
Вечар памяці «С чувством личной причастности»
- Details
- Створана 15.02.2013 14:22
13 лютага ў агульнай чытальнай зале адбыўся вечар памяці «С чувством личной причастности», які быў падрыхтаваны супрацоўнікамі аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі да 24-й гадавіны вываду савецкіх войск з Афганістана. На мерапрыемстве прысутнічалі ўдзельнікі баявых дзеянняў у Рэспубліцы Афганістан, іх жонкі і матулі, удовы загінуўшых, жаночы савет афганскага таварыства «Братство», дэсантнікі 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады, супрацоўнікі музеяў, педагогі, бібліятэкары, прадстаўнікі СМІ, студэнты і школьнікі.
Перад гасцямі выступілі старшыня Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Валяр'ян Альбінавіч Мацкевіч і галоўны спецыяліст упраўлення па ідэалагічнай рабоце Віцебскага аблвыканкама Валерый Рыгоравіч Марчанка.
У вечары памяці прынялі ўдзел воін-афганец, кавалер ордэна Чырвонай зоркі Вячаслаў Канстанцінавіч Белаус і саліст групы «Набат» пры Беларускім саюзе ветэранаў вайны ў Афганістане, лаўрэат міжнародных конкурсаў Віктар Леанідавіч Пахомчык. Яны не толькі падзяліліся з прысутнымі ў зале сваімі ўспамінамі пра падзеі тых часоў, але і выканалі музыкальныя нумары.
Намеснік камандзіра зенітнага ракетна-артылерыйскага дывізіёна 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады па ідэалагічнай рабоце гвардыі маёр Павел Сяргеевіч Лазарэўскі расказаў пра ваеннаслужачых 103-й мабільнай брыгады, якія вызначыліся ў афганскай вайне, і прадэманстраваў кароткаметражны дакументальны фільм пра баявы шлях воінскага падраздзялення.
Увазе гасцей вечара былі прадстаўлены кніжная выстава, падрыхтаваная супрацоўнікамі бібліятэкі, і музейная экспазіцыя «Война красивой не бывает...». З гісторыяй стварэння дадзенай экспазіцыі і Віцебскага музея воінаў-інтэрнацыяналістаў пазнаёміў былы саветнік у Афганістане па лініі МУС Валерый Барысавіч Чкалаў, а кароткую экскурсію па ёй правяла дырэктар музея Вольга Юр'еўна Аляксандрава. На экспазіцыі былі прадстаўлены кадры з мірнага жыцця савецкіх салдат і з тэрыторыі баявых дзеянняў. Матэрыялы экспазіцыі выклікалі вялікі інтарэс з боку публікі.
Глыбокі водгук у сэрцах гасцей і ўдзельнікаў вечара знайшлі пранікнёныя вершы Надзеі Рыгораўны Тувальскай, прысвечаныя сыну Алегу Тувальскаму, які загінуў у Афганістане. Нікога не пакінулі раўнадушнымі і выступленні студэнткі ВДУ імя П. М. Машэрава Алены Цярэнцьевай, прапаршчыка 103-й гвардзейскай мабільнай брыгады Аляксея Масальскага і калектыву сучаснай эстраднай харэаграфіі «Галактика».
Чытайце пра нас у СМІ:
1. Кастунова, Н. Незабыўны боль Афганістана / Н. Кастунова // Літаратура і мастацтва. — 2013. — 1 сак. — С. 14.
2. Плещенко, М. Когда мужчины плачут / М. Плещенко // Витебский проспект. — 2013. — 21 февр. — С. 5.
3. Пуцыкович, А. С чувством личной причастности / А. Пуцыкович // Витьбичи. — 2013. — 16 февр. — С. 11.
4. Фондаренко, Н. «С чувством личной причастности» / Н. Фондаренко // Віцебскі рабочы. — 2013. — 19 лют. — С. 4.


































