
Бібліятэка – інфармацыйная прастора для прававых ведаў: экскурс для студэнтаў «МІПСА»
- Details
- Створана 07.10.2026 10:50
6 кастрычніка аддзел прававой інфармацыі і электронных рэсурсаў стаў пляцоўкай для студэнтаў 4 курса спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый» Віцебскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА».
Экскурс «Бібліятэка – інфармацыйная прастора для прававых ведаў» адбыўся ў рамках праекта «Прававая платформа».
Студэнты пазнаёміліся з працай аддзела, сайтам бібліятэкі, яе электроннымі сістэмамі і базамі. Асаблівая ўвага была ўдзелена прававому забеспячэнню пераходу дзяржавы да лічбавай эканомікі. З дапамогай інфармацыйна-пошукавай сістэмы «ЭТАЛОН» удзельнікі сустрэчы вывучылі ключавыя нарматыўныя дакументы ў гэтай сферы.
Такія сустрэчы ўжо сталі добрай традыцыяй у рамках даўняга супрацоўніцтва бібліятэкі з Віцебскай філіялам «МІПСА». Атрыманыя веды і практычныя навыкі работы з прававымі базамі даных маюць рэальную практычную каштоўнасць для будучых выпускнікоў. Яны дапамогуць маладым спецыялістам хутчэй адаптавацца да сучасных прафесійных патрабаванняў і ўпэўнена арыентавацца ў прававых аспектах лічбавай эканомікі.


































