
«Прававыя асновы рэгулявання працы жанчын: працоўныя адносіны, гарантыі і льготы»
- Details
- Створана 14.10.2026 10:24
У сучасных сацыяльна-эканамічных умовах пытанне прававога рэгулявання працы жанчын займае асаблівае месца ў нацыянальнай прававой сістэме Рэспублікі Беларусь.
Жанчыны складаюць значную частку эканамічна актыўнага насельніцтва краіны і ўцягнуты практычна ва ўсе сферы прафесійнай дзейнасці. Разам з тым, выкананне жанчынай важнай сацыяльнай функцыі мацярынства патрабуе стварэння асаблівых умоў працы, якія забяспечваюць гарманічнае спалучэнне прафесійных абавязкаў і сямейнага жыцця.
Прававыя асновы рэгулявання працы жанчын у Беларусі грунтуюцца на Канстытуцыі і Працоўным кодэксе Рэспублікі Беларусь, якія гарантуюць роўныя правы і даюць спецыяльныя сацыяльныя гарантыі.
Аддзел прававой інфармацыі і электронных рэсурсаў падрыхтаваў інфармацыйны дайджэст «Прававыя асновы рэгулявання працы жанчын: працоўныя адносіны, гарантыі і льготы».
У інфармацыйным дайджэсце разглядаюцца прававыя асновы міжгаліновых гарантый для жанчын у Рэспубліцы Беларусь. На аснове дзейнага заканадаўства і праектаў нарматыўных прававых актаў разглядаюцца меры прававой абароны жанчын у сферах працоўнага права, сацыяльнай абароны і аховы здароўя.


































