Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Славянскі базар у Віцебску, Міжнародны фестываль мастацтваў, Віцебск, г.

 

Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» праводзіцца з 1992 года. Першапачаткова праходзіў як Міжнародны музычны фестываль «Славянскі базар» («Славянскі кірмаш»). З 1998 года – сучасная назва.

Арганізатары – Міністэрства культуры Беларусі, Расіі і Украіны, віцебскія абласны і гарадскі аблвыканкамы, Цэнтр культуры «Віцебск».

Мэты фестывалю – адраджэнне, развіццё, папулярызацыя лепшых традыцый і дасягненняў нацыянальнай, сусветнай культуры і мастацтва, аб'яднанне творчых сіл дзяржаў-удзельніц, падтрымка маладых талентаў і наватарства ў галіне культуры і мастацтва.

Геаграфія фестывалю ахоплівае пяць кантынентаў і з кожным годам пашыраецца за кошт новых краін-удзельніц.

У рамках фестывалю праводзяцца Дні культуры і Дзень Саюзнай дзяржавы, гала-канцэрты майстроў мастацтваў Расіі, Беларусі і Украіны, тэатральныя пастаноўкі, канцэрты, шматлікія конкурсы, фальклорныя фэсты з конкурсамі рамёстваў і промыслаў, мастацкія вернісажы, творчыя сустрэчы з дзеячамі культуры і мастацтва, дзіцячыя фестывалі.

Высокі творчы ўзровень фестывалю мастацтваў падкрэсліваюць Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» і Міжнародны дзіцячы музычны конкурс «Віцебск». Па традыцыі пераможцы конкурсаў маюць магчымасць выступіць на сцэне Летняга амфітэатра, якая з'яўляецца галоўнай пляцоўкай фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Пераможцы Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу – у гала-канцэрце ўрачыстага адкрыцця фестывалю, пераможцы Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні – у гала-канцэрце ўрачыстага закрыцця фестывалю.

Яркаму каларыту фестывалю садзейнічае правядзенне мерапрыемстваў на вуліцах, плошчах, у парках і скверах горада. Традыцыйна праводзяцца: кірмаш народных рамёстваў і промыслаў «Горад майстроў», выстава-кірмаш «Віцебскі вернісаж», кірмашы «Задзвінскі кірмаш» і сувенірнай прадукцыі.

З 1995 года «Славянскі базар у Віцебску» праводзіцца пад патранатам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і беларускага ўрада. Кіраўнік дзяржавы заўсёды прымае ўдзел у адкрыцці фестывалю мастацтваў, дзе адбываецца ўручэнне прэмій Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва і Спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразумення». На тэрыторыі Летняга амфітэатра ў 2009 годзе была закладзена Алея зорак (з 2016 года называецца Плошча лаўрэатаў), на якую занесены імёны ўладальнікаў гэтай высокай узнагароды.

З 1998 года Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» з'яўляецца членам FIDOF (Міжнароднай федэрацыі фестывальных арганізацый), якая прызнала віцебскі фестываль «Фестывалем года» ў 2000 і 2004 гг.

Аўтар эмблемы фестывалю – маскоўскі мастак Аляксандр Грым. На ёй намаляваны васілёк, які вырас на нотнай постаці.

У выставачнай зале «Духаўскога кругліка» працуе пастаянная экспазіцыя, прысвечаная Міжнароднаму фестывалю мастацтваў.

 

Плакат I Міжнароднага музычнага фестывалю «Славянскі базар». г. Віцебск. Фота з сайта https://fest-sbv.byЛагатып ХХХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Фота з сайта https://fest-sbv.byМіжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Фота з сайта https://ej.byМіжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Фота з сайта https://minsknews.byМіжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Фота з сайта https://www.sb.byМіжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Фота з сайта https://rg.ruПлошча лаўрэатаў фестывалю «Славянскі базар у Віцебску». Фота з сайта https://marshruting.comПлошча лаўрэатаў фестывалю «Славянскі базар у Віцебску». Фота з сайта https://yandex.by/maps

 

ЛІТАРАТУРА

1. Басс, Р. М. Жизнь как фестиваль: директор «Славянского базара в Витебске» Родион Басс – о том, как все начиналось / Р. М. Басс ; беседовала О. Крученкова // Народная газета. – 2011. – 19 мая. – С. VII.

