Кінавідэаклуб народны «Летапіс». Талачынскі раён, г. Талачын
- Подробности
- Створана 06.02.2020 12:23
- Адноўлена 06.02.2020 09:52
Кінастудыя «Летапіс» Талачынскага раённага Дома культуры дзейнічае з 1965 года.
Заснавальнік – Анатоль Антонавіч Шнэйдар.
Званне «народны» прысвоена ў 1983 годзе.
У 1990 годзе студыя стала членам Беларускай Асацыяцыі клубаў ЮНЭСКА з правам карыстання сімволікай гэтай арганізацыі.
У 1999 годзе кінастудыя пераўтворана ў кінавідэаклуб.
Кінавідэаклуб – удзельнік 45-га Міжнароднага кангрэса кінааматараў і 48-га Сусветнага фестывалю непрафесійнага кіно «УНІКА-86».
У 1988 годзе кінавідэаклуб Пасольствам Аргенціны ў Маскве быў запрошаны да ўдзелу ў 16-м Міжнародным фестывалі шырокаэкраннага аматарскага кіно ў г. Буэнас-Айрэс.
У актыве кінавідэаклуба больш за 100 дакументальных поўна- і кароткаметражных фільмаў. Асноўная тэма – ваенна-патрыятычная («Дарогамі подзвігу», «Па месцах былых баёў», «Ветэраны»).
Фільмы «Бітва за хлеб», «Майстрыха» распавядаюць пра працаўнікоў Талачынскага раёна.
На рэспубліканскіх аглядах-конкурсах адзначаны ўзнагародамі наступныя фільмы: «Родныя пейзажы» (1974), «Мы прыйдзем да цябе, поле» (1979), «Возера Касмачэўскае» (1980), «На мяжы Еўропы і Азіі» (1982), «Лясное возера» (1984), «Праз 40 гадоў» (1985).
Больш за 20 стужак было паказана на рэспубліканскім і абласным тэлебачанні.
ЛІТАРАТУРА
1. Махтадуй, Т. Так пишется летопись / Т. Махтадуй // Советская Белоруссия. – 2000. – 12 мая. – С. 4.
2. Образование. Культура. Здравоохранение // Моя Толочинщина: страницы истории / А. Шнейдер. – 2-е изд, с изм. – Минск : Бизнесофсет, 2006. – С. 161–167.
3. Пятровіч, М. Летапіс раёна вядзе кінастудыя / М. Пятровіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі,1988. – С. 649–650.
4. Саўчанка, А. Калі ў Талачыне камандуюць: «Матор!» / А. Саўчанка // Культура. – 2014. – 13 снеж. – С. 13.