Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Калектыў аматарскі народны студыя вакальная эстрадная «Канстанта». Віцебск, г.

Вакальная эстрадная студыя «Канстанта» створана ў сакавіку 2000 года на базе вакальнага калектыву Дома культуры УА «Віцебская ордэна "Знак Пашаны" дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны» (існаваў з 1994).

У 2008 годзе студыі прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». У склад калектыву ўваходзяць студэнты, супрацоўнікі і выкладчыкі акадэміі.

Асноўныя мэты дзейнасці – удасканаленне выканальніцкага майстэрства ўдзельнікаў, папулярызацыя твораў беларускіх і замежных аўтараў.

У рэпертуары песні беларускіх кампазітараў, песні ваенных гадоў, сучасныя эстрадныя песні.

Студыя прымае актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, якія праводзяцца Домам культуры акадэміі, прафарыентацыйнай рабоце акадэміі, гарадскіх, абласных і рэспубліканскіх фестывалях і конкурсах.

Калектыў – удзельнік фестываляў «Студэнцкая вясна», «Студэнцкая Аграрная Вясна», Рэспубліканскага фестывалю маладых выканаўцаў эстраднай песні «Песні юнацтва нашых бацькоў», Рэспубліканскага конкурсу маладых эстрадных выканаўцаў «БелАЗаўскі акорд» (Жодзіна), Рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці студэнцкай моладзі «Арт-вакацыі», Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» і іншых. Калектыў прымае ўдзел у канцэртах у Мінску, Пскове, Вележы, Оршы, Смаргоні, Шклове, Пінску, Століне, Давыд-Гарадку, Івацэвічах, Рэчыцы і іншых месцах.

Кіраўнік калектыву – Алег Кансон.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бабіч, Т. М. Віцебская народная эстрадна-вакальная студыя «Канстанта» / Т. М. Бабіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 328.

 

СПАСЫЛКІ

ВГАВМ. Дом культуры