
ШТО ЗАХАВАЛА ЎДЗЯЧНАЯ ПАМЯЦЬ
УЗГАДВАЮЧЫ КОЛАСА
За сваё жыццё народнаму песняру Беларусі Якубу Коласу давялося пабываць у многіх месцах, пачынаючы ад роднага Прынёманскага краю на Стаўбцоўшчыне да берагоў ракі Камы на Урале і горада Ваксо ў Румыніі. Жыццёвыя шляхі паэта вялі яго ў Вільню, Беласток, Пецярбург, Кіеў, Тбілісі і іншыя гарады па-за межамі роднай Беларусі. Пэўны час яму давялося жыць у Маскве і Ташкенце.
Не абмінуў Якуб Колас і Віцебшчыну. Ён настаўнічаў у вёсцы Сані Талачынскага раёна, неаднаразова наведваў Віцебск і Оршу. Пабываў пісьменнік і ў г. п. Лёзна.
Надзвычай багата падзеямі жыцця біяграфія пісьменніка, што ў сваю чаргу адбілася на яго паэзіі і прозе. Жыццёвыя вандроўкі паэта нараджалі вобразы шляхоў-дарог, якія прасочваюцца амаль ва ўсіх творах пісьменніка.
Аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі падрыхтаваў выставу пад назвай "Што захавала ўдзячная памяць: узгадваючы Коласа", якая пройдзе з 2 верасня па 2 кастрычніка, і бібліяграфічны спіс літаратуры, якая прадстаўлена на ёй.
СПІС ЛІТАРАТУРЫ |
1. Александровіч, С. Х. Незабыўнымі сцежкамі / С. Х. Александровіч. — 2-е выд., дап. — Мн. : Вучпедвыд БССР, 1962. — 221 с.
2. Бондарава, А. Якуб Колас на Лёзненшчыне / А. Бондарава // Сцяг Перамогi (Лёзна). — 2007. — 28 крас. — С. 7.
3. Ждановіч, І. "Агледзець трэба землю тую, каб не гадаць, не йсці ўсляпую..." : пра першыя вандроўкі па Коласавых мясцінах / І. Ждановіч // Роднае слова. — 1996. — № 8. — С. 202—212.
4. Жыгоцкі, М. Р. Сэрца пакідаю вам : па коласаўскіх мясцінах / М. Р. Жыгоцкі. — Мн. : Полымя, 1993. — 80 с.
5. Лужанін, М. Колас расказвае пра сябе / М. Лужанін. — Мн. : Беларусь, 1964. — 324 с.
6. Маціеўскі, М. Папоўка – слаўная мясціна / М. Маціеўскі // Наша Талачыншчына. — 2007. — 7 крас. — С. 2.
7. Мірачыцкі, Л. П. З незабыўных дарог / Л. П. Мірачыцкі. — Мн. : Выд-ва Акад. навук БССР, 1961. — 82 с.
8. Міцкевіч, Д. К. Любіць і помніць : успамінае сын Якуба Коласа / Д. К. Міцкевіч. — Мн. : Полымя, 2000. — 288 с. : 16 л. іл.
9. Падліпскі, А. Якуб Колас і Віцебшчына: падзеі і факты / А. Падліпскі // Народнае слова. — 2007. — 1 лістап. — С. 9.
10. Пратасевіч, М. І. Пуцявінамі Коласа / М. І. Пратасевіч. — Мн. : Універсітэцкае, 2002. — 24 с.
11. Шпакоўская, Г. "Першы беларускі вучыцель першай беларускай школы" / Г. Шпакоўская // Народнае слова. — 2007. — 1 лістап. — С. 8.
КНІГІ |
![]() |
Жыгоцкі, М. Р. Сэрца пакідаю вам : па коласаўскіх мясцінах / М. Р. Жыгоцкі. — Мн. : Полымя, 1993. — 80 с. На Палессі і Магілёўшчыне Канстанцін Міцкевіч працаваў у пачатку стагоддзя настаўнікам, у курскай вёсцы выкладаў у гады грамадзянскай вайны, у Падмаскоўі і на Урале адбываў вайсковую службу, у Слуцку чытаў лекцыі на настаўніцкіх курсах у пачатку 1920-ых гадоў. У суровы час Вялікай Айчыннай вайны ён жыў і працаваў у Ташкенце, прыязджаў у Маскву і Казань. Часта бываў Якуб Колас у землякоў у роднай вёсцы Мікалаеўшчына, на Пухаўшчыне, наведаў Каўказ, Украіну. Пра гэта і расказваецца ў кнізе, прысвечанай мясцінам, звязаным з жыццём і творчасцю народнага паэта. |
![]() |
Лужанін, М. Колас расказвае пра сябе / М. Лужанін. — Мн. : Беларусь, 1964. — 324 с. У кнізе расказваецца пра дзяцінства Кастуся, раскрываецца жыццёвы і творчы шлях паэта. Аўтар апісвае сустрэчы Янкі Купалы і Якуба Коласа, узнаўляе гісторыю стварэння паэм "Сымон-музыка" і "На шляхах волі". |
![]() |
Міцкевіч, Д. К. Любіць і помніць : успамінае сын Якуба Коласа / Д. К. Міцкевіч. — Мн. : Полымя, 2000. — 288с. : 16 л. іл. Гэтую кнігу напісаў старэйшы сын Я. Коласа Даніла Канстанцінавіч Міцкевіч. У ёй сабраны разрозненыя публікацыі пра пісьменніка і яго сям'ю, пра блізкіх яму людзей, нататкі пра Коласаву творчасць. Выданне будзе цікавым для аматараў беларускай культуры, знаўцаў і прыхільнікаў творчасці Якуба Коласа.
|





































