eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 6th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 7th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

type your text for 8th image here

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 10th image here

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 11th image here

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

type your text for 12th image here

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

  • anons-LITERARY-CROSSROADS 10 2026
  • anons-WEEKEND-AT-THE-LIBRARY 10 2026
  • anons-EVERY-FRIDAY
  • anons-WE-AND-PUSHKIN
  • anons-PCPI-banner 06 2026
  • anons-Vicebski-kray 2026
  • anons-EX-LIBRIS
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

banner-god-bel-woman-2026
banner-five-year-quality

95 год чытаем разам

Ужо 95 год Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна адчыняе дзверы для сваіх чытачоў, застаецца месцам, дзе кожны здольны атрымліваць, дарыць, дзяліцца, аддаваць, самарэалізоўвацца, развівацца, сталець і проста радавацца!

За гэтыя гады наша бібліятэка не толькі стала сучасным культурным інфармацыйным цэнтрам Віцебшчыны, але і заняла часцінку сэрца кожнага супрацоўніка і чытача.

95 год – гэта не толькі гістарычная веха, але і мяжа, якая дае магчымасць зірнуць на пройдзены шлях, успомніць добрым словам тых, хто ўнёс значны ўклад у агульную справу, і ўдакладніць планы на будучыню.

Гісторыю бібліятэкі нельга аддзяліць ад гісторыі ўсёй Беларусі. Развіваючыся разам з пакаленнямі сваіх чытачоў, яна прайшла доўгі шлях ад Віцебскага аддзялення Беларускай дзяржаўнай бібліятэкі з трыма супрацоўнікамі ў штаце да галоўнай кніжнай скарбніцы вобласці, сучаснай мадэрнізаванай установы.

У рамках святочнай падзеі Ганаровай граматай Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджана дзяржаўная ўстанова «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна». А таксама былі адзначаныя дасягненні і заслугі супрацоўнікаў, якія адданы сваёй справе і адказна выконваюць свае прафесійныя абавязкі.

Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджана Валянціна Аўсяннікава за шматгадовую добрасумленную працу ў сферы культуры, дасягненне высокіх паказчыкаў у рабоце, асабісты ўклад у развіццё бібліятэчнай справы Віцебскай вобласці.

Падзяка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь аб'яўлена Таццяне Патоцкай за шматгадовую добрасумленную працу ў сферы культуры, значны асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай культуры і фарміраванне духоўна-маральных арыенціраў карыстальнікаў бібліятэкі.

Ганаровымі граматамі ўпраўлення культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу ў сферы культуры ўзнагароджаныя Алена Васілеўская, загадчык аддзела літаратуры па мастацтве; Юлія Далганава, загадчык дзіцячага аддзела; Ірына Наварэнка, загадчык аддзела прававой інфармацыі і электронных рэсурсаў; Наталля Пугачова, загадчык аддзела бібліятэказнаўства; Ірына Пчалова, вядучы бібліятэкар аддзела бібліятэказнаўства; Наталля Фенчанка, вядучы бібліёграф аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы; Таццяна Шакуціна, бібліятэкар I катэгорыі аддзела фарміравання бібліятэчнага фонду.

Нашы поспехі заўжды ў полі зроку Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.

Падзякамі Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму адзначаны Таццяна Адамян, дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна; Юлія Вайлунова-Шынкевіч, загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці; Аксана Воранава, вядучы метадыст аддзела бібліятэказнаўства; Надзея Грыдзюшка, загадчык аддзела аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў; Юлія Далганава, загадчык дзіцячага аддзела; Алена Далганава, інспектар па кадрах; Кацярына Дзям'янава, вядучы бібліёграф аддзела краязнаўства; Вольга Лебедзева, вядучы бібліёграф сектара рэдкай кнігі; Надзея Мелькіна, вучоны сакратар бібліятэкі; Ірына Фадзеенкава, сакратар прыёмнай; Алена Юпатава, бібліятэкар аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці.

