Цэнтр культуры «Віцебск», ДУ. Віцебск, г.
- Подробности
- Створана 03.04.2023 12:23
- Адноўлена 04.04.2023 15:29
Сучасная назва | Цэнтр культуры «Віцебск» |
Былая назва | Віцебскі гарадскі Дом культуры |
Тып | дзяржаўная ўстанова |
Дата заснавання | 1951 |
Месца знаходжання | г. Віцебск |
Сайт | http://www.gck.by |
Дзяржаўная ўстанова «Цэнтр культуры "Віцебск"» створана ў лістападзе 2007 года ў выніку далучэння да дзяржаўнай установы «Віцебскі гарадскі Цэнтр культуры» (да 1998 года – гарадскі Дом культуры) дзяржаўнай установы «Культурна-дзелавы цэнтр "Віцебск"».
Гісторыя Віцебскага гарадскога Дома культуры пачалася 1 студзеня 1951 года (рашэнне аб стварэнні Дома культуры было прынята абласным Саветам дэпутатаў 29 лістапада 1950 года). Пад установу быў аддадзены дом на перакрыжаванні вуліц Леніна і Маякоўскага (да Вялікай Айчыннай вайны размяшчаўся клуб «Профінтэрн»). Будынак патрабаваў рамонту, і ён доўжыўся чатыры гады, перш чым гурткі рознай накіраванасці, калектывы мастацкай самадзейнасці, якія знаходзіліся ў памяшканнях арганізацый і прадпрыемстваў па ўсім горадзе, не з'ехаліся пад адзін дах. Аднак Дом культуры ўвесь гэты час не бяздзейнічаў і далучаў да культурнага жыцця гараджан: на сцэне летняга тэатра ў парку імя Фрунзэ выступалі артысты Белдзяржэстрады, цырка, драмтэатраў, калектывы мастацкай самадзейнасці. На гарадскім стадыёне праводзіліся маштабныя святы песні. У студзені 1955 года ўстанова прыняла першых наведвальнікаў.
Тут у розныя гады ўвасабляліся ў жыццё многія культурныя праекты – конкурсы эстраднай песні і музыкі «Чырвоны гваздзік» і прыгажосці «Віцебская прыгажуня», фестывалі джаза «Віцебская восень» і «Парад дыксілендаў», Усесаюзны фестываль польскай песні, свята «Скрыпка Шагала», Міжнародны конкурс спартыўных бальных танцаў «Віцебская сняжынка», адкрыты фестываль аўтарскай песні, паэзіі і візуальных мастацтваў «Віцебскі лістапад», Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».
У структуру Цэнтра культуры «Віцебск» уваходзяць: дырэкцыя Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», канцэртная зала «Віцебск», летні амфітэатр, арт-кафэ «Маэстра», інтэрнэт-цэнтр, выставачная зала «Духаўскі круглік», Цэнтр нацыянальных культур, комплекс культурна-масавага адпачынку імя Савецкай Арміі, мастацкі салон-крама «Вольга», інтэрнэт-крама BazArt.
Сёння пры Цэнтры культуры працуюць 36 клубных фарміраванняў – харэаграфічныя, вакальныя, тэатральныя і іншыя. Іх наведваюць каля 1500 чалавек ва ўзросце ад 4 да 84 гадоў. 18 творчых калектываў носяць званні «заслужаны», «народны» і «ўзорны»:
– заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль танца «Лявоніха»;
– заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны тэатр-студыя сучаснай харэаграфіі;
– заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны харэаграфічны ансамбль «Зорка»;
– народная студыя сцэнічнага майстэрства «Арт-праект»;
– народны ансамбль гарманістаў «Дабрадзеі»;
– народны ансамбль цымбалістаў «Гарэзлівыя перазвоны»;
– народны клуб гістарычнай рэканструкцыі «Варгенторн»;
– народны клуб кветкаводаў-аматараў;
– народны маладзёжны тэатр «Кола»;
– народны тэатр песні і музыкі «Прасторы» («Мерхавім»);
– народны тэатр-студыя аўтарскай песні;
– народны яўрэйскі вакальна-харэаграфічны ансамбль «Віцебскія дзяўчаты»;
– узорная студыя эстраднай песні «Форум»;
– узорны ансамбль бальнага танца «Мазаіка»;
– узорны ансамбль спартыўнага бальнага танца «Фэст»;
– узорны ансамбль танца «Гарэза».
Адрас: г. Віцебск, вуліца Маякоўскага, 1.
ЛІТАРАТУРА
1. Басс, Р. В условиях перемен / Р. Басс ; беседовала Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2008. – 17 янв. – С. X. – (Прил.: «Вечерний Витебск»).
2. Басс, Р. «Хотелось бы ещё больше успеть... » / Р. Басс ; беседовала Е. Алимова // Витебский проспект. – 2011. – 24 февр. – С. 5.
3. «Витебск», центр культуры // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 319–320.
4. «Витебск», центр культуры // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 160–161.
5. Іваноўскі, Ю. Юбілей у ГЦК / Ю. Іваноўскі // Вiцебскі рабочы. – 2005. – 2 крас. – С. 4.
6. Крупица, Н. Полвека длится шоу / Н. Крупица, Ю. Вайлунова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2005. – 31 марта. – С. 5.
7. Крупица, Н. Центр притяжения «Витебск» / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2020. – 12 дек. – С. 6.
8. Лапицкий, Г. А. Глеб Лапицкий: «Сто лет успеха на двоих» / Г. А. Лапицкий ; беседовала Т. Пастернак // Витебские вести. – 2021. – 28 янв. – С. 6.
9. Лапицкий, Г. Время инициативы / Г. Лапицкий ; беседовала Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2021. – 28 янв. – С. 3.
10. Пастернак, Т. Очаг культуры в центре Витебска / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2020. – 10 дек. – С. 12.
11. Пастернак, Т. Центр культуры «Витебск» крупнейший в Беларуси / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2007. – 18 кастр. – С. 1.
12. Сорокина, Г. От юбилея к юбилею – без антракта / Г. Сорокина // Твой город (Витебск). – 2016. – 4 февр. – С. 3.
13. Фондаренко, Н. Самый главный центр / Н. Фондаренко // Віцебскі рабочы. – 2008. – 11 кастр. – С. 7.
14. Центр культуры Витебска : документальная хроника : посвящается 65-летию со дня основания и 60-летию творческой деятельности / сост.: А. Л. Шульман, Е. Л. Гринь, Н. Я. Дроздова. – Витебск : Витебская областная типография, 2015. – 232 с.