eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 6th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 7th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

type your text for 8th image here

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 10th image here

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 11th image here

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

type your text for 12th image here

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

  • anons-LITERARY-CROSSROADS 10 2026
  • anons-WEEKEND-AT-THE-LIBRARY 10 2026
  • anons-EVERY-FRIDAY
  • anons-WE-AND-PUSHKIN
  • anons-PCPI-banner 06 2026
  • anons-Vicebski-kray 2026
  • anons-EX-LIBRIS
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

banner-god-bel-woman-2026
banner-five-year-quality

Вясновыя канікулы ў бібліятэцы

Вясновыя канікулы ў абласной бібліятэцы прайшлі незвычайна, пазнавальна і весела. За кароткі тыдзень вучні віцебскіх школ наведалі кніжныя выставы і творчыя майстэрні, тэматычныя заняткі і батлеечныя спектаклі, інтэрактыўныя квэсты і прэзентацыі.

Самым яркім гэты тыдзень стаў для наведвальнікаў дзіцячага і юнацкага аддзелаў. Прастора абодвух аддзелаў была аформлена як выстава «Монстры на канікулах» у рамках Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі. У юных чытачоў была выдатная магчымасць не толькі пасмяяцца са сваіх страхаў, але і перамагчы іх!

Для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера «Спадчына» сярэдняй школы № 2 імя Ф. Ц. Блахіна праграму арганізавалі супрацоўнікі агульнай чытальнай залы.

На творчай майстэрні «Сакавіцкія кацяняты» школьнікі выконвалі заданні па картках (разгадвалі рэбусы, загадкі, вырашалі лагічныя задачы), а затым стваралі фігуркі мілых кацянят. У кожнага яны атрымаліся па-свойму абаяльнымі.

Напярэдадні Міжнароднага дня тэатра юныя госці акунуліся ў чароўны свет бібліятэчнай батлейкі. Спектакль-прытча «Дары сэрца» не толькі захапіў іх сваім сюжэтам, але і прымусіў задумацца пра важныя жыццёвыя каштоўнасці. Пасля прагляду дзеці актыўна ўдзельнічалі ў інтэрактыўнай праграме: разгадвалі захапляльныя галаваломкі, дэманстравалі свае веды ў музычнай віктарыне і ў гульнявой форме будавалі сімвалічную «дарогу дабра». Вярнуўшыся ў школу са станоўчымі эмоцыямі і новымі ведамі, дзятва намалявала самыя яркія моманты з атрыманых уражанняў.

На творчых майстэрнях у аддзеле літаратуры па мастацтве ўдзельнікі стваралі прыгожыя дэкаратыўныя пано з пралескамі ў тэхніцы папяровай пластыкі і аплікацыі. Тэма выбрана не выпадкова – 19 красавіка ў многіх краінах адзначаецца Дзень пралескі. Школьнікі даведаліся цікавыя факты пра першацветы, успомнілі казкі, у якіх яны згадваюцца, і слухалі вясёлыя вясновыя песенькі на вінілавых пласцінках.

Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці запрасіў школьнікаў на творчую майстэрню «Беларусь у маім сэрцы». Вучні сярэдняй школы № 12 імя Л. М. Філіпенкі праверылі свае веды пра герб, сцяг, гімн Беларусі і Віцебска, славутасці і сімвалы нашай краіны і горада, сімволіку ўзораў народнага ткацтва і вышыўкі. Унікальная кніжная закладка, зробленая сваімі рукамі і ўпрыгожаная традыцыйным беларускім арнаментам, стала памятным сувенірам для кожнага.

Кот Фаліянт як заўсёды не сумаваў на вясновых вакацыях. У яго ў гасцях пабывалі больш за сотню дзяўчынак і хлапчукоў.

Юныя ўдзельнікі інфармацыйна-агляднай праграмы «Навука плюс Фантазія» далучыліся да свету навукі і вынаходстваў, даведаліся што такія звыклыя нам рэчы як ласты, фруктовае марожанае, футравыя навушнікі, машынкі-трансформеры былі вынайдзены дзецьмі. Падарожнічаючы па старонках любімых кніг, рабяты адказалі на ўсе пытанні віктарыны пра казачныя вынаходствы. Але найбольш юным даследчыкам спадабалася працаваць у навуковай лабараторыі Ката Фаліянта: тут яны будавалі кніжныя масты, даследавалі капілярныя ўласцівасці паперы, змагаліся з мікробамі і нават «запускалі» вывяржэнне вулкана.

Весела і шумна было і на занятках творчай майстэрні «Вясёлая катавасія». Каманды «Крутыя знаўцы» і «Супергероі» змагаліся за перамогу ў віктарыне «Свая гульня», знаёміліся з катамі, якія жывуць у розных літаратурных творах, сваімі рукамі стваралі ўнікальнага чароўнага ката.

Аддзел абанемента праводзіў экскурсіі па абласной бібліятэцы. Выхаванцы школьнага лагера сярэдняй школы № 35 імя А. П. Авечкіна пазнаёміліся з асноўнымі правіламі карыстання бібліятэкай, даведаліся пра прафесію бібліятэкара і сакрэты расстаноўкі кніг на стэлажах, разабраліся, у чым адрозненне чытальнай залы і абанемента бібліятэкі.

  • Інфармацыйна-аглядная праграма «Знаёмцеся, бібліятэка!»
    big image
    Інфармацыйна-аглядная праграма «Знаёмцеся, бібліятэка!»

  • Творчая майстэрня «Пралеска»
    big image
    Творчая майстэрня «Пралеска»
  • Інфармацыйна-аглядная праграма «Навука плюс Фантазія»
    big image
    Інфармацыйна-аглядная праграма «Навука плюс Фантазія»
  • Выстава «Монстры на канікулах»
    big image
    Выстава «Монстры на канікулах»
  • Творчая майстэрня «Сакавіцкія кацяняты»
    big image
    Творчая майстэрня «Сакавіцкія кацяняты»
  • Творчая майстэрня «Беларусь у маім сэрцы»
    big image
    Творчая майстэрня «Беларусь у маім сэрцы»
  • Творчая майстэрня «Сакавіцкія кацяняты»
    big image
    Творчая майстэрня «Сакавіцкія кацяняты»
  • Спектакль-прытча «Дары сэрца»
    big image
    Спектакль-прытча «Дары сэрца»

  • Творчая майстэрня «Вясёлая катавасія»
    big image
    Творчая майстэрня «Вясёлая катавасія»