Вядома, што дрэва добра расце і трывала трымаецца на зямлі, калі мае надзейныя, моцныя карані, а ветэраны культуры і бібліятэчнай справы і ёсць гэтыя карані. Дзякуючы іх намаганням абласная бібліятэка расла, развівалася і нязменна атрымлівала шматбаковую падтрымку чытачоў і кіраўніцтва раёна, горада і вобласці. Іх прысутнасць у глядзельнай зале вельмі падтрымлівае нас.

Сяброўства і плённае супрацоўніцтва з установамі, арганізацыямі, аб'яднаннямі і прадпрыемствамі Віцебска і рэгіёна дазваляюць абагачаць работу бібліятэкі, рэалізоўваць новыя праекты на карысць чытачоў.

Асобна хочацца вылучыць прадуктыўнае ўзаемадзеянне са сродкамі масавай інфармацыі. Журналісты і бібліятэкары працуюць ў адзінай інфармацыйнай прасторы. Сумесная работа абласной бібліятэкі і рэдакцый гарадскіх, абласных і рэспубліканскіх газет, часопісаў, інфармацыйных агенцтваў і тэлеканалаў садзейнічае выкарыстанню агульнага патэнцыялу на карысць чытачоў рэгіёна.

Партнёрству не перашкаджаюць сотні і нават тысячы кіламетраў, што раздзяляюць Віцебск з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Астраханскай, Пскоўскай, Смаленскай абласнымі бібліятэкамі, Пушкінскім запаведнікам «Міхайлаўскае» і іншымі ўстановамі. Накіраваныя імі відэавіншаванні з шчырымі пажаданнямі сталі важнай часткай святочнай падзеі.

Вось ужо больш за 20 год выхаванне прававой культуры карыстальнікаў вядзецца ў аддзеле прававой інфармацыі і электронных рэсурсаў бібліятэкі пры дзейснай падтрымцы Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Віцебскай вобласці.

Ужо шмат гадоў абласная бібліятэка супрацоўнічае з Віцебскай епархіяй Беларускай праваслаўнай царквы. Імкненне шырока прадставіць каштоўнасць кнігі, накіроўваючы намаганні на духоўна-маральную асвету і выхаванне, высока ацэнена Архіепіскапам Віцебскім і Аршанскім Дзімітрыем і епіскапам Друцкім, вікарыем Віцебскай епархіяй Еўсевіем.

Медалём «Святы Уладзімір спаведнік Віцебскі» I ступені ўзнагароджана Таццяна Патоцкая, загадчык агульнай чытальнай залы. Архіерэйскімі граматамі Віцебскай епархіі ўзнагароджаныя Валянціна Гугнявых, загадчык аддзела абанемента; Кацярына Панкевіч, бібліятэкар агульнай чытальнай залы; Алена Юпатава, бібліятэкар аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці.

За гады існавання бібліятэкі ў ёй адбылося шмат сустрэч з пісьменнікамі і паэтамі, журналістамі і краязнаўцамі – людзьмі, што сваёй творчасцю папаўняюць скарбніцу нацыянальнай культуры і літаратуры. Нязменным і плённым ужо доўгі час застаецца супрацоўніцтва з Віцебскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Павіншаваць бібліятэку прыйшлі таксама прадстаўнікі абласных арганізацый культуры – Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці, Віцебскай абласной філармоніі, Беларускага тэатра «Лялька», Віцебскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтваў.

Бібліятэкі, архівы і музеі з'яўляюцца раўназначнымі ўзаемадапаўняльнымі інстытутамі адзінай сістэмы гістарычнай памяці. Доўгія гады партнёрства і вопыт сумеснага правядзення праектаў рознага ўзроўню звязваюць нашу бібліятэку з Дзяржаўным архівам Віцебскай вобласці, Віцебскім абласным краязнаўчым музеем.

Супрацоўніцтва абласной бібліятэкі і ААТ «Белаграпрамбанк» з гадамі толькі ўмацоўваецца і даўно ўжо не абмяжоўваецца адносінамі «банк – кліент».

Прыкладам сумеснага плённага супрацоўніцтва можна лічыць узаемадзеянне з упраўленнем Дэпартаменту выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.

Запамінальным падарункам для супрацоўнікаў бібліятэкі і гасцей стала музычнае віншаванне салістаў Віцебскай абласной філармоніі.