2. Васильковая песня лета : [фотоальбом] / шеф-ред. Р. Басс ; сост. А. Шульман [и др.] ; фото Д. Богорада [и др.]. – Минск : Минская фабрика цветной печати, 2006. – 103 с.

3. Завадская, И. Музыка над Витебском / И. Завадская // СБ. Беларусь сегодня. – 2019. – 1 марта. – С. 8–9.

4. Здесь живет музыка : [альбом] / автор проекта А. Шульман ; ред. Ю. Вайлунова-Шинкевич ; фото В. Базан [и др.]. – Витебск : Центр культуры «Витебск» : Дирекция Международного фестиваля искусств «Славянский базар в Витебске», 2013. – 88 с.

5. Іванова, Л. З юбілеем, фестываль! / Л. Іванова // Літаратура і мастацтва. – 2011. – 8 ліп. – С. 1.

6. Крупица, Н. Живая история / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2020. – 18 июля. – С. 7.

7. Международный фестиваль искусств «Славянский базар в Витебске» // Витебская область : справочно-представительский альбом / редкол.: В. П. Андрейченко [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2005. – С. 60–62.

8. Международный фестиваль искусств «Славянский базар в Витебске» // Витебск : путеводитель / текст Л. Хмельницкая ; фото В. Базан. – Минск : Рифтур, 2006. – С. 66–67.

9. Международный фестиваль искусств «Славянский базар в Витебске», XX : [буклет] / шеф-ред. Р. Басс; сост. А. Шульман [и др.]. – Витебск : Дирекция Международного фестиваля искусств «Славянский базар в Витебске», 2011. – 152 с.

10. Международный фестиваль искусств «Славянский базар в Витебске», XXV : [буклет] / сост. А. Шульман [и др.]. – Витебск : Центр культуры «Витебск» : Дирекция Международного фестиваля искусств «Славянский базар в Витебске», 2016. – 208 с.

11. Найденков, И. В. «Славянский базар в Витебске» / И. В. Найденков // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 6 : Пейзаж–Снегирёв. – С. 696.

12. Падбярэзскі, Д. А. «Славянскі базар у Віцебску» / Д. А. Падбярэзскі // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2002. – Т. 14 : Рэле–Слаявіна. – С. 504.

13. Пастернак, Т. Место встречи – «Славянский базар» / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2021. – 16 июля. – С. 1, 11.

14. Пукшанскі, А. Казачна! Чароўна! Феерычна! / А. Пукшанскі // Звязда. – 2021. – 17 ліп. – С. 4.

15. «Славянский базар в Витебске» // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 470–471.

16. «Славянский базар в Витебске». Второе десятилетие... / сост.: Н. Я. Дроздова [и др.]. – Витебск : Дирекция Международного фестиваля искусств «Славянский базар в Витебске», 2011. – 264 с.

17. Славянский базар в Витебске. Первое десятилетие... / сост. М. Розина, А. Шульман ; шеф ред. Р. Басс. – Витебск : Дирекция Международного фестиваля искусств «Славянский базар в Витебске», 2001. – 160 с.

18. Славянский базар от А до Я: азбука для детей и взрослых / ред.: Л. Пасютина [и др.]. – Минск : Блиц-информ, 1997. – 62 с.

19. «Славянскі базар у Віцебску» // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: У. У. Андрыевіч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – Т. 6 : М–Я. – С. 356–357.

20. Через искусство – к миру и взаимопониманию!: Международный фестиваль искусств «Славянский базар в Витебске» / сост. А. Шульман [и др.] ; фото В. Базан [и др.]. – Витебск, 2011. – 23 с.

 

СПАСЫЛКІ

Афіцыйны сайт Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»