Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дзіцячая бібліятэка-філіял № 1 імя Я. Журбы. Чашніцкі раён, г. Чашнікі

Гісторыя дзіцячай бібліятэкі-філіяла № 1 налічвае толькі некалькі дзесяцігоддзяў. За гэтыя гады шмат памяшканняў яна змяніла (размяшчалася ў жылых дамах, доме былога памешчыка, уваходзіла ў склад Цэнтральнай раённай бібліятэкі), пакуль не пераехала ў снежні 1985 года ў новы будынак, пабудаваны спецыяльна для бібліятэкі. Тут прасторны абанемент, чытальная зала, дзе шмат перыядычных выданняў для розных узроставых катэгорый.

У 2006 годзе да 125-годдзя з дня нараджэння паэта-земляка Янкі Журбы рашэннем райвыканкама раённай дзіцячай бібліятэкі было прысвоена імя пісьменніка.

Асновай усёй працы з'яўляецца бібліятэчны фонд, які складае больш за 23 тыс. асобнікаў друкаванай прадукцыі. 48 назваў беларускіх і расійскіх перыядычных выданняў папаўняюць фонд бібліятэкі: 36 часопісаў і 12 камплектаў газет. Штогод чытачамі бібліятэкі з'яўляюцца больш за 2 тысячы дзяцей.

У 1998 годзе пры бібліятэцы было створана аматарскае аб'яднанне «Крыніца».

Адрас: Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, г. Чашнікі, вуліца Ленінская, 10 А.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бурак, Е. Покормите птиц зимой / Е. Бурак // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2015. – 8 снеж. – С. 4.

2. Бурак, Е. «Почемучкам» – о снеговике / Е. Бурак // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2016. – 9 лют. – С. 6.

3. Красавина, Л. Книги читать – скуки не знать / Л. Красавина // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2014. – 29 ліп. – С. 6.

4. Малиновская, Т. Пусть всегда будет книга / Т. Малиновская // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2017. – 26 верас. – С. 5.

5. Стукалава, Н. Свята кнігі / Н. Стукалава // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2015. – 14 крас. – С. 4.

6. Стукалава, Н. У сяброўстве з добрай кнігай / Н. Стукалава // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2013. –16 крас. – С. 5.

7. Стукалова, Н. Всю неделю – праздник книги / Н. Стукалова // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2018. – 19 крас. – С. 5.

8. Стукалова, Н. Детям о героях / Н. Стукалова // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2015. – 8 мая. – С. 2.

9. Стукалова, Н. Как это было... / Н. Стукалова // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2018. – 12 мая. – С. 5.

10. Стукалова, Н. Книжкин праздник / Н. Стукалова // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2014. – 22 крас. – С. 5.