Хор народны «Дзвіна». Віцебск, г., Руба, г. п.
- Подробности
- Створана 03.04.2023 15:01
- Адноўлена 03.04.2023 15:01
Хор «Дзвіна» створаны ў г. п. Руба ў 1978 годзе. З 1986 года дзейнічае пры Палацы культуры і тэхнікі ВА «Даламіт», з 2003 года – пры Палацы культуры «Руба». У 1987 годзе прысвоена званне «народны аматарскі калектыў».
У рэпертуары творы беларускіх кампазітараў («Бацькаўшчына» Л. Мурашкі, «Карагодная» Г. Цітовіча, «Матуліны рукі», «Падаюць зоры» Л. Захлеўнага, «Цвіце чаромха» В. Гарбатоўскага), творы рускіх кампазітараў («Кадрыля» Г. Завалокіна), беларускія народныя песні («Ой, каліна, ой, маліна», «А ў садзе рэчанька», «Цераз рэчаньку»).
Калектыў – лаўрэат і дыпламант абласных і гарадскіх аглядаў-конкурсаў у межах Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва «Беларусь – мая песня», удзельнік абласнога фестывалю нацыянальных культур «Нас з'яднала зямля Беларусі», Міжнароднага фестывалю традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы», фестывалю народнай творчасці ветэранскіх арганізацый «Не старэюць душой ветэраны», Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Хор мае акампаніятараў – гэта выкладчыкі дзіцячай музычнай школы (флейта, скрыпка, два баяны, цымбалы, балалаечны кантрабас).
Кіраўнікі – Віктар Гарбатоўскі (з 1979), Сяргей Міхайлаў (з 2002).
ЛІТАРАТУРА
1. Кліменка, І. А. Віцебскі народны хор «Дзвіна» / І. А. Кліменка // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 352.
СПАСЫЛКІ