Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Клуб народны гістарычнай рэканструкцыі «Варгенторн». Віцебск, г.

Клуб гістарычнай рэканструкцыі «Варгенторн» створаны ў 2002 годзе ў Віцебску пры культурна-дзелавым цэнтры «Віцебск» (з 2007 г. – Цэнтр культуры «Віцебск»). У 2007 годзе прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». У клубе пастаянна займаюцца 25–30 чалавек розных узростаў – ад 18 да 40 гадоў.

Асноўныя мэты дзейнасці – вывучэнне побыту сярэдневякоўя, рэканструкцыя этнічнай культуры, прапаганда і папулярызацыя гісторыі роднага краю, здаровага ладу жыцця і фізічнай культуры.

У рэпертуары тэатралізаваныя спектаклі на гістарычную тэматыку, заснаваныя на летапісах, сагах, легендах і гістарычных дакументах, у тым ліку «Княгіня Вольга», мініяцюры («Гульня ў таўлеі», «Тры ракі», «Бой на лапатах»), танец «Ружа мячоў», пастановачныя баі, фаер-шоу.

Клуб арганізоўвае выставы («На шляху да Візантыі», «З варагаў у грэкі», «Шляхамі гісторыі»), на якіх экспануюцца касцюмы, зброя, прадметы працы, упрыгажэнні, прадметы побыту вікінгаў, крывічоў, латгалаў.

Калектыў – удзельнік Земгальскага гістарычнага фестывалю (Латвія), Міжнароднага фестывалю старажытнарускай гісторыі і культуры «Гарадзецкае гульбішча» (Расія), Міжнароднага маладзёжнага фестывалю ваенна-гістарычнай рэканструкцыі «Русборг» (Расія), Міжнароднага фестывалю славян і вікінгаў «Волін-Ёмсбарг-Вінета» (Польшча), Міжнароднага фестывалю гістарычных клубаў «Воінава поле» (Расія), Нацыянальнага рыцарскага турніру «Меч Гедыміна» (Ліда), адкрытага чэмпіянату па ірландскіх танцах у гарадах Кіеў, Харкаў (Украіна), Мінску.

У клубе ажыццяўляюцца міжклубныя праекты: «Віцебская харугва» – навуковая рэканструкцыя матэрыяльнай культуры Віцебскага апалчэння (шляхты і мяшчанства) першай паловы XVII ст. (1600–1650-я гг.); Diestro – вывучэнне і інтэрпрэтацыя іспанскай школы фехтавання La Verdadera destreza (XVII ст.).

У 2021 годзе ў культурна-спартыўным комплексе летняга амфітэатра адкрыўся інтэрактыўны цэнтр жывой гісторыі «Варгенторн». У клуба з'явілася новае ўладкаванае памяшканне з выставачнай залай, гарбарнай, сталярнай, слясарнай, ювелірнай майстэрнямі, лакацыямі для правядзення майстар-класаў.

Кіраўнік клуба – Алена Бібік.

 

 

ЛІТАРАТУРА

1. Голесник, С. От викинга до шляхтича / С. Голесник // СБ. Беларусь сегодня. – 2018. – 14 марта. – С. 9.

2. Гришина, А. Жизнь как красивый кинофильм / А. Гришина // Віцебскі рабочы. – 2012. – 27 сак. – С. 5.

3. Князева, Е. Путешествуя по далекому прошлому / Е. Князева // Народнае слова. – 2007. – 4 жн. – С. 5.

4. Крупица, Н. «Варгенторн»: увлекательное путешествие в Средневековье / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2021. – 28 окт. – С. ІІІ. – (Прил.: «Вечерний Витебск»).

5. Мацвеева, Т. Сярэднявечча ў жывых вобразах / Т. Мацвеева // Народная газета. – 2013. – 13 лют. – С. 14.

6. Пастернак, Т. Путями викингов и кривичей / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2010. – 30 студз. – С. 8.

7. Серебренникова, А. Вернуться в Средневековье / А. Серебренникова // Витебский проспект. – 2012. – 23 февр. – С. 3.

8. Соболевский, Д. «Варгенторн» к битве готов! / Д. Соболевский // Віцьбічы = Витьбичи. – 2017. – 31 авг. – С. V. – (Прил.: «Вечерний Витебск»).

9. Соловьева, Т. Клуб «Варгенторн» / Т. Соловьева // Витебский проспект. – 2009. – 26 февр. – С. 3.

10. Хранители «Башни волков» / подгот. Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 21 янв. – С. V. – (Прил.: «Вечерний Витебск»).

11. Шэвякова-Багарад, І. В. Віцебскі народны клуб гістарычнай рэканструкцыі «Варгенторн» / І. В. Шэвякова-Багарад // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 345.

 

СПАСЫЛКІ

Народный клуб исторической реконструкции «Варгенторн»