eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 6th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 7th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

type your text for 8th image here

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 10th image here

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 11th image here

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

type your text for 12th image here

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

  • anons-LITERARY-CROSSROADS 10 2026
  • anons-WEEKEND-AT-THE-LIBRARY 10 2026
  • anons-EVERY-FRIDAY
  • anons-WE-AND-PUSHKIN
  • anons-PCPI-banner 06 2026
  • anons-Vicebski-kray 2026
  • anons-EX-LIBRIS
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

banner-god-bel-woman-2026
banner-five-year-quality

Бібліятэка, у якой цікава

Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна ў рамках святкавання Дня бібліятэк Беларусі правяла 14 верасня 2023 года шырокую праграму мерапрыемстваў.

У праграме прафесійнага свята сёлета больш за 30 мерапрыемстваў. Пачаўся праект «Бібліятэка запрашае сяброў» з прывітання ганаровых гасцей.

Начальнік упраўлення культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Пётр Падгурскі павіншаваў бібліятэкараў з прафесійным святам і адзначыў, што ў абласную бібліятэку прыходзяць не толькі за друкаванымі выданнямі. Тут створаны цудоўныя ўмовы і паспяхова праводзяцца выставы, сустрэчы з пісьменнікамі, грамадскімі дзеячамі, майстар-класы, семінары, канферэнцыі.

Старшыня Віцебскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі», паэт, празаік, аўтар дзіцячых кніг Тамара Іванаўна Краснова-Гусачэнка падзякавала за арганізацыю сустрэч з чытачамі, за папулярызацыю творчасці літаратараў, якія жывуць у Прыдзвінскім краі.

Працяглыя і сяброўскія адносіны звязваюць бібліятэку і з Віцебскай епархіяй. Святочная праграма ўключае прэзентацыю сумеснага рэсурсу «Святыя заступнікі зямлі Віцебскай», работа па падрыхтоўцы якога пачалася з благаславення Архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя. Уладыка падзякаваў бібліятэкарам за іх руплівую працу на карысць асветы і адукацыі жыхароў вобласці.

Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў гарадскога конкурсу аўтарскіх кніжных ілюстрацый «Малюем чароўны свет Хатабыча» да 120-годдзя з дня нараджэння пісьменніка Лазара Лагіна сабрала членаў журы і лаўрэатаў, падтрымаць якіх прыйшлі педагогі і сябры. Больш за 80 мастакоў ва ўзросце ад 5 да 50+ гадоў прэзентавалі свае работы, некаторыя па 2 і 3 малюнкі. Журы вызначыла па тры лаўрэаты ў розных узроставых намінацыях, а пры інфармацыйнай падтрымцы рэдакцыі гарадскіх газет «Віцьбічы» і «Вячэрні Віцебск» на Дні беларускага пісьменства ў Гарадку адбылося галасаванне, якое вызначыла ўладальніка прыза сімпатый гледачоў.

Выставачная зала «ExLibris» прадставіла шырокаму колу наведвальнікаў больш за сотню рэдкіх і асабліва каштоўных кніг з фондаў найбуйнейшай бібліятэкі рэгіёна. На цырымонію прыйшлі начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Пётр Падгурскі, старшыня Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў Уладзімір Бялевіч, калегі з Віцебскага абласнога архіва, бібліятэк горада і розных установаў адукацыі. У прывітальным слове віцебскі краязнаўца Аркадзь Падліпскі адзначыў, што выставачная зала з аб'ёмнай экспазіцыяй рэдкіх кніг – даўно чаканы праект не толькі ў горадзе, але і ў вобласці.

Экспазіцыя «Вякоў мінулых шчодрая спадчына» ўключае рарытэтныя выданні ХІХ – пачатку ХХ стст. на беларускай, рускай і заходнееўрапейскіх мовах, прыжыццёвыя выданні твораў класікаў айчыннай і замежнай літаратуры, краязнаўчыя выданні, мініяцюрныя кнігі, кнігі з экслібрысамі, факсімільныя выданні, лепшыя ўзоры сучаснага мастацтва кнігі.

