і творчасць паэта. Цёплыя словы пра Барыса Беляжэнку прагучалі ў выступленнях сяброў сям'і – Ніны Скуматавай, Людмілы Рыбнікавай, членаў клуба «Сяброўства» Людмілы Станкевіч і Алы Шурды.

На вечарыне гучалі песні на словы Барыса Беляжэнкі, на музыку кампазітара Надзеі Несцярэнкі, у выкананні арт-групы «Арыён». Кіраўнік Віцебскага моладзевага хора Віталь Рауза таксама піша песні на словы Барыса Беляжэнкі, аўдыёзапіс адной з іх быў прадэманстраваны ўдзельнікам вечарыны. Спявак Пётр Белюсеў выканаў некалькі песень, якія найбольш падабаліся Барысу Паўлавічу. Вечарына завяршылася любімай песняй Барыса Беляжэнкі «Ангел Белой Руси» ў выканнанні спявачкі Вольгі Секунды.

 

  • Загадчык аддзела маркетынгу Бешанковіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі Таццяна Мароз
    big image
    Загадчык аддзела маркетынгу Бешанковіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі Таццяна Мароз
  • Удзельнікі мерапрыемства
    big image
    Удзельнікі мерапрыемства
  • Удзельнікі мерапрыемства
    big image
    Удзельнікі мерапрыемства
  • Ала Арлова
    big image
    Ала Арлова
  • Лілія Забаўленка
    big image
    Лілія Забаўленка
  • Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама Наталля Шыянок
    big image
    Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама Наталля Шыянок
  • Любоў Шчука
    big image
    Любоў Шчука
  • Віктар Міхайлавіч Грузневіч
    big image
    Віктар Міхайлавіч Грузневіч
  • Мікалай Намеснікаў
    big image
    Мікалай Намеснікаў
  • Пётр Белюсеў
    big image
    Пётр Белюсеў
  • Уладзімір Крайнеў
    big image
    Уладзімір Крайнеў
  • Арт-група «Арыён»
    big image
    Арт-група «Арыён»
  • Старшыня Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Тамара Краснова-Гусачэнка
    big image
    Старшыня Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Тамара Краснова-Гусачэнка
  • Вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Юрась Цвірка
    big image
    Вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Юрась Цвірка
  • Кіраўнік Віцебскага моладзевага хора Віталь Рауза
    big image
    Кіраўнік Віцебскага моладзевага хора Віталь Рауза