Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Цэнтр культуры, ДУК. Шаркаўшчынскі раён, г. п. Шаркаўшчына

 

Сучасная назва ДУК «Шаркаўшчынскі раённы Цэнтр культуры»
Тып дзяржаўная ўстанова культуры
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Шаркаўшчынскі раён, г. п. Шаркаўшчына

 

Шаркаўшчынскі раённы Цэнтр культуры быў адчынены ў канцы 1944 года ў г. п. Шаркаўшчына. З 1982 года функцыянуе ў спецыяльна пабудаваным будынку. Агульная плошча 2196,2 м2. Пры Цэнтры культуры дзейнічаюць узорны цыркавы калектыў «Мара», народны хор «Спадчына», народнае літаратурна-музычнае аб'яднанне «Світанак», народны клуб народных майстроў і самадзейных мастакоў «Талака», узорны тэатр эстраднай песні «Маленькая фея».

Хор «Спадчына» – лаўрэат абласнога фестывалю харавога мастацтва «Пеўчае поле», удзельнік Міжнароднага фестывалю песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне», дыпламант Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва «Беларусь – мая песня», рэспубліканскага свята, прысвечанага 100-годдзю Г. Цітовіча (Мінск, 2010).

Літаратурна-музычнае аб'яднанне «Світанак» – лаўрэат агляду-конкурсу аматарскіх аб'яднанняў і клубаў па інтарэсах у рамках Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва «Беларусь – мая песня», дыпламант абласнога свята народнага гумару «Смяяцца не грэх». Паэтычныя творы членаў аб'яднання друкуюцца ў абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выданнях.

Цыркавы калектыў «Мара» – лаўрэат рэспубліканскага фестывалю «Залатыя ключы», Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва «Беларусь – мая песня», дыпламант рэспубліканскага тэлефестывалю юных талентаў «Усе мы родам з дзяцінства», міжнародных фестываляў дзіцячай творчасці «Залатая пчолка», цыркавога мастацтва (г. Юрмала, Латвія), удзельнік маладзёжных Дэльфійскіх гульняў дзяржаў-удзельнікаў СНД (Мінск).

Адрас: Віцебская вобласць, Шаркаўшчынскі раён, г. п. Шаркаўшчына, вуліца Энгельса, д. 2.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Барыла, А. Закружылася «цыркавая карусель»: пра цыркавы калектыў Шаркаўшчынскага раённага Дома культуры / А. Барыла // Клiч Радзiмы(Шаркаўшчына). – 1999. – 16 студз. – С. 2.

2. Райчонак, С. Дэбют на вялікай сцэне / С. Райчонак // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2018. – 27 снеж. – С. 2.

3. Райчонак, С. З песняй па жыцці / С. Райчонак // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2013. – 6 сак. – С. 2.

4. Райчонак, С. «Кот, Вася і Фея ў краіне казак» / С. Райчонак // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2013. – 27 крас. – С. 6.

5. Русачёнок, Г. А. Шарковщинский районный Дом культуры / Г. А. Русачёнок // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – С. 604–605.

6. Сосна, К. Хвала і пашана табе, хлебароб! / К. Сосна // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2013. – 27 лістап. – С. 1–2.