Акцыя-знаёмства «Месца сустрэчы – бібліятэка» прайшла з удзелам Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта для студэнтаў першага курса МІПСА. Пасля агляднай экскурсіі па бібліятэцы, знаёмства з яе структурай і фондамі адбылася гадзіна інфармацыі «На шляху да адзінства». Пра гісторыю стварэння самага «маладога» дзяржаўнага свята, якое адлюстроўвае важныя вехі ў гісторыі беларускага народа, расказала намеснік дырэктара Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Таццяна Буевіч.

У рамках бібліятэчнага праекта «Разам» з мэтай пашырэння дасведчанасці пра жыццё невідушчых і са слабым зрокам людзей, павышэння талерантнасці ў грамадстве ў адносінах да іх прайшоў тыфлаквэст «Я бачу свет сэрцам». Для вучняў ДУА «Сярэдняя школа №21 г. Віцебска імя Героя Савецкага Саюза У. А. Дзямідава» сустрэча з намеснікам дырэктара ГУСА «Віцебскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў» Янай Шляхто і членам Віцебскай абласной арганізацыі «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку», спецыялістам па сацыяльнай рабоце Віцебскага дома-інтэрната Дзмітрыем Халадовічам стала ўнікальнай магчымасцю пагрузіцца ў абсалютную цемру, арыентуючыся толькі на гукі, галасы і ўласныя адчуванні, пабываць у зусім розных прасторах. Яны пазнаёміліся з рознымі атрыбутамі, якія дапамагаюць невідушчым людзям арыентавацца ў жыцці, і даведаліся пра асаблівасці іх паўсядзённага жыцця.

За шматвяковую гісторыю Праваслаўя на землях Беларусі праславіліся многія прапаведнікі і абаронцы веры. Сярод святых ёсць тыя, якія маюць дачыненне да віцебскага краю. На прэзентацыю электроннага рэсурсу «Святыя заступнікі Віцебшчыны», створанага ў рамках мэтавай комплекснай праграмы «Жывое слова мудрасці духоўнай» і сугучнага ідэі Года міру і стварэння, сабраліся прадстаўнікі Віцебскай епархіі, навучэнцы і выкладчыкі Віцебскай духоўнай семінарыі і ўсе зацікаўленыя.

Працягнула тэму прэм'ера батлеечнага спектакля «Выбар Прадславы» пра пачатак служэння вялікай беларускай асветніцы Ефрасінні Полацкай.

Прэзентацыя восьмага тома штогадовага зборніка матэрыялаў «Віцебскі край» стала вынікам VIII навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай Году гістарычнай памяці, якая адбылася ў 2022 годзе. Больш за 60 беларускіх вучоных-гісторыкаў і краязнаўцаў падзяліліся напрацоўкамі і вынікамі сваіх даследаванняў у розных напрамках гістарычнай навукі.

Аднавілі работу курсы «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада», якія праходзілі ў бібліятэцы ў 2016-2019 гадах. Новы сезон адукацыйнага праекта пачаўся з лекцыі Людмілы Хмяльніцкай «Сігізмунд Юркоўскі: героі і лёсы здымкаў». Найстарэйшы віцебскі фатограф адкрыў сваё фотаатэлье на Замкавай вуліцы ў 1867 годзе. Людміла Хмяльніцкая раскрыла малавядомыя старонкі з гісторыі фотакадраў і адлюстраваных на іх людзей, падзей і самога Віцебска, а таксама расказала пра жыццё і лёс фатографа, з дня нараджэння якога сёлета споўнілася 190 гадоў.

Праект «Школа духоўнага дойлідства» сабрала на традыцыйную сустрэчу з епіскапам Яўсевіем, вікарыем Віцебскай епархіі, для размовы пра розныя бакі жыцця хрысціяніна – пра здароўе, узаемаадносіны з блізкімі, правільнае разуменне асобных аспектаў праваслаўнага веравучэння – на аснове прыкладаў персаналій электроннага рэсурсу «Святыя заступнікі Віцебшчыны».

