Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Клуб народны майстроў і мастакоў-аматараў «Талака». Талачынскі раён, г. Талачын

Клуб майстроў і мастакоў-аматараў «Талака» працуе з 1992 года на базе раённага Дома рамёстваў.

Званне «народны» клуб атрымаў у 1999 годзе, пацверджана ў 2014 г.

Першы кіраўнік клуба – скульптар Юрый Віктаравіч Палякоў.

Зараз клуб узначальвае Ларыса Віктараўна Станкевіч.

Члены клуба працуюць у розных відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: саломапляценне, ткацтва, разьба па дрэве, лозапляценне, аплікацыя з саломкі, жывапіс, фларыстыка, макрамэ.

Клуб – удзельнік раённых, абласных і рэспубліканскіх мерапрыемстваў: Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», Міжнароднага фестывалю «Звіняць цымбалы і гармонік», Рэспубліканскага фестывалю «Сівая легенда», абласной выстаўкі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Карагод талентаў», свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі».

 

Выстава работ удзельнікаў народнага клуба майстроў і мастакоў-аматараў «Талака». Фотаздымак з сайта http://www.natal.by

ЛІТАРАТУРА

1. Дом ремёсел // Синеокая Толочинщина: история, экономика, культура, памятные места / А. А. Шнейдер ; фото: С. А. Абрамович [и др.]. – Минск : Бизнесофсет, 2009. – С. 33–35.

2. Хмялюк, М. Пацвердзілі званне народнага клуба / М. Хмялюк // Наша Талачыншчына. – 2014. – 11 кастр. – С. 3.