Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Цэнтр культуры і народнай творчасці, ДУК. Расонскі раён, г. п. Расоны

 

Сучасная назва ДУК «Расонскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці»
Былая назва Расонскі раённы Дом культуры (1970)
Тып дзяржаўная ўстанова культуры
Дата заснавання 1970
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Расонскі раён, г. п. Расоны

 

У 1970 годзе ў г. п. Расоны быў адкрыты раённы Дом культуры.

Агульная плошча 1164,4 м2, у тым ліку глядзельная зала – 347,5 м2, танцавальная – 147 м2, клас харэаграфіі – 66,2 м2, метадычны кабінет – 53,5 м2, більярдная – 51,5 м2.

Асноўныя напрамкі дзейнасці РДК:

– развіццё творчага патэнцыялу насельніцтва;

– арганізацыя культурнай дзейнасці насельніцтва;

– фарміраванне здаровага ладу жыцця;

– патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі;

– уцягванне ў калектывы мастацкай самадзейнасці цяжкіх падлеткаў, інвалідаў.

Ва ўстанове культуры дзейнічаюць 9 калектываў самадзейнай творчасці:

народны вакальна-харэаграфічны калектыў «Свяціца»;

– народны клуб «Ветэран»;

– калектыў эстрадных спеваў;

– народны клуб самадзейных паэтаў «Натхненне»;

– танцавальны калектыў;

– тэатральны калектыў для дзяцей;

– лялечны калектыў «Вясёлыя дзеці»;

– лялечны калектыў (дарослыя);

– дзіцячы клуб «Усмешка».

Народны клуб «Ветэран» (2002) з'яўляецца адным з найстарэйшых творчых калектываў, які створаны з мэтай арганізацыі вольнага часу пажылых людзей сродкамі мастацкай самадзейнай творчасці. Дыпламант абласных фестываляў народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны», лаўрэат святочнага конкурсу народных талентаў «Іграй, гармонь».

Вакальна-харэаграфічнаму калектыву «Свяціца» больш за 20 гадоў. У яго склад уваходзіць тры групы: вакальная, інструментальная і танцавальна-харэаграфічная. Рэпертуар народнага калектыву – творы народнай спадчыны, мясцовага фальклору, творы і апрацоўкі беларускіх кампазітараў, беларуская канта з Полацкага сшытка.

Калектывы вядуць актыўную канцэртную дзейнасць і паспяхова прадстаўляюць Расонскі раён на абласных, рэспубліканскіх і міжнародных фестывалях.

Калектывы ўдзельнічаюць у фестывалях сельскага турызму «Заборскі фэст», праводзяць спектаклі пад адкрытым небам у музеі партызанскага быту (в. Роўнае Поле), святы народнага календара, раённыя агляды-конкурсы «Расонскія напевы», канцэрты.

З удзелам калектываў Цэнтра культуры былі экранізаваны дакументальныя фільмы «Зямля беларуская» (2009), «Пяты фронт» (2010).

Дырэктар – Власава Ларыса Міхайлаўна.

Адрас: Віцебская вобласць, Расонскі раён, г. п. Расоны, вуліца Савецкая, д. 11.

 

Расонскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by

ЛІТАРАТУРА

1. Кірылава, А. Яе голас шчыра вітае: «Добры вечар!» / А. Кірылава // Голас Расоншчыны. – 2010. – 16 сак. – С. 1.

2. Лопатина, Т. Активный ритм жизни приняла со студенчества / Т. Лопатина // Голас Расоншчыны. – 2015. – 28 лістап. – С. 9.

3. Россонский районный Дом культуры // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 417.

4. Симонович, Д. Добро пожаловать, таланты! / Д. Симонович // Віцебскі рабочы. – 2011. – 3 марта. – С. 22.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Афіцыйны сайт Расонскага райвыканкама