
ТАК ПІСАЎ ЯКУБ КОЛАС
МОЎНАЕ БАГАЦЦЕ ЛІТАРАТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ ПІСЬМЕННІКА
Якуб Колас – асоба, якая адыграла вялікую ролю ў гісторыі культуры беларускага народа. Класік беларускай літаратуры ўнёс выключна важкі ўклад сваімі мастацкімі творамі ў фарміраванне сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Народны пясняр Беларусі шмат увагі ўдзяляў становішчу мовы, у першую чаргу беларускай, у грамадстве. Мову, як літаратурна-мастацкую з'яву, Я. Колас бачыць у надзвычай шырокім і разнастайным спектры яе праяў – слоўнікавага запасу, сінтаксічнай будовы, рытмічнага ладу, фанетычнай адметнасці і інш. Адной з адметных характэрных рыс мовы твораў пісьменніка з'яўляецца высокая насычанасць іх фразеалагічнымі адзінкамі і іх індывідуальна-аўтарскае выкарыстанне. Аднак на сённяшні дзень моўная спадчына беларускага класіка да канца не вывучана і не дыферэнцыравана. Гэта актыўна спрыяе стварэнню багатай базы мовазнаўчых прац, у якіх усебакова вывучаецца ўся структура мовы пісьменніка.
Аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі падрыхтаваў выставу пад назвай "Так пісаў Я. Колас: моўнае багацце літаратурнай спадчыны пісьменніка", якая праходзіць з 2 кастрычніка па 2 лістапада, і бібліяграфічны спіс літаратуры, якая прадстаўлена на ёй.
СПІС ЛІТАРАТУРЫ |
1. Астапчук, А. М. Словаўтваральныя варыянты назоўнікаў з суб'ектыўна-ацэначным значэннем у творах Якуба Коласа / А. М. Астапчук // Беларуская лінгвістыка : [зборнік артыкулаў] / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы. — Мн. : Бел. навука, 2006. — Вып. 57. — С. 92—97.
2. Бадзевіч, З. І. Жывыя гаваркія слоўкі ў мове твораў Якуба Коласа / З. І. Бадзевіч // Янка Купала і Якуб Колас у сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў XXI стагоддзя : матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, (Мінск, 26—27 верасня 2007 г.) / рэдкал.: В. А. Максімовіч (навук. рэд.) [і інш.]. — Мн. : Права і эканоміка, 2007. — С. 54—58.
3. Жураўлёў, В. П. Пытанні мовы і пісьменніцкага майстэрства ў літаратурна-публіцыстычных творах Якуба Коласа / В. П. Жураўлёў // Граматычны лад беларускай мовы. Шляхі гістарычнага развіцця і сучасныя тэндэнцыі : матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, 29—30 кастрычніка 2007 г. / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа ; навук. рэд. А. А. Лукашанец. — Мн. : Права і эканоміка, 2007. — С. 50—55.
4. Жураўлёў, В. П. Якуб Колас і паэтыка беларускага рамана / В. П. Жураўлёў. — 2-е выд., выпр. і дап. — Мн. : Бел. навука, 2004. — 208 с.
5. Каласавіны : матэрыялы навуковай канферэнцыі з нагоды 90-годдзя творчай дзейнасці Якуба Коласа (1996 г.) / Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа ; рэд. Г. В. Гавароўскі. — Мн., 1997. — 128 с.
6. Каўрус, А. А. З крыніц народнай мовы / А. А. Каўрус. — Мн. : Выш. школа, 1968. — 78 с.
7. Міхневіч, А. Я. Якуб Колас разважае, радзіць, смяецца... : выбраныя выслоўі народнага песняра / А. Я. Міхневіч. — Мн. : БелДІПК, 2002. — 108 с.
8. Нагорная, В. Крылатыя выразы ў паэме "Новая зямля" Якуба Коласа : з тэматычнага слоўніка / В. Нагорная // Роднае слова. — 2007. — № 11. — С. 48.
9. Назаранка, Ю. В. Выслоўі Якуба Коласа / Ю. В. Назаранка // Весці Нацыянальнай акадэмiі навук Беларусi. Серыя гуманітарных навук. — 2003. — № 4. — С. 117—122.
10. Шур, В. Онімы ў творах Якуба Коласа : [літаратурная крытыка] / В. Шур // Роднае слова. — 2006. — № 6. — С. 23—26.
КНІГІ |
![]() |
Жураўлёў В. П. Якуб Колас і паэтыка беларускага рамана / В. П. Жураўлёў. — 2-е выд., выпр., дап. — Мн. : Беларуская навука, 2004. — 208 с. У кнізе даследуецца мастацкае майстэрства класіка беларускай літаратуры Я. Коласа, у шырокім літаратурным кантэксце раскрываецца роля яго паэтыкі ў эпічным і ліра-эпічным адлюстраванні рэчаіснасці і чалавечага характару. |
![]() |
Каўрус, А. З крыніц народнай мовы / А. Каўрус. — Мінск : Вышэйшая школа, 1968. — 78 с. Кніга ўяўляе сабой даследаванне мовы і стылю апавяданняў Якуба Коласа. На шырокім фактычным матэрыяле аўтар паказвае, як расло майстэрства Коласа празаіка, як паступова жывое слова народа падымалася да літаратурнага. Мова твораў разглядаецца ў цеснай сувязі з іх зместам і мастацкімі асаблівасцямі, у стылістычным плане. |
![]() |
Міхневіч, А. Я. Якуб Колас разважае, радзіць, смяецца... : Выбраныя выслоўі народнага песняра / А. Я. Міхневіч. — Мн. : БелДІПК, 2002. — 108 с. Кніга змяшчае выбраныя выслоўі народнага паэта Беларусі. Выслоўі раскрываюць і характарызуюць асноўныя праявы нацыянальнага жыцця беларусаў: нараджэнне і каханне, лёс і воля, радасць і гора, прырода і светапогляд, праца і паводзіны, сэнс жыцця і вартасць учынкаў.
|





































