Ансамбль узорны вакальна-харэаграфічны «Камарыкі» імя Часлава Клячко. Полацкі раён, г. Наваполацк
- Подробности
- Створана 12.11.2018 12:23
- Адноўлена 19.11.2018 16:40
Створаны ў 1970 годзе пры Палацы культуры ААТ «Нафтан». 3 1972 года мае званне ўзорнага. Арганізатар і кіраўнік заслужаны работнік культуры Беларусі Ч. Клячко (з 1970), хормайстар Г. Хлябункіна.
У складзе ансамбля 4 узроставыя групы ўдзельнікаў ад 6 да 16 гадоў. Ансамбль выступае ў суправаджэнні аркестра народных інструментаў. У рэпертуары тэматычныя «Салют, Перамога!», «Шчаслівае дзяцінства», «Расквітай, Беларусь» і іншыя канцэртныя праграмы, у якія ўваходзілі апрацоўкі беларускіх народных песень і танцы («Саўка ды Грышка», «Кураняткі», «Вясковыя музыкі», «Зялён гай», «Дубравушка ды зялёная», «Адцвілі пралескі», «Кукарэка-недарэка», «Полька-весялуха»), танцы (рускі «Расіяначка», латышскі «Гатвас-дзея», беларускі «Прыдзвінскія тапаткі»), вакальна-харэаграфічныя кампазіцыі «Камарыкі-дударыкі», «Мы юныя будзёнаўцы», «Антон маладзенькі», «Квітней, любы край», творы беларускіх (марш з араторыі «Свяці, зара» Я. Глебава, «Нарачанскія сябры» Э. Зарыцкага, «Песенька пра бусла» і «Зноў у школу» I. Лучанка, «Бярозкі ў Разліве» Ю. Семянякі, «Песня першакласніка» Э. Ханка), іншых кампазітараў, музычнай класікі.
Калектыў – дыпламант Рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «Арляняты вучацца лётаць» (1976), лаўрэат Усесаюзнага агляду самадзейнай творчасці, прысвечанага 40-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Выступае ў праграмах беларускага тэлебачання, вядзе канцэртную дзейнасць у рэспубліцы і за яе межамі, выступаў у гарадах Ніжні Ноўгарад, Віцебск, Мінск, у Прыбалтыцы, Германіі.
28 верасня 2017 года ўзорнаму вакальна-харэаграфічнаму ансамблю «Камарыкі» ім. Ч. Клячко Палаца культуры ААТ «Нафтан» прысвоена званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь».
ЛІТАРАТУРА
1. Бралкова, Е. «Комарикам» присвоили звание «Заслуженный любительский коллектив Республики Беларусь» / Е. Бралкова // Вестник Нафтана (Новополоцк). – 2017. – 7 окт. – С. 1.
2. Вахрамеева, И. «Комарики» получили «Признание» / И. Вахрамеева // Вестник Нафтана (Новополоцк). – 2009. – 31 сент. – С. 1–2.
3. Вахрамеева, И. Светлана Федотова: «Танец – это мое все!» / И. Вахрамеева // Вестник Нафтана (Новополоцк). – 2009. – 18 июля. – С. 3.
4. Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны вакальна-харэаграфічны ансамбль «Камарыкі» Палаца культуры Адкрытага акцыянернага таварыства «Нафтан» г. Наваполацка // Заслужаныя аматарскія калектывы Рэспублікі Беларусь / склад., аўт. тэксту: І. І. Галабурда, А. І. Кавалёў. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2017. – С. 50–51.
5. Мальцев, В. Чеслав Владимирович Клечко – художественный руководитель вокально-хореографического ансамбля «Комарики» / В. Мальцев // Новая газета (Наваполацк). – 2002. – 11 кастр. – С. 1.
6. Масленікаў, П. Р. Узорны дзіцячы ансамбль песні і танца «Камарыкі» / П. Р. Масленікаў // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. С. С. Чарняўская ; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – С. 884–885.
7. Образцовый вокально-хореографический ансамбль «Комарики» имени Чеслава Клечко // Каталог профсоюзных и ведомственных любительских коллективов художественного творчества Республики Беларусь со званием «Заслуженный любительский коллектив Республики Беларусь» и наименованием «Народный» («Образцовый»): на 1 октября 2016 года / Федерация профсоюзов Беларуси. – Минск : Проф-Пресс, 2016. – С. 68.
8. Павлюк, Ю. «Весялуха» во Дворце республики // Новая газета (Наваполацк). – 2005. – 1 ліп. – С. 1.