95 год... Бібліятэка, як светлы карабель ведаў, прайшла амаль праз цэлае стагоддзе. Мы ўпэўненыя, што яна застанецца месцам, дзе будуць і надалей квітнець асвета і культура!

 

Фота: Дзмітрый Осіпаў, Ірына Распопава.

 

  • Дзіяна Курыла, галоўны рэдактар Рэдакцыі газеты «Віцьбічы», і Стары Хатабыч
    big image
    Дзіяна Курыла, галоўны рэдактар Рэдакцыі газеты «Віцьбічы», і Стары Хатабыч
  • Уладзімір Цярэнцьеў
    big image
    Уладзімір Цярэнцьеў
  • Тамара Краснова-Гусачэнка, старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі
    big image
    Тамара Краснова-Гусачэнка, старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі
  • Алег Жынгель, начальнік рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк»
    big image
    Алег Жынгель, начальнік рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк»
  • Таццяна Адамян і Пётр Падгурскі, начальнік Упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама
    big image
    Таццяна Адамян і Пётр Падгурскі, начальнік Упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама
  • Пётр Падгурскі і Алена Васілеўская
    big image
    Пётр Падгурскі і Алена Васілеўская
  • Еўсевій, епіскап Друцкі, вікарый Віцебскай епархіяй
    big image
    Еўсевій, епіскап Друцкі, вікарый Віцебскай епархіяй
  • Валянціна Аўсяннікава і Пётр Падгурскі
    big image
    Валянціна Аўсяннікава і Пётр Падгурскі
  • Пётр Падгурскі і Юлія Далганава
    big image
    Пётр Падгурскі і Юлія Далганава
  • Пётр Падгурскі і Ірына Наварэнка
    big image
    Пётр Падгурскі і Ірына Наварэнка
  • Надзея Уліновіч, дырэктар Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці
    big image
    Надзея Уліновіч, дырэктар Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці
  • Таццяна Адамян
    big image
    Таццяна Адамян
  • Пётр Падгурскі і Ірына Пчалова
    big image
    Пётр Падгурскі і Ірына Пчалова
  • Таццяна Адамян і Алена Сабірава, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму
    big image
    Таццяна Адамян і Алена Сабірава, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму
  • Ларыса Аленская, старшыня Віцебскай гарадской арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў
    big image
    Ларыса Аленская, старшыня Віцебскай гарадской арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў
  • Ветэраны бібліятэчнай справы
    big image
    Ветэраны бібліятэчнай справы
  • Госці святочнай падзеі
    big image
    Госці святочнай падзеі
  • Госці святочнай падзеі
    big image
    Госці святочнай падзеі
  • Узнагароджаныя супрацоўнікі бібліятэкі
    big image
    Узнагароджаныя супрацоўнікі бібліятэкі
  • Пётр Падгурскі і Таццяна Патоцкая
    big image
    Пётр Падгурскі і Таццяна Патоцкая
  • Аляксандр Кароль, дырэктар Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, Таццяна Адамян і Таццяна Буевіч, намеснік дырэктара Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці
    big image
    Аляксандр Кароль, дырэктар Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, Таццяна Адамян і Таццяна Буевіч, намеснік дырэктара Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці
  • Анжаліка Міхайлава, намеснік кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска
    big image
    Анжаліка Міхайлава, намеснік кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска
  • Таццяна Патоцкая, епіскап Еўсевій, Валянціна Гугнявых
    big image
    Таццяна Патоцкая, епіскап Еўсевій, Валянціна Гугнявых
  • Канцэртная праграма салістаў Віцебскай абласной філармоніі
    big image
    Канцэртная праграма салістаў Віцебскай абласной філармоніі
  • Міхаіл Кацюруба, намеснік начальніка ўпраўлення ДВП МУС Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці
    big image
    Міхаіл Кацюруба, намеснік начальніка ўпраўлення ДВП МУС Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці
  • Канцэртная праграма салістаў Віцебскай абласной філармоніі
    big image
    Канцэртная праграма салістаў Віцебскай абласной філармоніі