Тэатр народны. Шумілінскі раён, г. п. Шуміліна
- Подробности
- Створана 30.06.2020 12:23
- Адноўлена 23.06.2020 11:10
Народны тэатр Шумілінскага раённага Цэнтра культуры пачаў сваё існаванне ў 1967 годзе і з'яўляецца самым першым калектывам раёна, які атрымаў ганаровае званне «народны» ў 1978 годзе.
Першым рэжысёрам тэатра быў Генадзь Канстанцінавіч Ганчароў, пад кіраўніцтвам якога тэатр стаў вядомым не толькі ў Віцебскай вобласці, але і за яе межамі.
Кожны год тэатр ставіць два аднаактавыя спектаклі, сцэнкі і мініяцюры. У рэпертуары – п'есы беларускіх і іншых драматургаў: «Паўлінка» (1967) і «Прымакі» паводле Я. Купалы, «Недаступны» Я. Коласа, «Жанаты Жаніх» А. Кузняцова (усе тры – 1969), «Трыбунал» А. Макаёнка (1977), «Вясёлыя, багатыя і бедныя» Г. Марчука (1982), «Іван і Мадонна» А. Кудраўцава (1988), «Фронт» А. Карнейчука (1994), «Вяселле на Шуміліншчыне» (1972), «Чачотка» (1980, аўтар і рэжысёр – Г. Ганчароў), «Як кум да кумы заляцаўся» (2002, пастаўлена сумесна з народным фальклорным калектывам «Гульбічы»), «Жаночы вулей» В. Ткачова (2012), «Гуляем у дружную сям'ю, ці Гарнір па-французску» М. Камалеці (2016), «№ 13» Р. Куні (2018), «Кадрыля» У. Гуркіна (2020); пастаноўкі для дзяцей – «Іван-дурань і навагодні снег», «Ох і Кузьма», «Варвара-краса», «Марозка», «Цар-дзяўчына», «Бу-ра-ці-на».
Калектыў – дыпламант 1-й рэспубліканскай дэкады самадзейнага і прафесійнага тэатральнага мастацтва (1987), II Усесаюзнага фестывалю народнай творчасці (1987). Самадзейныя артысты тэатра некалькі дзесяцігоддзяў атрымліваюць дыпломы ў розных намінацыях на абласным аглядзе творчасці «Тэатральная вясна».
На базе народнага тэатра працуе дзіцячая тэатральная студыя.
Зараз рэжысёр тэатра – Таццяна Багданава.
ЛІТАРАТУРА
1. Астапенка, А. М. Шумілінскі народны тэатр / А. М. Астапенка // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1987. – Т. 5 : Скамарохі–Яшчур. – С. 593.
2. Гусакова, О. Наследие творца / О. Гусакова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2010. – 16 янв. – С. 12.
3. Еўланава, В. Тэатр жыве не адным днём / В. Еўланава // Герой працы (Шумiлiна). – 1997. – 5 крас. – С. 2.
4. Зайцава, Л. Народны тэатр дорыць свята / Л. Зайцава // Герой працы (Шумiлiна). – 2018. – 27 лістап. – С. 4.
5. Карпушэнка, А. «Тэатр – маё жыццё» / А. Карпушэнка // Герой працы (Шумiлiна). – 2004. – 30 сак. – С. 2.
6. Край, богатый талантами // Память: историко-документальная хроника Шумилинского района / редкол.: И. П. Шамякин [и др] ; худож. А. Н. Хилькевич. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 1985. – С. 515.
7. Чарнічэнка, Н. «№ 13» – сусветны хіт на шумілінскай сцэне / Н. Чарнічэнка // Герой працы (Шумiлiна). – 2018. – 24 крас. – С. 7.
8. Чарнічэнка, Н. Пасля прэм'еры «Гуляем у дружную сям'ю» / Н. Чарнічэнка // Герой працы (Шумiлiна). – 2016. – 19 крас. – С. 7.
9. Шумілінскі народны тэатр // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2003. – Т. 2 : Л–Я. – С. 540.
СПАСЫЛКІ