
ПАД ЖЫВАТВОРНЫМ УПЛЫВАМ КОЛАСА
ТВОРЧАСЦЬ ПЕСНЯРА Ў КАНТЭКСЦЕ СУСВЕТНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
У сусветную літаратуру Якуб Колас увайшоў як аўтар паэм «Новая зямля» і «Сымон-музыка»... Яго імя, як аднаго з буйнейшых песняроў Беларусі, стваральніка маляўнічых беларускіх краявідаў, самабытнага філосафа, надзвычай натуральна глядзіцца ў шэрагу імёнаў класікаў сусветнай літаратуры.
За межамі Беларусі з творчасцю Якуба Коласа знаёмы жыхары многіх краін свету. Яго творы перакладзены больш чым на 40 замежных моў, у тым ліку на найбольш распаўсюджаныя – англійскую, нямецкую, французскую, іспанскую, кітайскую. Творчасць пісьменніка і яго ролю ў літаратуры разглядалі ў сваіх працах славісты Вялікабрытаніі, Аўстрыі, Германіі, Італіі. Асобнае месца сярод перакладаў твораў займаюць выданні на славянскіх мовах – рускай, польскай, украінскай. На рускай мове ў розны час выходзілі тры зборы твораў Якуба Коласа. У былых рэспубліках Савецкага Саюза добра вядома імя пісьменніка.
Паэтэса і перакладчык з Вялікабрытаніі В. Рыч вельмі высока ацэньвае паэму Якуба Коласа «Новая зямля». Яна параўноўвае гэты твор са старажытнарымскімі трагедыямі, з драмамі і трагедыямі Уільяма Шэкспіра. «Без такіх твораў, як "Новая зямля", – лічыць паэтэса, – сусветная літаратура была б значна бяднейшая».
СПІС ЛІТАРАТУРЫ |
1. Базарэвіч, М. «І табе, пясняр, зносяць песень дар...» / М. Базарэвіч, А. Слесарэнка // Літаратура і мастацтва. — 1972. — 7 студз. — С. 6—7.
2. Выхота, В. Куды яшчэ ідуць атожылкі «Новай зямлі»? / В. Выхота // Роднае слова. — 2006. — № 8. — С. 106—108.
3. Жураўлёў, В. П. Актуальнасць традыцый : Якуб Колас у пісьменніцкім асяродку / В. П. Жураўлёў. — Мн. : Бел. навука, 2002. — 184 с.
4. Колас, Я. Збор твораў : у 20 т. / Я. Колас. — Мн. : Бел. навука, 2012. — Т. 18 : Лісты (1908—1942) / рэд. тома Т. С. Голуб, М. І. Мушынскі. — 679 с.
5. Колас, Я. Новая зямля : паэма / Я. Колас ; агул. рэд., паслясл. Я. Янушкевіча ; уклад. У. Гілеп, Я. Янушкевіч ; пер. на рус. С. Гарадзецкага [і інш.] ; пер. на пол. Ч. Сэнюха. — Мн. : БФК, 2002. — 904 с.
6. Лецка, Я. Кітайскі пасол пераклаў Коласа / Я. Лецка // Культура. — 25—31 студз. — С. 11.
7. Мажэйка, А. Пісьменнік, вельмі блізкі нам / А. Мажэйка // Маладосць. — 1962. — № 11. — С. 75—81.
8. Макрыцкая, Н. Творчая сустрэча / Н. Макрыцкая // Голас Радзімы. — 1998. — 1 кастр. — С. 6.
9. Полищук, Я. О. Якуб Колас глазами украинских писателей / Я. О. Полищук // Каласавіны. — Мн., 1997. — С. 81—92.
10. Чэмер, М. Былі мы ў Коласа ў гасцях... / М. Чэмер // Настаўніцкая газета. — 2007. — 5 мая. — С. 13.
КНІГІ |
![]() |
Жураўлёў, В. П. Актуальнасць традыцый : Якуб Колас у пісьменніцкім асяродку / В. П. Жураўлёў. — Мн. : Бел. навука, 2002. — 184 с. Гэта кніга – грунтоўнае, аналітычнае і шмат у чым наватарскае даследаванне ўплыву і сувязі класічных літаратурных традыцый, галоўным чынам коласаўскіх, з днём сённяшнім. |
![]() |
Колас, Я. Збор твораў : у 20 т. / Я. Колас. — Мн. : Бел. навука, 2012. — Т. 18 : Лісты (1908—1942) / рэд. тома Т. С. Голуб, М. І. Мушынскі. — 679 с. У васямнаццаты том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа ўвайшлі лісты 1908—1942 гг. |
![]() |
Колас, Я. Новая зямля : паэма / Я. Колас ; агул. рэд., паслясл. Я. Янушкевіча ; уклад. У. Гілеп, Я. Янушкевіч ; пер. на рус. С. Гарадзецкага [і інш.] ; пер. на пол. Ч. Сэнюха. — Мн. : БФК, 2002. — 904 с. У кнізе змешчана паэма Якуба Коласа «Новая зямля» на беларускай, рускай і польскай мовах. |





































