eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 6th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 7th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

type your text for 8th image here

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 10th image here

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 11th image here

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

type your text for 12th image here

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

  • anons-LITERARY-CROSSROADS 10 2026
  • anons-WEEKEND-AT-THE-LIBRARY 10 2026
  • anons-EVERY-FRIDAY
  • anons-WE-AND-PUSHKIN
  • anons-PCPI-banner 06 2026
  • anons-Vicebski-kray 2026
  • anons-EX-LIBRIS
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

banner-god-bel-woman-2026
banner-five-year-quality

Вечар памяці «С чувством личной причастности»

13 лютага ў агульнай чытальнай зале адбыўся вечар памяці «С чувством личной причастности», які быў падрыхтаваны супрацоўнікамі аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі да 24-й гадавіны вываду савецкіх войск з Афганістана. На мерапрыемстве прысутнічалі ўдзельнікі баявых дзеянняў у Рэспубліцы Афганістан, іх жонкі і матулі, удовы загінуўшых, жаночы савет афганскага таварыства «Братство», дэсантнікі 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады, супрацоўнікі музеяў, педагогі, бібліятэкары, прадстаўнікі СМІ, студэнты і школьнікі.

Перад гасцямі выступілі старшыня Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Валяр'ян Альбінавіч Мацкевіч і галоўны спецыяліст упраўлення па ідэалагічнай рабоце Віцебскага аблвыканкама Валерый Рыгоравіч Марчанка.

У вечары памяці прынялі ўдзел воін-афганец, кавалер ордэна Чырвонай зоркі Вячаслаў Канстанцінавіч Белаус і саліст групы «Набат» пры Беларускім саюзе ветэранаў вайны ў Афганістане, лаўрэат міжнародных конкурсаў Віктар Леанідавіч Пахомчык. Яны не толькі падзяліліся з прысутнымі ў зале сваімі ўспамінамі пра падзеі тых часоў, але і выканалі музыкальныя нумары.

Намеснік камандзіра зенітнага ракетна-артылерыйскага дывізіёна 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады па ідэалагічнай рабоце гвардыі маёр Павел Сяргеевіч Лазарэўскі расказаў пра ваеннаслужачых 103-й мабільнай брыгады, якія вызначыліся ў афганскай вайне, і прадэманстраваў кароткаметражны дакументальны фільм пра баявы шлях воінскага падраздзялення.

Увазе гасцей вечара былі прадстаўлены кніжная выстава, падрыхтаваная супрацоўнікамі бібліятэкі, і музейная экспазіцыя «Война красивой не бывает...». З гісторыяй стварэння дадзенай экспазіцыі і Віцебскага музея воінаў-інтэрнацыяналістаў пазнаёміў былы саветнік у Афганістане па лініі МУС Валерый Барысавіч Чкалаў, а кароткую экскурсію па ёй правяла дырэктар музея Вольга Юр'еўна Аляксандрава. На экспазіцыі былі прадстаўлены кадры з мірнага жыцця савецкіх салдат і з тэрыторыі баявых дзеянняў. Матэрыялы экспазіцыі выклікалі вялікі інтарэс з боку публікі.

Глыбокі водгук у сэрцах гасцей і ўдзельнікаў вечара знайшлі пранікнёныя вершы Надзеі Рыгораўны Тувальскай, прысвечаныя сыну Алегу Тувальскаму, які загінуў у Афганістане. Нікога не пакінулі раўнадушнымі і выступленні студэнткі ВДУ імя П. М. Машэрава Алены Цярэнцьевай, прапаршчыка 103-й гвардзейскай мабільнай брыгады Аляксея Масальскага і калектыву сучаснай эстраднай харэаграфіі «Галактика».