Усе наведвальнікі актыўна прынялі ўдзел у папулярнай акцыі «Кніга з рук у рукі» ў фармаце кніжных развалаў, дзе выбіралі кнігі, атрыманыя Віцебскай абласной бібліятэкай у дар ад чытачоў і жыхароў горада.

На выставу-прагляд новых паступленняў «Кніжны вернісаж» у аддзеле абанемента на працягу дня прыходзілі жадаючыя пазнаёміцца з навінкамі і забраніраваць літаратуру, якая іх зацікавіла, для наступнага чытання.

Інтэрактыўная пляцоўка «Лазар з Віцебска і яго джын» дазволіла дзецям і дарослым ізноў перагартаць старонкі аповесці, разгадаць рэбусы і крыжаванкі, даведацца пра рэцэптуру прысмакаў для галоўнага героя, пагуляць у футбол, вызваліць джына ад чар, згуляць з ім у шахматы, адрэмантаваць дыван-самалёт.

У рамках свята ў аддзеле выданняў на замежных мовах навучэнцы 5 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Віцебска імя Ф. Ц. Блахіна» прайшлі філалагічны лікбез «Іншаземцы ў нашай мове»: замацавалі навык правільна выкарыстоўваць у мове запазычаную лексіку, вырабілі на творчай майстэрні «Лінгва-торбу», пазнаёміліся з новымі выданнямі на выставах «Сусвет у алфавітным парадку», «Моўны настрой» і «Час кітайскай».

Майстэрствам валодання колерам пакарыла выстава жывапісу Аляксандра Хадзюкова ў цэнтральным фае. Работы, выкананыя ў стылі «эмацыйнага рэалізму», з першага погляду перадаюць аптымізм і энергію мастака.

Майстар-класы і творчыя майстэрні, інтэлектуальныя конкурсы і краязнаўчыя віктарыны, бібліяквілт і многае іншае прапанавалі наведвальнікам розных узростаў і катэгорый усе аддзелы абслугоўвання.

Прыходзьце ў Віцебскую абласную бібліятэку імя У. І. Леніна ў любы дзень. Тут заўсёды цікава!

 

