Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Тэатр узорны «Крынічка». Полацкі раён, г. Наваполацк

Тэатр «Крынічка» быў заснаваны ў 1970 годзе Мікалаем Міронавічам Юрчанка пры Палацы культуры ААТ «Нафтан». 3 1977 года мае званне «ўзорны».

З 1992 па 2010 год калектывам кіравала Наталля Дзмітрыеўна Лютвінская. Пасля яе рэжысёрам «Крынічкі» стала Анжаліка Уладзіміраўна Шакава, затым Жанна Леанідаўна Атвалка. Сёння кіруе тэатрам малады рэжысёр Юлія Лузгіна.

У аснове рэпертуару спектаклі паводле народных казак, п'ес драматургаў. Сярод пастановак «Пунсовая кветачка» Л. Браўсевіча і I. Карнавухавай, «Марфа-каруначніца і Іван-каваль» Б. Брэева і Ю. Праданава, «Папялушка» Т. Габэ, «Казка пра Ваню і мядзведзя Бурана» Г. Гарф, «Горад дурняў» У. Ліўшыца, «Адалень-трава» В. Любімавай, «Беласнежка і сем гномаў» А. Табакова і Л. Усцінава, «Мудрасць дабрыні», «Маленькі шарманшчык» і «Недатыка» Л. Усцінава, «Дождж ліў як з вядра» А. Хмеліка і М. Шатрова, «Фініст – ясны сокал» М. Шастакова, «Снежная каралева» Я. Шварца.

Калектыў – дыпламант Рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «Арляняты вучацца лётаць» (1976). Тэатр супрацоўнічае з іншымі творчымі калектывамі Палаца, такімі як студыя Online, ансамбль «Камарыкі», ансамбль «Менуэт» і іншыя. Спецыяльна для спектакляў «Крынічкі» яны рыхтуюць асобныя канцэртныя нумары, якія ўплятаюцца ў сюжэт. Некаторыя артысты «Крынічкі» з'яўляюцца ўдзельнікамі каманды КВЗ ААТ «Нафтан». Артысты тэатра таксама выступаюць у ролі вядучых канцэртных праграм, аніматараў, персанажаў у тэатралізацыі да розных каляндарных святаў. Для самых юных і пачынаючых артыстаў пры тэатры існуе «Тэатральная студыя для самых маленькіх».

Спектакль у пастаноўцы ўзорнага тэатра «Крынічка». Фотаздымак з сайта http://dkn.naftan.by

ЛІТАРАТУРА

1. Масленікаў, П. Р. Узорны дзіцячы тэатр «Крынічка» / П. Р. Масленікаў // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. С. С. Чарняўская ; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – С. 885.