
Святло душы і цеплыня сэрцаў: святочная праграма да Тыдня бацькоўскай любові
- Details
- Створана 21.10.2026 10:38
Святочна-забаўляльная праграма «Нашы бацькі – нашы захавальнікі» сабрала 17 кастрычніка падапечных Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чыгуначнага раёна г. Віцебска і іх блізкіх у Віцебскай абласной бібліятэцы.
Гасцей мерапрыемства, прымеркаванага да Тыдня бацькоўскай любові, прывітаў іерэй Мікалай Багданаў з храма святога мучаніка Лонгіна Сотніка. Ен адзначыў, што сям'я з'яўляецца галоўнай крыніцай любові і маральнага выхавання, дзе ўсе адносіны будуюцца на ўзаемнай павазе, цярпенні і адказнасці.
Спецыяльна для сваіх маці і татаў юнакі і дзяўчаты з абмежаванымі магчымасцямі здароўя падрыхтавалі кранальныя творчыя сюрпрызы. Праграму адкрыла харавое выступленне, пасля чаго прагучалі напоўненыя падзякай музычныя і паэтычныя нумары. Таксама юныя артысты разыгралі пацешную касцюміраваную сцэнку «Адкуль я ўзяўся», а самым яркім і запальным момантам сустрэчы стаў танец з кветкамі «Рамонак-васілёк».
Акрамя выступленняў, гасцей чакала інтэрактыўная праграма. Супрацоўнікі ТЦСАН правялі пазнавальную віктарыну «У свеце жывёл», дзе пытанні для дзяцей чаргаваліся з пытаннямі для бацькоў. У гэтым спаборніцтве перамагло сяброўства, і ўсе рабяты атрымалі салодкія прызы. Акрамя таго, удзельнікі з задавальненнем праверылі свае веды ў тэматычнай гульні «Дапоўні прыказку», прысвечанай сям'і і дому.
Гэта святочная праграма падарыла ўсім удзельнікам шчырыя эмоцыі і напоўніла сэрцы гасцей асаблівым цяплом, душэўнай атмасферай і ўзаемнай падтрымкай.


































