
Гісторыка-патрыятычны праект «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»
- Details
- Створана 22.09.2021 11:49
Супрацоўнікамі Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна створаны гісторыка-патрыятычны праект «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944». Праект прадстаўлены ў базе даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць» і дапаўняецца па меры паступлення новай інфармацыі.
Праект падрыхтаваны на аснове дакументальных крыніц з фондаў абласной бібліятэкі і ўключае інфармацыю з энцыклапедычных і даведачных выданняў, архіўныя, картаграфічныя дакументы, артыкулы пра герояў Вялікай Айчыннай вайны, што былі апублікаваны ў перыядычным друку.


































