Ансамбль узорны бальнага танца «Менуэт». Полацкі раён, г. Наваполацк
- Подробности
- Створана 12.11.2018 12:23
- Адноўлена 19.11.2018 16:41
Узорны ансамбль бальнага танца «Менуэт» – адзін з найстарэйшых калектываў Палаца культуры ААТ «Нафтан». У 1974 годзе калектыў заснавала Надзея Іванаўна Петрусенка. У 1983 годзе калектыву прысвоена званне «ўзорны». Вось ужо на працягу 40 гадоў калектыў радуе гледача сваёй творчасцю. Выступленні калектыву стабільна запатрабаваныя на мерапрыемствах Палаца культуры, бо бальныя танцы – гэта заўсёды прыгожа і відовішчна. З 1998 года калектыў узначальвае Ала Рыгораўна Карніловіч.
У складзе калектыву асноўная і 3 падрыхтоўчыя ўзроставыя групы ўдзельнікаў ад 6 да 16 гадоў.
Выхаванцы «Менуэта» танчаць ўсе асноўныя танцы еўрапейскай і лацінаамерыканскай праграм (фігурны, венскі вальс, квікстэп, ча-ча-ча, румба, пасадобль, джайв і г.д.). Багаты рэпертуар ансамбля і сольнымі нумарамі. Калектыў супрацоўнічае з творчымі калектывамі іншых жанраў: вакалістамі, духавым аркестрам Палаца культуры, тэатрам «Крынічка», цыркам «Юнацтва». Вынікам гэтага супрацоўніцтва з'яўляюцца сумесныя нумары і праграмы: мюзікл «Два сэрца», харэаграфічны спектакль «Папялушка» і інш.
У 2010 годзе «Менуэт» стаў удзельнікам экалагічнага фестывалю «Крыніца здароўя пад Нафтаградам». У 2011 г. – удзельнікам XVIII Міжнароднага фестывалю песні і музыкі Падняпроўя Расіі, Беларусі і Украіны «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне», прымаў удзел у міжнародным фестывалі аркестраў у Баранавічах.
У 2012 г. стаў удзельнікам абласнога агляду-конкурсу «Зорны шлях» г. Наваполацк, а таксама – лаўрэатам Рэспубліканскага конкурсу ансамбляў спартыўна-бальнага танца «Дняпроўская зорка» г. Жлобін.
2013 г. – лаўрэат штогадовай гарадской прэміі за высокія творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва «Прызнанне» ў намінацыі «Лепшы самадзейны калектыў».
2015 г. – двойчы лаўрэат I Міжнароднага конкурсу таленавітых дзяцей і моладзі «Новыя вяршыні» (г. Мінск).
ЛІТАРАТУРА
1. Корнилович, А. Г. Его величество танец / А. Г. Корнилович ; беседовал Ю. Павлюк // Новая газета (Наваполацк). – 2004. – 27 крас. – С. 5.
2. Масленікаў, П. Р. Узорны дзіцячы ансамбль сучаснага бальнага танца «Менуэт» / П. Р. Масленікаў // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. С. С. Чарняўская ; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – С. 885.
3. Образцовый ансамбль бального танца «Менуэт» // Каталог профсоюзных и ведомственных любительских коллективов художественного творчества Республики Беларусь со званием «Заслуженный любительский коллектив Республики Беларусь» и наименованием «Народный» («Образцовый»): на 1 октября 2016 года / Федерация профсоюзов Беларуси. – Минск : Проф-Пресс, 2016. – С. 67.