
Сотні кніжных навінак на любы густ: традыцыйная выстава «Бібліятэкар прапануе»
- Details
- Створана 18.09.2026 11:45
Доўгачаканая для ўсіх кнігалюбаў традыцыйная выстава-прагляд новых паступленняў «Бібліятэкар прапануе» адбылася 15 верасня ў аддзеле абанемента.
Гасцям прэзентавалі больш за 700 кніг самых розных жанраў і напрамкаў.
Наведвальнікі змаглі асабіста азнаёміцца з багатым асартыментам літаратуры, сярод якой кожны знайшоў нешта даспадобы. Асаблівую цікавасць у гасцей выклікаў раздзел, прысвечаны айчыннай кнізе. Аматары беларускага слова змаглі першымі ацаніць свежыя выданні ад вядучых нацыянальных выдавецтваў «Мастацкая літаратура» і «Беларусь», а таксама выдавецкага дома «Звязда».
Выстава працавала ў інтэрактыўным фармаце. Усе ўпадабаныя тамы і навінкі чытачы маглі адразу ж забраніраваць, каб пасля завяршэння работы экспазіцыі забраць кнігі дадому і першымі пагрузіцца ў чытанне.


