 

  • Пра патрыятызм і воінскі абавязак распавядае галоўны спецыяліст упраўлення па ідэалагічнай рабоце Віцебскага аблвыканкама В. Р. Марчанка
    big image
    Пра патрыятызм і воінскі абавязак распавядае галоўны спецыяліст упраўлення па ідэалагічнай рабоце Віцебскага аблвыканкама В. Р. Марчанка
  • Маладое пакаленне захавае памяць аб подзвігу савецкіх салдат у афганскай вайне
    big image
    Маладое пакаленне захавае памяць аб подзвігу савецкіх салдат у афганскай вайне
  • Былы саветнік у Афганістане па лініі МУС В. Б. Чкалаў расказвае пра стварэнне экспазіцыі Віцебскага музея воінаў-інтэрнацыяналістаў
    big image
    Былы саветнік у Афганістане па лініі МУС В. Б. Чкалаў расказвае пра стварэнне экспазіцыі Віцебскага музея воінаў-інтэрнацыяналістаў
  • Гвардыі маёр П. С. Лазарэўскі расказвае аб баявым шляху 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады
    big image
    Гвардыі маёр П. С. Лазарэўскі расказвае аб баявым шляху 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады
  • Удзельнікі вечарыны В. Пахомчык, Р. Гайкавая, А. Масальскі
    big image
    Удзельнікі вечарыны В. Пахомчык, Р. Гайкавая, А. Масальскі
  • Вядучыя вечарыны Надзея Кастунова і Аляксей Масальскі
    big image
    Вядучыя вечарыны Надзея Кастунова і Аляксей Масальскі
  • Госці вечарыны знаёмяцца з экспазіцыяй «Война красивой не бывает…»
    big image
    Госці вечарыны знаёмяцца з экспазіцыяй «Война красивой не бывает…»
  • Дырэктар Віцебскага музея воінаў-інтэрнацыяналістаў В. Ю. Аляксандрава прадстаўляе экспазіцыю «Война красивой не бывает...»
    big image
    Дырэктар Віцебскага музея воінаў-інтэрнацыяналістаў В. Ю. Аляксандрава прадстаўляе экспазіцыю «Война красивой не бывает...»
  • Кавалер ордэна Чырвонай зоркі В. К. Белаус
    big image
    Кавалер ордэна Чырвонай зоркі В. К. Белаус
  • Госці вечара памяці «С чувством личной причастности»
    big image
    Госці вечара памяці «С чувством личной причастности»
  • Матчын боль Надзеі Рыгораўны Тувальскай у вершах аб загінуўшым сыне
    big image
    Матчын боль Надзеі Рыгораўны Тувальскай у вершах аб загінуўшым сыне
  • Удзельнікі і арганізатары сустрэчы
    big image
    Удзельнікі і арганізатары сустрэчы
  • Выступае старшыня Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» В. А. Мацкевіч
    big image
    Выступае старшыня Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» В. А. Мацкевіч
  • Калектыў сучаснай эстраднай харэаграфіі «Галактыка» з танцавальнай кампазіцыяй
    big image
    Калектыў сучаснай эстраднай харэаграфіі «Галактыка» з танцавальнай кампазіцыяй
  • Саліст групы «Набат» пры беларускім саюзе ветэранаў вайны ў Афганістане, лаўрэат міжнародных конкурсаў Віктар Пахомчык
    big image
    Саліст групы «Набат» пры беларускім саюзе ветэранаў вайны ў Афганістане, лаўрэат міжнародных конкурсаў Віктар Пахомчык
  • Госці мерапрыемства
    big image
    Госці мерапрыемства
  • Выступленне студэнткі ВДУ імя. П. М. Машэрава А. Цярэнцьевай
    big image
    Выступленне студэнткі ВДУ імя. П. М. Машэрава А. Цярэнцьевай

 

Чытайце пра нас у СМІ:

1. Кастунова, Н. Незабыўны боль Афганістана / Н. Кастунова // Літаратура і мастацтва. — 2013. — 1 сак. — С. 14.

2. Плещенко, М. Когда мужчины плачут / М. Плещенко // Витебский проспект. — 2013. — 21 февр. — С. 5.

3. Пуцыкович, А. С чувством личной причастности / А. Пуцыкович // Витьбичи. — 2013. — 16 февр. — С. 11.

4. Фондаренко, Н. «С чувством личной причастности» / Н. Фондаренко // Віцебскі рабочы. — 2013. — 19 лют. — С. 4.