Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Палац культуры ААТ «Нафтан», ДУК. Полацкі раён, г. Наваполацк

 

Сучасная назва Палац культуры ААТ «Нафтан»
Тып дзяржаўная ўстанова культуры
Дата заснавання 1967
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк
Сайт  http://dkn.naftan.by/

 

Палац культуры нафтавікоў расчыніў свае дзверы для жыхароў і гасцей горада 5 лістапада 1967 года – напярэдадні 50-годдзя Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Ён стаў цэнтрам ідэалагічнай і культурна-масавай працы для работнікаў Полацкага нафтаперапрацоўчага завода.

Па вечарах работнікі завода і іх дзеці рэпеціравалі ролі ў драматычных гуртках, адточвалі майстэрства ў харэаграфічных і цыркавых групах, спявалі ў хоры. Цыркавы калектыў «Юнацтва», ансамбль «Камарыкі», ансамбль «Менуэт», духавы аркестр – былі прызнаныя лепшымі ў вобласці і рэспубліцы і не страцілі сваёй папулярнасці да гэтага часу.

Самадзейнай кінастудыяй «Арляня» кіраваў Віталь Дудзін – цяпер вядомы беларускі кінарэжысёр. Фільмы аматарскай кінастудыі станавіліся лаўрэатамі міжнародных фестываляў аматарскіх фільмаў, трансліраваліся па цэнтральным, рэспубліканскім, абласным тэлебачанні.

Усеагульную любоў і ўдзячнасць заваяваў харэаграфічны ансамбль «Дзвінскія зоры» (кіраўнікі – Аляксандр Серы, Мікалай Падаляк), які быў лаўрэатам усесаюзных фестываляў і конкурсаў. Яму апладзіравалі жыхары ГДР, Масквы, Рыгі, Мінска.

Вялікую папулярнасць меў фальклорны ансамбль «Пеўчыя дудары» (кіраўнік – Валерый Пятроўскі). Ансамбль паспяхова гастраляваў па Савецкім Саюзе, Балгарыі, Мексіцы. Дыскацэнтр «Студыя-80» (кіраўнік – Аляксандр Сінькевіч), студыя пантамімы «Блікі» (кіраўнік – Юры Вайвод), ансамбль эстраднага танца «Нюанс» (кіраўнік – Святлана Ціханава), хор народнай песні, музычна-харавая студыя і іншыя клубныя фарміраванні аб'ядноўвалі аматараў мастацтва, дапамагалі рэалізаваць творчы патэнцыял жыхароў г. Наваполацка, а для кагосьці вызначылі будучую прафесію.

Вялікім творчым калектывам Палаца ў розны час кіравалі Кацярына Іванаўна Казакова, Валянціна Іосіфаўна Жэўлакова, Таццяна Рыгораўна Нячаева.

Таксама пры Палацы дзейничаюць:

arrow узорны тэатр «Крынічка»;

arrow народная дзіцячая студыя выяўленчага мастацтва «Сонейка»;

arrow народная студыя эстрадных шоу-праграм ON LINE;

arrow студыя сучаснага танца WATTS.

І сёння Палац культуры ААТ «Нафтан» пад кіраўніцтвам Алены Аляксандраўны Выхаванец з'яўляецца адным з найбуйнейшых устаноў культуры рэгіёну. У Палацы праводзяцца конкурсы, фестывалі, канцэрты, святочныя вечары, дні сямейнага адпачынку, выставы выяўленчага мастацтва, дэкаратыўна-прыкладнай творчасці і фотавыставы і іншыя мерапрыемствы.

Палац культуры ААТ «Нафтан» мае вышэйшую катэгорыю. Больш за дваццаць аматарскіх аб'яднанняў выяўляюць і развіваюць таленты жыхароў горада. Шэсць носяць званні «народныя» і «ўзорныя», адзін – «заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь». Геаграфія іх выступленняў шырокая: ад малых гарадоў нашай рэспублікі да галоўных канцэртных пляцовак краіны, а таксама блізкага і далёкага замежжа. Дасягненні разнастайныя: ад пераможцаў гарадскіх конкурсаў і фестываляў да лаўрэатаў рэспубліканскіх і міжнародных форумаў. Калектыў Палаца адрознівае велізарны творчы патэнцыял, высокі прафесіяналізм і адданасць любімай справе.

Да паслуг наведвальнікаў канцэртная зала на 600 месцаў, малая зала на 150 месцаў, лекцыйная зала, танцавальная зала, дысказал, больш за 30 памяшканняў для клубнай работы. У Палацы адкрыта зала працоўнай славы ААТ «Нафтан».

Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк, вуліца Маладзёжная, д. 76.

 

Палац культуры ААТ «Нафтан». г. Наваполацк. Фотаздымак з сайта: http://dkn.naftan.by/

ЛІТАРАТУРА

1. Вахрамеева, И. Под знаменами молодежного форума / И. Вахрамеева // Вестник Нафтана (Новополоцк). – 2007. – 29 дек. – С. 3.

2. Выхованец, Е. На работу как на праздник / Е. Выхованец ; беседовала М. Костюченко // Вестник Нафтана (Новополоцк). – 2008. – 11 окт. – С. 5.

3. Дакрануцца да цудоўнага // Вестник Нафтана (Новополоцк). – 2007. – 15 дек. – С. 4.

4. Данусевич, Л. Время настоящее / Л. Данусевич // Знамя юности. – 2016. – 15–21 дек. – С. 12–13.

5. Дворец культуры ОАО «Нафтан» (г. Новополоцк) // Каталог профсоюзных и ведомственных любительских коллективов художественного творчества Республики Беларусь со званием «Заслуженный любительский коллектив Республики Беларусь» и наименованием «Народный» («Образцовый»): на 1 октября 2016 года / Федерация профсоюзов Беларуси. – Минск : Проф-Пресс, 2016. – С. 63–69.

6. Имена и даты в истории Дворца / подгот. Е. Бралкова // Вестник Нафтана (Новополоцк). – 2017. – 25 нояб. – С. 1.

7. «Нафтановская скарбонка» засверкала ярким самоцветом на большой сцене Латвии / Е. Бралкова // Вестник Нафтана (Новополоцк). – 2017. – 22 июля. – С. 7.

8. Радзько, Н. Любімаму гораду прысвячаецца... / Н. Радзько // Новополоцк сегодня. – 2018. – 30 янв. – С. 8.

9. Радзько, Н. «Тэатральны кірмаш» / Н. Радзько // Новополоцк сегодня. – 2017. – 26 апр. – С. 1.

10. Радько, Н. Виват, Дворец! / Н. Радько // Новополоцк сегодня. – 2017. – 5 дек. – С. 1, 4.

11. Факеев, В. Святилище муз / В. Факеев // Новая газета (Наваполацк). – 2007. – 27 лістап. – С. 4.

12. Яркие проекты Дворца: 2013–2017 годы / подгот. Е. Бралкова // Вестник Нафтана (Новополоцк). – 2017. – 25 нояб. – С. 3.