Школа мастацтваў, ДУА. Мёрскі раён, г. Мёры
- Подробности
- Створана 19.08.2020 08:40
- Адноўлена 19.08.2020 15:25
Сучасная назва | ДУА «Міёрская дзіцячая школа мастацтваў» |
Былая назва | Міёрская музычная школа |
Тып | дзяржаўная ўстанова адукацыі |
Дата заснавання | 1967 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Мёрскі раён, г. Мёры |
ДУА «Міёрская дзіцячая школа мастацтваў» рэалізуе адукацыйныя праграмы дадатковай адукацыі мастацкага профілю. Яна была адкрыта ў 1967 годзе як музычная школа. У 1992 годзе школа атрымала новы будынак і адначасова змяніла назву – ДУА «Міёрская дзіцячая школа мастацтваў». Пачало работу мастацкае аддзяленне.
У 2007 годзе быў адкрыты інструментальны клас у аг. Чапукі на базе Чапукаўскай базавай школы, а ў 2008 годзе ў школе мастацтваў адкрылася новае аддзяленне – тэатральнае. У 2013 годзе пасля закрыцця Дзісненскай дзіцячай музычнай школы былі адкрыты 2 філіялы ДУА «Міёрская дзіцячая школа мастацтваў» у г. Дзісна і аг. Язна, а таксама інструментальны клас у аг. Павяцце.
Пры школе працуе студыя эстэтычнай адукацыі. Дзеці на працягу года знаёмяцца з рознымі відамі мастацтва: тэатр, музыка, харэаграфія, выяўленчае мастацтва.
Зараз у структуру ДУА «Міёрская дзіцячая школа мастацтваў» уваходзяць Дзісненскі і Язненскі філіялы, інструментальныя класы ў аграгарадках Чапукі і Павяцце. Тут навучаюцца 386 вучняў. Працуюць 37 настаўнікаў.
Пры Міёрскай дзіцячай школе мастацтваў працуюць творчыя калектывы: са складу навучэнцаў – узорны аркестр баянаў-акардэонаў, дзіцячыя хоры, харэаграфічны калектыў, вакальныя групы, тэатральны калектыў, трыа гітарыстаў, ансамбль скрыпачоў, ансамбль народных інструментаў; са складу выкладчыкаў – народны ансамбль народнай песні «Мёрыца», інструментальны квінтэт, ансамбль народных інструментаў «Каліна».
Адрас: Віцебская вобласць, Мёрскі раён, г. Мёры, плошча Леніна, 14а.
ЛІТАРАТУРА
1. Басікірская, А. «Аркестр грыміць басамі, баян выдувае мех» / А. Басікірская // Міёрскія навіны. – 2017. – 7 лют. – С. 4
2. Басікірская, А. Без традыцый мы ніхто / А. Басікірская // Міёрскія навіны. – 2017. – 11 сак. – С. 7.
3. Воронина, Е. Талантов не счесть / Е. Воронина // Міёрскія навіны. – 2018. – 5 чэрв. – С. 6.
4. Пашкевіч, Т. Аркестр грыміць басамі, танцор не шкадуе ног / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2017. – 16 мая. – С. 7.
5. Пашкевіч, Т. Дапамагчы таленту расцвісці / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2016. – 14 мая. – С. 13.
6. Рынкевіч, К. Аб'яднаныя любоўю да прыгожага / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2017. – 26 верас. – С. 5.
7. Рынкевіч, К. Гучыць музыка ад маладосці да мудрасці / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2017. – 21 лістап. – С. 6.
8. Рынкевіч, К. Па клавішах упэўненай рукой / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2018. – 27 сак. – С. 5.
9. Рынкевіч, К. 50 год на хвалі творчасці / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2017. – 11 лістап. – С. 4–5.
10. Рынкевіч, К. Танцаваць і ўсміхацца / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2017. – 6 студз. – С. 5.'
11. Рынкевіч, К. Творчы саюз сатканы з гукаў і мелодый / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2017. – 31 кастр. – С. 5.
12. Станкевіч, Н. На ноце эстэтыкі да духоўнага абагачэння / Н. Станкевіч // Міёрскія навіны. – 2019. – 2 крас. – С. 3.