Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ансамбль народнай музыкі і песні «Мёрыца». Мёрскі раён, г. Мёры

Ансамбль народнай музыкі і песні «Мёрыца» ДУА «Міёрская дзіцячая школа мастацтваў» – народны аматарскі калектыў – створаны ў 1992 годзе. Званне «народны» ансамблю прысвоена ў 2005 годзе. Кіраўніком калектыву у той час была Зінаіда Іванаўна Пучкоўская. Ансамбль мае вакальную і інструментальную групы. Таму на канцэртах «Мёрыцы» глядач можа пачуць як вакальныя творы ў музычным суправаджэнні, так і інструментальныя п'есы рознага характару. У 2006 годзе пачала дзейнічаць харэаграфічная група.

У склад калектыву ўваходзяць выкладчыкі музычнай школы, работнікі Дома культуры, служачыя, работнікі прамысловых прадпрыемстваў. Калектыў – 12 чалавек. З верасня 2015 года ансамбль узначаліла Маляўка Дзіяна Генадзьеўна (мастацкі кіраўнік), Лавец Ігар Уладзіміравіч – музычны кіраўнік. Рэпертуар ансамбля складаецца не толькі з беларускай, але і з рускай і польскай музыкі. Выконваюцца народныя і аўтарскія творы.

Ансамбль паспяхова выступае на канцэртных пляцоўках горада і раёна. Кожны год удзельнічае ў рэспубліканскім фестывалі «Дажынкі». У мерапрыемствах прымае ўдзел не толькі ўвесь калектыў, але вакальная і інструментальная групы паасобку. Аркестр неаднаразова выязджаў на фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» у Паставы, на ІІ і ІІІ абласным конкурсе аркестравых калектываў атрымаў дыпломы І і II ступені. Удзельнічаў у конкурсе-аглядзе аркестравых калектываў у рамках II Усебеларускага фестывалю мастацтваў «Беларусь – мая песня».

Асноўныя мэты і задачы калектыву: захаванне і развіццё культуры для духоўна-маральнага адраджэння грамадства, стварэнне ўмоў для знаёмства шырокіх пластоў насельніцтва ўвогуле з музычнай культурай.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Дзядзюра Л. Спявае «Мёрыца» / Л. Дзядзюра // Вiцебскі рабочы. – 2005. – 8 верас. – С. 14.

2. Рынкевіч, К. Аб'яднаныя любоўю да прыгожага / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2017. – 26 верас. – С. 5.