eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 6th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 7th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

type your text for 8th image here

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 10th image here

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 11th image here

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

type your text for 12th image here

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

  • anons-LITERARY-CROSSROADS 10 2026
  • anons-WEEKEND-AT-THE-LIBRARY 10 2026
  • anons-EVERY-FRIDAY
  • anons-WE-AND-PUSHKIN
  • anons-PCPI-banner 06 2026
  • anons-Vicebski-kray 2026
  • anons-EX-LIBRIS
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

banner-god-bel-woman-2026
banner-five-year-quality
kolas-m 
 

ШТО ЗАХАВАЛА ЎДЗЯЧНАЯ ПАМЯЦЬ

УЗГАДВАЮЧЫ КОЛАСА


За сваё жыццё народнаму песняру Беларусі Якубу Коласу давялося пабываць у многіх месцах, пачынаючы ад роднага Прынёманскага краю на Стаўбцоўшчыне да берагоў ракі Камы на Урале і горада Ваксо ў Румыніі. Жыццёвыя шляхі паэта вялі яго ў Вільню, Беласток, Пецярбург, Кіеў, Тбілісі і іншыя гарады па-за межамі роднай Беларусі. Пэўны час яму давялося жыць у Маскве і Ташкенце.

Не абмінуў Якуб Колас і Віцебшчыну. Ён настаўнічаў у вёсцы Сані Талачынскага раёна, неаднаразова наведваў Віцебск і Оршу. Пабываў пісьменнік і ў г. п. Лёзна.

Надзвычай багата падзеямі жыцця біяграфія пісьменніка, што ў сваю чаргу адбілася на яго паэзіі і прозе. Жыццёвыя вандроўкі паэта нараджалі вобразы шляхоў-дарог, якія прасочваюцца амаль ва ўсіх творах пісьменніка.

Аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі падрыхтаваў выставу пад назвай "Што захавала ўдзячная памяць: узгадваючы Коласа", якая пройдзе з 2 верасня па 2 кастрычніка, і бібліяграфічны спіс літаратуры, якая прадстаўлена на ёй.

 

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

 

1. Александровіч, С. Х. Незабыўнымі сцежкамі / С. Х. Александровіч. — 2-е выд., дап. — Мн. : Вучпедвыд БССР, 1962. — 221 с.

2. Бондарава, А. Якуб Колас на Лёзненшчыне / А. Бондарава // Сцяг Перамогi (Лёзна). — 2007. — 28 крас. — С. 7.

3. Ждановіч, І. "Агледзець трэба землю тую, каб не гадаць, не йсці ўсляпую..." : пра першыя вандроўкі па Коласавых мясцінах / І. Ждановіч // Роднае слова. — 1996. — № 8. — С. 202—212.

4. Жыгоцкі, М. Р. Сэрца пакідаю вам : па коласаўскіх мясцінах / М. Р. Жыгоцкі. — Мн. : Полымя, 1993. — 80 с.

5. Лужанін, М. Колас расказвае пра сябе / М. Лужанін. — Мн. : Беларусь, 1964. — 324 с.

6. Маціеўскі, М. Папоўка – слаўная мясціна / М. Маціеўскі // Наша Талачыншчына. — 2007. — 7 крас. — С. 2.

7. Мірачыцкі, Л. П. З незабыўных дарог / Л. П. Мірачыцкі. — Мн. : Выд-ва Акад. навук БССР, 1961. — 82 с.

8. Міцкевіч, Д. К. Любіць і помніць : успамінае сын Якуба Коласа / Д. К. Міцкевіч. — Мн. : Полымя, 2000. — 288 с. : 16 л. іл.

9. Падліпскі, А. Якуб Колас і Віцебшчына: падзеі і факты / А. Падліпскі // Народнае слова. — 2007. — 1 лістап. — С. 9.

10. Пратасевіч, М. І. Пуцявінамі Коласа / М. І. Пратасевіч. — Мн. : Універсітэцкае, 2002. — 24 с.

11. Шпакоўская, Г. "Першы беларускі вучыцель першай беларускай школы" / Г. Шпакоўская // Народнае слова. — 2007. — 1 лістап. — С. 8.

 

КНІГІ

 


01

Жыгоцкі, М. Р. Сэрца пакідаю вам : па коласаўскіх мясцінах / М. Р. Жыгоцкі. — Мн. : Полымя, 1993. — 80 с.


На Палессі і Магілёўшчыне Канстанцін Міцкевіч працаваў у пачатку стагоддзя настаўнікам, у курскай вёсцы выкладаў у гады грамадзянскай вайны, у Падмаскоўі і на Урале адбываў вайсковую службу, у Слуцку чытаў лекцыі на настаўніцкіх курсах у пачатку 1920-ых гадоў. У суровы час Вялікай Айчыннай вайны ён жыў і працаваў у Ташкенце, прыязджаў у Маскву і Казань. Часта бываў Якуб Колас у землякоў у роднай вёсцы Мікалаеўшчына, на Пухаўшчыне, наведаў Каўказ, Украіну. Пра гэта і расказваецца ў кнізе, прысвечанай мясцінам, звязаным з жыццём і творчасцю народнага паэта.


02

Лужанін, М. Колас расказвае пра сябе / М. Лужанін. — Мн. : Беларусь, 1964. — 324 с.


У кнізе расказваецца пра дзяцінства Кастуся, раскрываецца жыццёвы і творчы шлях паэта. Аўтар апісвае сустрэчы Янкі Купалы і Якуба Коласа, узнаўляе гісторыю стварэння паэм "Сымон-музыка" і "На шляхах волі".


03

Міцкевіч, Д. К. Любіць і помніць : успамінае сын Якуба Коласа / Д. К. Міцкевіч. — Мн. : Полымя, 2000. — 288с. : 16 л. іл.


Гэтую кнігу напісаў старэйшы сын Я. Коласа Даніла Канстанцінавіч Міцкевіч. У ёй сабраны разрозненыя публікацыі пра пісьменніка і яго сям'ю, пра блізкіх яму людзей, нататкі пра Коласаву творчасць. Выданне будзе цікавым для аматараў беларускай культуры, знаўцаў і прыхільнікаў творчасці Якуба Коласа.