Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ансамбль танца, музыкі і песні «Талака». Віцебск, г.

Ансамбль танца, музыкі і песні «Талака» Віцебскай абласной філармоніі створаны ў 1993 годзе. Арганізатарам ансамбля і доўгія гады мастацкім кіраўніком быў харэограф заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалай Падаляк. Зараз мастацкім кіраўніком калектыву з'яўляецца Аляксандр Верам'ёў. У складзе ансамбля харэаграфічныя, вакальныя і інструментальныя групы.

Ансамбль знаёміць слухачоў з лепшымі ўзорамі і малавядомымі жамчужынамі музычнай спадчыны Беларусі. У аснове харэаграфічнай праграмы ансамбля – народна-сцэнічныя танцы рэгіёнаў Беларусі, розныя па сваіх традыцыях і манеры выканання, каларыту касцюмаў («Бабылі», «Кола», «Закаблукі», «Баравенічкі», «Гульні ў ваколіцы», «Прыдзвінскія забавы» і іншыя). У рэпертуары інструментальнага гурта – агульнабеларускі і рэгіянальны фальклор, музыка народаў свету (руская, украінская, цыганская, іспанская). Песенны рэпертуар прадстаўлены беларускімі народнымі напевамі Віцебскага рэгіёна ў традыцыйным распеве, прафесійнымі працамі народных песень у апрацоўцы В. Зінкевіча, А. Кашкура, А. Рашчынскага, М. Сіраты і інш. «Талака» з нязменным поспехам выступае як на маленькіх пляцоўках, так і ў самых прэстыжных залах рэспублікі і за мяжой. Калектыву апладзіравалі ў Германіі, Польшчы, Іспаніі, Партугаліі, Андоры, Францыі, Балгарыі, Малдове, Літве, Латвіі, Расіі.

Высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства, якое ўключае ў сябе віртуознасць, ансамблевую зладжанасць, энергетыку артыстаў, дазволіла калектыву заняць годнае месца ў шэрагу прафесійных калектываў Беларусі.

У 2021 годзе ансамбль танца, музыкі і песні «Талака» быў удастоены Ганаровай граматы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 

Ансамбль танца, музыкі і песні «Талака» Віцебскай абласной філармоніі.  Фота з сайта https://www.belta.byАнсамбль танца, музыкі і песні «Талака» Віцебскай абласной філармоніі.  Фота з сайта https://vitebsk-fil.by/Ансамбль танца, музыкі і песні «Талака» Віцебскай абласной філармоніі.  Фота з сайта https://vitebsk-fil.by/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Авик, В. Награда за профессионализм / В. Авик // Витебские вести. – 2019. – 2 марта. – С. 10.

2. Веселуха, Е. Художественный руководитель ансамбля «Талака» Николай Подоляк: «На "Дажынках" презентовали "Базар большой"» / Е. Веселуха // Сельская газета. – 2021. – 9 дек. – С. 6.

3. Крупица, Н. В «Талаке» – белорусская душа / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2021. – 2 дек. – С. І. – (Прил.: «Вечерний Витебск»).

4. Крупица, Н. Легенды на языке музыки и танца / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2022. – 27 окт. – С. VІ. – (Прил.: «Вечерний Витебск»).

5. Мацаберидзе, Н. В. «Талака», ансамбль танца, музыки и песни / Н. В. Мацаберидзе // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 503.

6. Пастернак, Т. «Закавыркі» в Кастилии / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2017. – 5 окт. – С. 24.

7. Пастернак, Т. С. «Талака» – с любовью к народному искусству / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2021. – 3 дек. – С. 11.

8. Покорили Испанию // Твой город (Витебск). – 2017. – 5 окт. – С. 3.

9. Соловьёва, Т. В пляс пуститься с «Талакой» / Т. Соловьёва // Витебские вести. – 2024. – 21 мая. – С. 10.

10. «Талака», беларускі ансамбль танца, музыкі і песні Віцебскай абласной філармоніі // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2002. – Т. 15 : Следавікі–Трыо. – С. 397.

11. «Талака», белорусский ансамбль танца, музыки и песни Витебской областной филармонии // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 7 : Снегирь–Ящерицын. – С. 180.

12. Шагалеева, І. Філарманічны калейдаскоп / І. Шагалеева // Культура. – 2016. – 7 мая. – С. 3.

13. Яблоков, Н. Путешествие по обрядовому календарю / Н. Яблоков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2024. – 6 июня. – С. VII. – (Прил.: «Вечерний Витебск»).

 

СПАСЫЛКІ

Ансамбль танца, музыки и песни «Талака»