eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 6th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 7th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

type your text for 8th image here

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 10th image here

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 11th image here

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

type your text for 12th image here

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

  • anons-LITERARY-CROSSROADS 10 2026
  • anons-WEEKEND-AT-THE-LIBRARY 10 2026
  • anons-EVERY-FRIDAY
  • anons-WE-AND-PUSHKIN
  • anons-PCPI-banner 06 2026
  • anons-Vicebski-kray 2026
  • anons-EX-LIBRIS
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

banner-god-bel-woman-2026
banner-five-year-quality

Вечарына "Салдат перамогі"

12 чэрвеня ў аддзеле беларускай літаратуры абласной бібліятэкі адбылася вечарына “Салдат Перамогі”, якая з’явілася працягам цыкла мерапрыемстваў да 85-годдзя В.У. Быкава і 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Перад пачаткам вечарыны ў фае бібліятэкі адкрылася мастацкая выстава, на якой прадстаўлена частка работ мастакоў-удзельнікаў III Нацыянальнага Быкаўскага пленэру. Пра адметнасці і вынікі Быкаўскіх пленэраў прысутным расказалі прафесар ВДУ імя П.М. Машэрава Чэслаў Шамшур і мастак Святлана Баранкоўская.

 Напачатку сустрэчы гучаў голас Васіля Быкава – запіс урыўка з “Альпійскай балады” ў выкананні аўтара. Потым многія выступоўцы не раз звярталіся менавіта да гэтага твора: быў паказаны запіс урыўка са спектакля “Балада аб каханні” па “Альпійскай баладзе” ў пастаноўцы Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы, ішла гаворка пра выкладанне гэтага твора ў школе.

Пра свае сустрэчы з Васілём Быкавым, месца і ролю гэтага чалавека ў літаратуры і грамадстве расказалі  доктар філалагічных навук, беларускі літаратуразнаўца, пісьменнік Міхась Тычына, загадчык кафедры беларускай літаратуры ВДУ імя П.М. Машэрава, кандыдат філалагічных навук, паэтэса Вольга Русілка, пісьменнікі Давід Сімановіч, Уладзімір Папковіч, Франц Сіўко.  Загадчык літаратурнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа Святлана Дашкевіч і рэжысёр Віталь Баркоўскі вялі гаворку пра сцэнічныя пастаноўкі твораў В. Быкава. З асаблівасцю вывучэння творчасці пісьменніка ў сучаснай школе прысутных пазнаёміла настаўніца беларускай мовы СШ № 44 г. Віцебска Алена Новік.

У аддзеле беларускай літаратуры да юбілею Васіля Быкава размешчана выстава фотаздымкаў “Сустрэчы з Васілём Быкавым” (з асабістага архіва Д. Сімановіча), а таксама наладжаны кніжныя выставы “Салдат Перамогі” і “Выхаванне праўдай”. Запрашаем карыстальнікаў бібліятэкі пазнаёміцца з гэтымі матэрыяламі.