  • Акцыя «Кніга з рук у рукі»
    big image
    Акцыя «Кніга з рук у рукі»
  • Тыфлаквэст «Я бачу свет сэрцам»
    big image
    Тыфлаквэст «Я бачу свет сэрцам»
  • Тыфлаквэст «Я бачу свет сэрцам»
    big image
    Тыфлаквэст «Я бачу свет сэрцам»
  • На цырымоніі адкрыцця выставачнай залы «ExLibris»
    big image
    На цырымоніі адкрыцця выставачнай залы «ExLibris»
  • Акцыя «Кніга з рук у рукі»
    big image
    Акцыя «Кніга з рук у рукі»
  • На прэзентацыі электроннага рэсурсу «Святыя заступнікі Віцебшчыны»
    big image
    На прэзентацыі электроннага рэсурсу «Святыя заступнікі Віцебшчыны»
  • Удзельнікі цырымоніі адкрыцця свята «Бібліятэка запрашае сяброў»
    big image
    Удзельнікі цырымоніі адкрыцця свята «Бібліятэка запрашае сяброў»
  • Лаўрэат І Прэміі і ўладальнік прыза сімпатый гледачоў гарадскога конкурсу аўтарскіх кніжных ілюстрацый «Малюем чароўны свет Хатабыча» Марыя Ісаенка, Таццяна Адамян і Стары Хатабыч
    big image
    Лаўрэат І Прэміі і ўладальнік прыза сімпатый гледачоў гарадскога конкурсу аўтарскіх кніжных ілюстрацый «Малюем чароўны свет Хатабыча» Марыя Ісаенка, Таццяна Адамян і Стары Хатабыч
  • На прэзентацыі батлеечнага спектакля «Выбар Прадславы»
    big image
    На прэзентацыі батлеечнага спектакля «Выбар Прадславы»
  • Прывітальнае слова начальніка ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Пятра Падгурскага
    big image
    Прывітальнае слова начальніка ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Пятра Падгурскага
  • На курсах «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада»
    big image
    На курсах «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада»
  • На цырымоніі адкрыцця выставачнай залы «ExLibris»
    big image
    На цырымоніі адкрыцця выставачнай залы «ExLibris»
  • На цырымоніі адкрыцця выставачнай залы «ExLibris»
    big image
    На цырымоніі адкрыцця выставачнай залы «ExLibris»
  • Акцыя «Кніга з рук у рукі»
    big image
    Акцыя «Кніга з рук у рукі»
  • На курсах «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада»
    big image
    На курсах «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада»
  • На курсах «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада»
    big image
    На курсах «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада»
  • Філалагічны лікбез «Іншаземцы ў нашым маўленні»
    big image
    Філалагічны лікбез «Іншаземцы ў нашым маўленні»
  • На цырымоніі адкрыцця выставачнай залы «ExLibris»
    big image
    На цырымоніі адкрыцця выставачнай залы «ExLibris»
  • Таццяна Адамян, Пётр Падгурскі і Уладзімір Бялевіч падчас наведвання аддзела перыядычных выданняў
    big image
    Таццяна Адамян, Пётр Падгурскі і Уладзімір Бялевіч падчас наведвання аддзела перыядычных выданняў
  • На прэзентацыі батлеечнага спектакля «Выбар Прадславы»
    big image
    На прэзентацыі батлеечнага спектакля «Выбар Прадславы»
  • На цырымоніі адкрыцця выставачнай залы «ExLibris»
    big image
    На цырымоніі адкрыцця выставачнай залы «ExLibris»
  • Прэзентацыя восьмага тома штогадовага зборніка матэрыялаў навукова-практычная канферэнцыі «Віцебскі край»
    big image
    Прэзентацыя восьмага тома штогадовага зборніка матэрыялаў навукова-практычная канферэнцыі «Віцебскі край»
  • Прэзентацыя восьмага тома штогадовага зборніка матэрыялаў навукова-практычная канферэнцыі «Віцебскі край»
    big image
    Прэзентацыя восьмага тома штогадовага зборніка матэрыялаў навукова-практычная канферэнцыі «Віцебскі край»
  • Таццяна Адамян, Пётр Падгурскі і Уладзімір Бялевіч падчас наведвання аддзела перыядычных выданняў
    big image
    Таццяна Адамян, Пётр Падгурскі і Уладзімір Бялевіч падчас наведвання аддзела перыядычных выданняў
  • Прывітальнае слова архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя
    big image
    Прывітальнае слова архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя
  • На цырымоніі адкрыцця выставачнай залы «ExLibris»
    big image
    На цырымоніі адкрыцця выставачнай залы «ExLibris»
  • Ля выставы жывапісу Аляксандра Хадзюкова
    big image
    Ля выставы жывапісу Аляксандра Хадзюкова
  • На прэзентацыі батлеечнага спектакля «Выбар Прадславы»
    big image
    На прэзентацыі батлеечнага спектакля «Выбар Прадславы»
  • Выстава-прагляд новых паступленняў «Кніжны вернісаж»
    big image
    Выстава-прагляд новых паступленняў «Кніжны вернісаж»
  • На прэзентацыі электроннага рэсурсу «Святыя заступнікі Віцебшчыны»
    big image
    На прэзентацыі электроннага рэсурсу «Святыя заступнікі Віцебшчыны»
  • Акцыя «Кніга з рук у рукі»
    big image
    Акцыя «Кніга з рук у рукі»
  • На прэзентацыі электроннага рэсурсу «Святыя заступнікі Віцебшчыны»
    big image
    На прэзентацыі электроннага рэсурсу «Святыя заступнікі Віцебшчыны»